1. Не задаволіць чыёй‑н. просьбы, патрабавання; не згадзіцца даць што‑н., каму‑н. У Валодзі многа, вельмі многа сяброў-прыяцеляў, якім ён дапамагае, і яны яму ні ў чым не адмовяць.Вішнеўскі.// Абмежаваць у чым‑н., пазбавіць чаго‑н. Адмовіць сабе ва ўсім неабходным.
2. Не даць згоды на шлюб. Вера прыйшла.. з намерам адмовіць сватам, як раіла маці, з павагаю, не трацячы сваёй годнасці.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пладаві́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які дае многа пладоў (у 1 знач.). Каб была пладавітай зямля, Каб гарэлі зарніцы над краем, Каб радзіма мая расцвіла Багацейшым у свеце ўраджаем, Мы сабралі палоскі-шнуры У адно, у шырокае поле.Астрэйка.// Які хутка размнажаецца, нараджае вялікае патомства. Трусы вельмі пладавітыя.
2.перан. Які напісаў многа мастацкіх ці навуковых твораў. Прынамсі, у галіне, у якой ён [Шчакаціхін] працаваў, Беларусь таго часу не мела больш пладавітага і больш самаадданага працаўніка.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́марскацца ’выпрацавацца, затраціць многа сілы і мець патрэбу неадкладна папоўніць сілы’ (Янк. I). Янкоўскі (I, 55) параўноўвае з чэш.mrskati ’біць, сцябаць’. Але, відаць, канкрэтнай крыніцай бел. слова з’яўляецца польск.wymerskać ’выбіць, насцябаць’. Аб апошнім гл. Брукнер, 323 і наст.; Махэк₂, 380.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́гаць ’жэрці’, ’есці, гучна сёрбаючы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ.mugóti ’жэрці; хутка, многа есці, запіхваць’. Параўн. таксама ўсх.-польск.mugać ’ссаць, піць’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 345). Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць лексему ў разрад слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
number1[ˈnʌmbə]n.
1. лік, лі́чба;
odd and even numbers цо́тныя і няцо́тныя лі́кі
2. ну́мар (дома, тэлефона, часопіса, праграмы і да т.п.);
Wrong number! Не туды папалі!
3. лік, ко́лькасць;
a number of не́калькі;
a great/large number шмат, мно́га;
quite a number of people даво́лі мно́га наро́ду
4.ling. лік;
plural number мно́жны лік
♦
numbers game падтасо́ўка (статысты́чных) да́ных, ашука́нства;
smb.’s number is upinfml ≅ каму́-н. кане́ц/канцы́/хана́; чыя́-н. пе́сенька спе́та
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зашко́дзіць, ‑дзіць; зак., каму-чаму і без дап.
Прынесці шкоду, дрэнна адбіцца (на чыім‑н. здароўі, ходзе справы і пад.). — Не размаўляй, так многа, табе зашкодзіць, — перапыніў жонку Максім Сцяпанавіч.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махі́на, ‑ы, ж.
Разм. Што‑н. вельмі вялікае, грувасткае. Непадалёку відна была цёмная махіна паравоза.Васілёнак.Каля фермы стоўпілася многа народу. Цікава паглядзець, як закінуць на вяршыню каркаса такую махіну.Дадзіёмаў.
[Ад лац. machina — машына.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
Разм.
1. Уволю, многа напісаць. Напісаўся за дзень.
2.(1і2ас.неўжыв.). Атрымацца, выйсці (пра што‑н. напісанае). Першы варыянт [ліста ў рэдакцыю] напісаўся хутка.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)