КУЛА́ГА (Георгій Вікенцьевіч) (20.7.1919, в. Блячына Клецкага р-на Мінскай вобл. — 25.1.1990),
бел. вучоны-рэўматолаг. Д-рмед.н. (1977), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1952). У 1961—86 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па лячэнні рэўматызму, сасудзістай паталогіі.
Тв.:
Гипертоническая болезнь как нарушение саморегуляции кровообращения. Мн., 1969 (разам з М.І.Арынчыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-МЕДЫЦЫ́НСКАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1940 у Мінску. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 835 тыс.экз. Мае каштоўныя выданні па медыцыне 18—19 ст. Вядзе н.-д. работу ў галіне мед. бібліяграфіі. На базе б-кі створаны цэнтр мед. інфармацыі, які мае сувязь з галіновымі цэнтрамі замежных краін. Арганізацыйна-метадычны цэнтр для 210 мед. б-к Беларусі. Мае 4 філіялы, міжбібліятэчны і завочны абанементы, дэпазітарый галіновай л-ры. Выдае інфарм. бюлетэні, мед. слоўнікі, зводныя каталогі.
Я.Ф.Гарэлава.
Бібліятэка навукова-медыцынская рэспубліканская Будынак бібліятэкі. Зала замежнай літаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ВІЧ (Сяргей Аляксандравіч) (н. 2.7.1930, г. Красілаў Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і магнітабіялогіі. Д-рмед.н., праф. (1970). Скончыў Івана-Франкоўскі мед.ін-т (1954). З 1979 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры), з 1998 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы па мед. мікрабіялогіі, механізме ўздзеяння магн. палёў на мікраарганізмы, магнітаадчувальнасці і ўспрымальнасці жывых арганізмаў і іх тканак (у т. л. хворых), перыёдыцы росту і біял. актыўнасці магнітаўспрымальных арганізмаў.
Тв.:
Магниточувствительность и магнитовосприимчивость микроорганизмов. Мн., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВО́НАЎ (Юрый Якаўлевіч) (н. 5.8.1937, с. Наяхан Паўн.-Эвенкскага раёна Магаданскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1984). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1961). З 1964 у Віцебскім мед. ун-це (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па мадэліраванні фізіял. і патафізіял. працэсаў, фізіялогіі і патафізіялогіі сістэм кровазвароту і згусання крыві, фібрынолізу, кінінагенезу прэсарна-дэпрэсарнага дзеяння.
Тв.:
Активация системы комплемента и некоторые реакции сердечно-сосудистой системы (разам з У.І.Шабекам) // Терапевтич. архив. 1994. Т. 66, № 4;
Дисфункция эндотелия при гиперхолестеринемии и атеросклерозе (з ім жа) // Мед. новости. 1997. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІТЭРМА́Н (Лазар Якаўлевіч) (кастр. 1894, г. Мазыр Гомельскай вобл. — кастр. 1941),
бел. вучоны ў галіне медыцыны. Д-рмед.н., праф. (1933). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1916). З 1916 ваен. ўрач, з 1921 гал. ўрач цэнтр. паліклінікі Мінска, у 1923—30 асістэнт тэрапеўт. клінікі мед. ф-та БДУ, з 1931 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях этыялогіі, клінікі і лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛТАНЮ́К (Уладзімір Максімавіч) (н. 15.6.1938, в.Бялёва Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1966), працуе ў ім (заг. кафедры). Навук. працы па метадах дыягностыкі і хірург. лячэнні органаў брушной поласці, мед. дапамогі пры экстраннай хірург. паталогіі.
Тв.:
Хірургічныя хваробы. Мн., 1996 (разам з С.І.Юпатавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБКО́Ў (Яўген Сямёнавіч) (4.3.1923, в. Сухары Магілёўскага р-на — 5.9.1981),
бел. вучоны ў галіне пульманалогіі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). У 1957—58 у Бел.НДІ туберкулёзу. З 1962 у Разанскім мед. ін-це. Навук. працы па хірург. і хіміятэрапеўт. метадах лячэння туберкулёзу лёгкіх, вывучэнні пабочнага ўплыву хім. прэпаратаў на арганізм хворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЦМАН (Яўсей Хаімавіч) (15.11.1893, г. Бабровіца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29 10.1970),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1956), праф. (1962). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1921). З 1921 у Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, у 1938—68 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні дзіцячых хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́МАНАЎ (Сяргей Іванавіч) (н. 7.5.1956, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Д-рмед.н. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1979), працуе ў ім. Навук. працы па ультрагукавой дыягностыцы, гастраэнтэралогіі.
Тв.:
Ультразвуковое исследование мочевого пузыря, мочеточников и почек. Витебск, 1998 (разам з С.В.Капусціным);
Современные принципы антихеликобактерной терапии у больных язвенной болезнью и хроническим гастритом // Мед. новости. 2000. № 3.