СЕПТЫ́МІЙ СЕВЕ́Р Луцый (Lucius Septimius Severus; 11.4.146, г. Вялікі Лептыс, Паўн. Афрыка —4.2.211),
рымскі імператар у 193—211, заснавальнік дынастыі Севераў. Быў квестарам, нар. трыбунам, консулам, сенатарам, кіраваў шматлікімі правінцыямі. З 190 камандаваў войскамі ў Германіі. Абвешчаны імператарам легіёнамі ў Паноніі. Абапіраўся на салдат, якім даў шэраг прывілеяў. Кіраваў здапамогай імператарскага савета. Праводзіў антысенацкую палітыку. Увёў цэнзуальную сістэму падаткаабкладання і прымусовых павіннасцей (працоўных, ваен. і інш.). Умацаваў дунайскую, рэйнскую, брытанскую і ўсх. граніцы імперыі. Паспяхова змагаўся супраць парфян, у гонар перамогі (у 203) пабудаваў у Рыме Трыумфальную арку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЯ́НСКАЯ НУМАРА́ЦЫЯ,
спосаб запісу лікаўздапамогай літар славянскіх алфавітаў. Выкарыстоўвалася ў Расіі як асн. да 18 ст.
Для надання літарам значэнняў лічбаў над імі ставіўся спец. знак — цітла (над кожнай літарай запісанага ліку, толькі над першай з іх ці над усім лікам). У лікаў, большых за 10, лічбы запісваліся злева направа ў парадку змяншэння дзесятковых разрадаў (часам пры запісе лікаў ад 11 да 19 адзінкі запісваліся раней 10). Для абазначэння больш высокіх разрадаў (тысяч і больш) ставіліся дадатковыя знакі.
Славянская нумарацыя: а — адпаведнасць паміж лічбамі і літарамі; б — прыклады запісаў лікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФАРЭ́ТНЫ ДРУК,
спосаб друкавання, пры якім адбітак атрымліваюць працісканнем фарбы здапамогай эластычнага ракеля праз друкарскую форму на паперу або іншы матэрыял.
Друкавальныя элементы формы — адкрытыя ўчасткі сеткі, нацягнутай на спец. раму.
Форму вырабляюць звычайна фотахім. спосабам, друкаванне выконваюць на ручных. паўаўтам. і аўтам. машынах, малафарматных апаратах (рататарах). Т.д. дазваляе атрымаць яркія, насычаныя, пры неабходнасці рэльефныя відарысы. якія выкарыстоўваюцца для аддзелкі пераплётных накрывак, афармлення тары і ўпакоўкі, дэкарыравання вырабаў са шкла. керамікі. пластмасы.
Схема трафарэтнага друку: 1 — рама для нацягвання друкарскай формы; 2 — друкарская форма; 3 — ракель (нож з металу, гумы або пластмасы); 4 — фарба; 5 — адбітак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕФО́ННАЯ РАДЫЁСУ́ВЯЗЬ, радыётэлефонная сувязь,
від тэлефоннай сувязі для перадачы паведамленняў здапамогайрадыёхваль. У адрозненне ад радыёвяшчання з’яўляецца двухбаковай сувяззюз абменам паведамленнямі адначасова (гл.Дуплексная сувязь) ці пачаргова (гл.Сімплексная сувязь).
Дазваляе падтрымліваць сувязь на адлегласці да 40 км і больш. У найпрасцейшых выпадках мае маламагутныя (да 50 Вт) перадатчыкі і адчувальныя прыёмнікі, якія працуюць на метровых або дэцыметровых хвалях. Выкарыстоўваецца для сувязі паміж рухомымі абанентамі гар.тэлеф. сеткі, на прамысл. і с.-г. прадпрыемствах, на рачным, марскім і чыг. транспарце, службах пажарнай аховы, мед. хуткай дапамогі, геал. экспедыцыях і інш.Гл. таксама Сотавая радыёсувязь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛУ́-МУХАМЕ́Д (? — каля 1445),
хан Залатой Арды, заснавальнік Казанскага ханства. Унук Тахтамыша. У 1419—23 змагаўся за валоданне Узбекскім улусам, пацярпеў паражэнне, у 1423 уцёк у Балгарыю Волжска-Камскую. У 1426 здапамогайвял. князя ВКЛВітаўта захапіў золатаардынскі прастол. З-за міжусобнай барацьбы ў 1437 вымушаны шукаць прытулак у г. Бялёў (цяпер у Тульскай вобл. Расіі). У 1438 пасяліўся са сваёй ардой на сярэдняй Волзе, дзе заснаваў Казанскае ханства. У 1439 і 1444—45 рабіў паходы на рус. землі. У 1445 разбіў маскоўскія войскі на р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМА́ СЛАВЯНІ́Н (каля 760 — кастр. 823),
кіраўнік нар. паўстання ў Візантыі ў 820—823. Ратуючыся ад пакарання смерцю за ўдзел у змове супраць урада, уцёк у Абасідаў халіфат, дзе зрабіў прыдворную кар’еру. Дараваны імператарам Львом V і прызначаны военачальнікам адной з малаазійскіх фем. Выкарыстаўшы незадаволенасць сялян і салдат-стратыётаў падатковым і рэліг. уціскам, Ф.С. у 820 узняў паўстанне, якое хутка ахапіла б.ч. М. Азіі, частку Фракіі і Македоніі. Створаныя ім армія і флот на працягу года трымалі ў аблозе Канстанцінопаль. У 823 візант. ўрад здапамогай войск балг. хана Амуртага задушыў паўстанне. Ф.С. узяты ў палон і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРБАВА́ЛЬНЫ АГРЭГА́Т,
камплект машын і абсталявання для афарбоўвання паверхняў лакафарбавымі матэрыяламі. Сціснутым у кампрэсары паветрам яны падаюцца ў пісталет-фарбараспыляльнік і з яго дапамогай наносяцца на прызначаныя для афарбоўвання паверхні. Ф.а. наз. таксама пнеўмафарбавальнай устаноўкай. У міліярац. буд-ве для афарбоўкі гідразбудаванняў выкарыстоўваюць Ф.а. змех. прыводам, устаноўлены на спец. шасі.
Фарбавальны агрэгат: а — схема агрэгата для механізаванага нанясення фарбаў і малярных саставаў (1 — пісталет-распыляльнік, 2 — паветраны і матэрыяльны шлангі, 3 — бачок для фарбы, 4 — маславодаўлоўнік, 5 — кампрэсар); б — пісталет-распыляльнік (1 — фарсунка, 2 — рэгулятары падачы масленага саставу і паветра, 3 — штуцэры для паветранага і матэрыяльнага шлангаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННА-АПТЫ́ЧНЫ ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК,
вакуумная фотаэлектронная прылада для пераўтварэння нябачнага вокам відарыса аб’екта (у інфрачырв., ультрафіялетавых ці рэнтгенаўскіх прамянях) у бачны, а таксама для ўзмацнення яркасці бачнага відарыса. Асн. характарыстыкі: інтэгральная адчувальнасць, раздзяляльная здольнасць, каэфіцыент пераўтварэння.
Найпрасцейшы Э.-а.п. мае паўпразрысты фотакатод, электроды для фарміравання электроннага пучка і люмінесцэнтны экран. Зыходны відарыс здапамогай фотакатода пераўтвараецца ў электронны, электроны, выбітыя з фотакатода, паскараюцца эл. полем, факусіруюцца на экране і выклікаюць люмінесцэнцыю, у выніку на экране ўзнікае бачны (другасны) відарыс аб’екта. Э.-а.п. выкарыстоўваецца ў інфрачырв. тэхніцы, спектраскапіі, медыцыне, ядз. фізіцы, тэлебачанні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУХу біялогіі,
перамяшчэнне ў прасторы асобіны або яе часткі, у т. л.цытаплазмы. Аснова Р. — пераважна рэакцыя ўзаемадзеяння паміж скарачальнымі бялкамі (актынам і міязінам) і адэназінтрыфосфарнай кіслатой. Ва ўнутр. асяроддзі адбываецца ў форме ўзаемазвязаных працэсаў, якія накіраваны на захаванне гамеастазу і забеспячэнне аптымальнай хуткасці абмену рэчываў, стрававання, дыхання, выдзялення і інш. на субклетачным, клетачным, тканкавым, сістэмным і арганізмавым узроўнях. У жывёл спосаб перамяшчэння асобіны залежыць ад тыпу лакамоцыі і ўмоў навакольнага асяроддзя (наземнае, воднае, паветранае). Адзіночныя клеткі (напр., амёбы, фібрабласты, макрафагі) рухаюцца шляхам павольнага перацякання пратаплазмы; некат. віды выкарыстоўваюць жгуцікі і раснічкі або спец. прыстасаванні (шчацінкі, лускавінкі, шчыткі), здапамогай якіх яны чапляюцца за няроўнасці субстрату. Найб. пашыраная канструкцыя органаў Р. — канечнасці — сістэма рычагоў, якія рухаюцца здапамогай скарачэння мышцаў. У большасці раслінасн. спосаб іх Р. — рост расцяжэннем. Адбываецца ў выніку павелічэння даўж. і (або) дыяметра клетак і павелічэння аб’ёму ў 10—100 разоў. Неабарачальнасць расцяжэння клетак — адно з важных умоў росту і морфагенезу органаў. Знаходзіцца пад кантролем фітагармонаў, пераважна аўксінаў, абсцызавай кіслаты і этылену. На аснове механізму росту расцяжэннем у працэсе эвалюцыі паявіліся больш дасканалыя формы Р.: трапізмы, настыі, нутацыі. У свеце раслін таксама пашыраны спосабы мех. пасіўных Р. (напр., перанос спор, пылку, насення струменямі паветра, вады або жывёламі).
Літ.:
Александер Р. Биомеханика: Пер. с англ.М., 1970;
Каппуччинелли П. Подвижность живых клеток: Пер. с англ.М., 1982;