retreat​1 [rɪˈtri:t] n.

1. адступле́нне; адыхо́д;

The army was in full retreat. Армія адступала па ўсім фронце.

2. (from/into) адасабле́нне; само́та;

a retreat from public life адыхо́д ад грама́дскага жыцця́

3. прыста́нішча, прыту́лак;

a country retreat ле́цішча, да́чны до́мік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

severe [sɪˈvɪə] adj.

1. (on/with) суро́вы; стро́гі; цвёрды, непахі́сны

2. ве́льмі ця́жкі, невыно́сны, по́ўны выпрабава́нняў;

a severe pain мо́цны боль;

a severe loss вялі́кая стра́та

3. неспрыя́льны для жыцця́; хало́дны;

a severe winter суро́вая зіма́;

a severe wind рэ́зкі ве́цер, сі́вер

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

close​1 [kləʊs] n. кане́ц, завяршэ́нне, заканчэ́нне, сканчэ́нне; закрыццё;

at the close of the day у канцы́ дня;

at the close of one’s life на ско́не жыцця́;

come/draw to a close ско́нчыцца;

bring smth. to a close ско́нчыць што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

страхава́нне н. Versícherung f -, -en;

дзяржа́ўнае страхава́нне stáatliche Versícherung;

сацыя́льнае страхава́нне Soziálversicherung f;

страхава́нне ад няшча́сных вы́падкаў Únfallversicherung f;

страхава́нне жыцця́ Lébensversicherung f;

страхава́нне ад пажа́ру Féuerversicherung f;

страхава́нне ха́тняй маёмасці Háusratversicherung f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БЮДЖЭ́Т СПАЖЫВЕ́ЦКІ,

баланс грашовых даходаў і расходаў сям’і, які характарызуе фактычны ўзровень жыцця розных груп насельніцтва. Адлюстроўвае даходы сем’яў і крыніцы іх паступлення, а таксама выкарыстанне гэтых даходаў (расходаў) па прызначэнні. Вызначаецца на аснове балансу даходаў і расходаў насельніцтва, бюджэтных абследаванняў і разам са спажывецкім кошыкам служыць для ацэнкі колькасных і якасных паказчыкаў спажывання.

т. 3, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ВЕ́СТНИК МИ́НСКОГО ГУБЕ́РНСКОГО ЗЕ́МСТВА»,

часопіс. Выдаваўся ў 1914—15 у Мінску на рус. мове. Асвятляў дзейнасць губернскіх і павятовых земстваў, пытанні сельскай гаспадаркі і меліярацыі, лясной справы, эканам. жыцця губерні. Змяшчаў хроніку, распараджэнні ўрада і сената па земскіх справах. Апублікаваў агляд дзейнасці Мінскага земства за 3 гады, нарыс «Кароткая характарыстыка Палесся». Выйшла 20 нумароў.

т. 4, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІПЕРІНФЛЯ́ЦЫЯ (ад гіпер... + інфляцыя),

выключна хуткі рост таварных цэн і грашовай масы ў абарачэнні (да 50% за месяц). Вядзе да рэзкага абясцэнення грашовай адзінкі, расстройства плацежнага абароту, парушэння нармальных гасп. сувязей і катастрафічнага зніжэння ўзроўню жыцця. Найчасцей абумоўлена экстраардынарнымі фактарамі — вайной, эканам. разрухай і інш. Найб. адмоўна ўплывае на эканам. становішча насельніцтва з фіксаванымі даходамі.

т. 5, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ДА ЗЛУЧЭ́ННЯ»,

бел. рэліг. газета грэка-католікаў у Зах. Беларусі. Выдавалася ў 1932—37 у Вільні на бел. мове (рэдакцыя знаходзілася ў Слоніме, з 1934 — у Папскай духоўнай семінарыі ў г. Дубна Ровенскай вобл.). Друкавала хроніку рэліг. жыцця, Евангелле, артыкулы пра неабходнасць адраджэння уніі на Беларусі. Выйшла 60 нумароў.

Г.​В.​Бабкін.

т. 5, с. 556

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫСТРЭ́С-СІНДРО́М,

хвароба нованароджаных у першыя гадзіны жыцця, якая праяўляецца цяжкімі дыхальнымі расстройствамі. Прычыны Д.-с. — заганы развіцця лёгкіх, сэрца, родавая траўма, унутрывантробныя інфекцыі, заўчасныя роды, хваробы цяжарных (вірусная інфекцыя, цукровы дыябет, анемія і інш.). Прыкметы: частае дыханне, цыяноз, вяласць, санлівасць, прыгнечанасць рэфлексаў, страта прытомнасці, сардэчная недастатковасць, ацёкі, паніжэнне т-ры цела і інш.

т. 6, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕТАРГІ́Я (грэч. lēthargia ад lētē забыццё + argia бяздзейнасць),

паталагічны стан чалавека, аслабленне ўсіх праяў жыцця (несапраўдная смерць), адсутнасць рэакцый на знешнія раздражняльнікі. Сустракаецца пры істэрыі, агульным знясіленні, пасля моцных хваляванняў. Прыступы раптоўныя, працягваюцца ад некалькіх гадзін да многіх дзён. Свядомасць пры Л. захоўваецца: хворыя ўспрымаюць і запамінаюць навакольнае, але не рэагуюць на яго.

т. 9, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)