пра́ва¹, -а, мн. правы́, право́ў, права́м, н.

1. Сукупнасць устаноўленых і ахоўваемых дзяржаўнай уладай норм і правіл, што рэгулююць адносіны людзей у грамадстве, а таксама навука, якая вывучае гэтыя нормы.

Правы чалавека.

Выбарчае п.

2. Ахоўваемая дзяржавай, узаконеная магчымасць, свабода што-н. рабіць, ажыццяўляць.

Правы і абавязкі грамадзян. П. на адукацыю.

П. голасу.

3. Магчымасць дзейнічаць якім-н. спосабам.

П. кантролю.

Мець п. на што-н.

4. Падстава, прычына.

Вы не маеце п. на мяне крычаць.

Я гэта магу сказаць з поўным правам.

5. мн. Дакумент, які дазваляе каму-н. кіраваць аўтамабілем, матацыклам і пад.

Атрымаць вадзіцельскія правы.

◊

Сваё права правіць (разм.) — настойваць на сваім.

|| прым. прававы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Прававыя нормы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. у што, чым і без дап. Забруджвацца, пэцкаць сябе чым-н.

П. ў гразь.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца брудным.

Светлае адзенне хутка пэцкаецца.

3. Вельмі марудна рабіць што-н. (разм.).

Дакуль вы будзеце п. з гэтай справай?

|| зак. вы́пацкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), апэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), запэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), спэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), напэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 3 знач.; разм.) і упэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пэ́цканне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і зме́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Вызначыць якой‑н. мерай велічыню чаго‑н. Змераць тэмпературу. □ Вадзік узяў вясло, на ўсякі выпадак змераў глыбіню возера. Гамолка. Дарогі, цёмныя дарогі! Вы так маўклівы, вы так строгі! Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць? Колас. Думак народных сягоння не змераць, Шчырых пачуццяў нічым не абняць. Глебка.

2. (у спалучэнні з назоўнікамі «поглядам», «позіркам», «вокам» і пад.). Прыкінуць, вызначыць на вока велічыню, памеры чаго‑н. Вокам змералі салдаты, Ці далёка да сяла. Калачынскі. // Агледзець з галавы да ног, вызначаючы што‑н. ці выяўляючы якое‑н. пачуццё (звычайна пагарду, гнеў, абурэнне). Васіль змераў Дразда халодным позіркам і адвярнуўся. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-што.

1. Падпільнаваўшы, злавіць, затрымаць. — Дзе вы такога бандыта падлавілі? — па-панібрацку звяртаецца [незнаёмы] да Косці і Сашкі. Карпюк.

2. перан. Знянацку застаць. Колькі разоў спрабаваў афіцэр падлавіць Мацачка, як кажуць, на месцы злачынства і пакараць, але зрабіць гэта яму ніяк не ўдавалася. Сачанка.

3. перан. Назіраючы, слухаючы, заўважыць што‑н. У тоне Міколы Віхора Карніцкі падлавіў нейкую абыякавасць, тое, чаго ён вельмі не любіў. Паслядовіч. // Злавіць на чым‑н. няўдала сказаныя, напісаныя. [Іван Сцяпанавіч:] — Вы падумалі мяне падлавіць крыху: ці няма ў казцы супярэчнасці? Дубоўка.

4. Разм. Налавіць дадаткова. [Андрэй:] — Падловіш яшчэ на вуды [рыбы], а то без дробязі і юшка не юшка. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эге́ ​1, часціца.

Разм. Ужываецца для выказвання згоды, а таксама для пацвярджэння чаго‑н.; адпавядае па значэнню слову «так». [Галінка:] — Зайдзіце, калі час будзе... Гэта ж вы дзядзькавыя браты нашага пана? [Андрэй:] — Эге, вось і ён там у чаўне ехаў. Караткевіч.

эге́ ​2, і эге-ге́, выкл.

1. Ужываецца пры выяўленні чаго‑н. важнага, значнага ці нечаканага. — Эге, — неяк гучна ў цішыні азвалася Морка Парэмская. — Вы [маладзіцы] вот седзіце, размаўляеце за поўным сталом, а яго [сына] ужо колькі няма. Ракітны. — Эге, весела сёння ў «брахалаўцы»! — азваўся ад парога Мальчэўскі. Васілёнак.

2. Ужываецца для выказвання здзіўлення, недаверу і пад. Эге, куды хапілі. □ [Дзед:] — Эге, ці не Раманаў сынок часам? Толькі каторы? Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

czuć się

czu|ć się

незак. адчуваць сябе; пачуваць сябе;

czuć się niedobrze — нядобра сябе адчуваць;

jak się pan ~je? — як вы сябе адчуваеце?; як маецеся?

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

approve [əˈpru:v] v.

1. (of) ухваля́ць; лічы́ць пра́вільным;

Do you approve of my decision? Вы лічыце маё рашэнне правільным?

2. зацвярджа́ць; прыма́ць; ухваля́ць;

The report was unanimously approved. Справаздача была зацверджана аднагалосна.

3. рэкамендава́ць (для карыстання)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mister [ˈmɪstə] n.

1. Mister (поўная форма да пісьмовага скар. Mr) мі́стар, спада́р

2. infml (ужываецца пры звароце да чалавека, чыё прозвішча невядома); мі́стар, сэр;

Hey, mister, you dropped your glove. Паслухайце, сэр, вы згубілі пальчатку.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

performance [pəˈfɔ:məns] n.

1. выкана́нне, выступле́нне; ігра́;

the first performance of the symphony пе́ршае выкана́нне сімфо́ніі

2. спекта́кль, канцэ́рт; пака́з

3. дзе́янне, рабо́та (машыны);

Are you satisfied with the car’s performance? Ці задаволены вы сваёй машынай?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

you [ju:, ju] pron. ты, цябе́, табе́; вы, вас, вам;

You can’t smoke here. Тут нельга курыць;

between you and me памі́ж на́мі;

if I were you на тваі́м ме́сцы;

you and yours ты і твае́ блі́зкія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)