ГО́ВАР (Генадзь Антонавіч) (н. 13.4.1938, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1991), праф. (1944). Скончыў Карагандзінскі політэхн. ін-т (1960). З 1966 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па структурных і магн. фазавых пераўтварэннях у цвёрдым целе, распрацоўцы новых магн. матэрыялаў.

Тв.:

Исследование статики и динамики решетки при фазовых переходах в сплавах MnAs1-xPx // Системы особых температурных точек твердых тел. М., 1986.

т. 5, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́ЛЕР (Барыс Эмануілавіч) (н. 10.10.1926, Мінск),

бел. хімік. Д тэхн. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Іванаўскі хіміка-тэхнал. ін-т (1948). З 1984 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па фізіка-хіміі палімераў, хім. тэхналогіі валакністых матэрыялаў. Распрацаваў новы метад хім. мадыфікацыі валакністых матэрыялаў з выкарыстаннем рэакцыі рэкамбінацыйнага далучэння, метады атрымання кампазітных энтэрасарбентаў, хемасарбентаў для магіторынгу маніторынгу прыродных вод.

Тв.:

Бактериальные полиэфиры: Синтез, свойства, применение // Успехи химии. 1996. Т. 65. № 8.

т. 5, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУЧКЕ́ВІЧ (Вадзім Андрэевіч) (19.11.1915, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 28.2.1985),

бел. географ. Д геагр. н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1939). Працаваў у сістэме нар. асветы і вышэйшай адукацыі 3 1964 у БДУ (з 1976 заг. кафедры). Асн. працы па тапаніміцы, эканам. геаграфіі, методыцы выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974).

Тв.:

Топонимика Белоруссии. Мн., 1968;

Общая топонимика. 3 изд. Мн., 1980.

В.А.Жучкевіч.

т. 6, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗІНО́ВІЧ (Зігмунд Казіміравіч) (н. 26.7.1937, г. Брэст),

бел. вучоны ў галіне матэрыяла- і машыназнаўства. Д хім. н. (1988), праф. (1989). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1960). З 1972 у Брэсцкім політэхн. ін-це, адначасова з 1989 у Люблінскім політэхн. ін-це (Польшча). Навук. працы па тэхналогіі высоканапоўненых кампазіцыйных матэрыялаў і тэрмаўстойлівых палімераў. Распрацаваў тэарэт. асновы атрымання фосфар-, бор- і крэмнійзмяшчальных палімераў, тэхналогію атрымання алігафурфурылаксісілаксанаў — алігамераў для вытв-сці хім. ўстойлівых матэрыялаў і пакрыццяў.

т. 7, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУБО́ВІЧ (Вячаслаў Ксенафонтавіч) (н. 15.3.1930, г. Растоў-на-Доне, Расія),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і педыятрыі. Д мед. н. (1978), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1955). З 1960 у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (з 1979 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах перынаталогіі, узаемасувязях у сістэме маці-плод-нованароджанае дзіця, уплыву на арганізм наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Тв.:

Гормональный криз новорожденных. Мн., 1978;

Гормональные влияния на организм новорожденного. Мн., 1989.

т. 7, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́ВА (Праскоўя Сцяпанаўна) (23.10.1904, с. Вял. Воснае Наўгародскай вобл., Расія — 25.4.1970),

бел. вучоны ў галіне вет. паразіталогіі. Д вет. н., праф. (1949). Скончыла Ленінградскі вет. ін-т (1927). З 1956 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па піраплазмозных хваробах буйн. раг. жывёлы і коней, трыпаназамозах вярблюдаў, балантыдыёзнай дызентэрыі, какцыдыёзах і інш. паразітах свіней.

Тв.:

Важнейшыя паразітарныя захворванні свіней. Мн., 1959;

Кровопаразитарные болезни крупного рогатого скота Мн., 1963 (разам з Р.​К.​Гобземам).

т. 7, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЕ́ЎСКІ (Віктар Мікалаевіч) (н. 10.1.1940, г. Смаленск, Расія),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БШ (1962). З 1964 у БПА. Навук. працы па матэрыялазнаўстве, парашковай металургіі, тэорыі і практыцы зваркі труб выбухам. Распрацаваў новы клас кераміка-палімерных матэрыялаў для мікраэлектронікі і электратэхнікі, метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для машынабудавання. Залаты медаль ВДНГ СССР (1985).

Тв.:

Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.);

Технология конструкционных материалов. Мн., 1997 (у сааўт.).

т. 7, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЁЎ (Дзяніс Сцяпанавіч) (н. 25.4.1914, в. Віркаў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д мед. н. (1968). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1939). У 1963—71 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па патафізіял. і біяхім. асновах патагенезу і этыялогіі глаўкомы, парушэннях кровазвароту пры асобных формах глаўкомы, біяхім. даследаваннях дыстрафіі тканак вока пры глаўкоме, механізмах развіцця форм другаснай глаўкомы, даследаванні ўнутрывочнага ціску пры хім. апёках вока і інш.

т. 7, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́ЎСКАЯ (Людміла Васілеўна) (н. 28.11.1936, в. Бабчын Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1983), праф. (1989). Скончыла БДУ (1958). З 1988 у БДУ. Даследуе праблемы рэгіянальнай эканомікі, тэорыі размяшчэння вытв-сці, метадалогіі распрацоўкі рэгіянальных мэтавых комплексных праграм.

Тв.:

Территориальная концентрация промышленности (экономические и социальные аспекты). Мн., 1975;

Региональные проблемы развития инфраструктуры и межотраслевых производств. Мн., 1985 (у сааўт.);

Рациональное природопользование Белорусского Поозерья. Мн., 1993 (у сааўт.).

П.​М.​Бараноўскі.

т. 7, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛАБА́ЕЎ (Алефцін Мікалаевіч) (н. 5.5.1940, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі і воднай гаспадаркі. Д тэхн. н. (1986). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (г. Мінск), з 1997 нам. дырэктара гэтага НДІ. Навук. працы па спосабах і метадах вядзення воднага кадастру, водагасп. разліках, інфарм. сістэмах воднай экалогіі.

Тв.:

Кадастр использования водных ресурсов: (Методы и практика ведения). Мн., 1997 (у сааўт.).

Л.​В.​Лоўчая.

т. 7, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)