засо́хнуць, засыха́ць vertrócknen vi (s), éintrocknen vi (s), trócken wérden; verdórren vi (s) (абраслінах)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
назбіра́цца sich ánhäufeln (абрэчах); sich ánsammeln (прарэчыілюдзей); sich versámmeln (пралюдзей)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
паляво́дстван.с.-г. Féldbau m -(e)s, Féldwirtschaft f -; Féldbaukunde f - (навукаабпаляводстве)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абвастра́цца, абвастры́цца (аб адносінахі пад.) sich verschärfen, sich zúspitzen, gespánnt wérden; (пагоршыцца) sich verschléchtern
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
апазіцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які сведчыць аб адмоўных адносінах да каго‑, чаго‑н., аб нязгодзе з чым‑н. Апазіцыйныя настроі.
2. Які мае адносіны да апазіцыі; складае апазіцыю (у 2 знач.). Апазіцыйныя партыі. Апазіцыйны блок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГРА́РНАЕ ПРА́ВА,
спецыялізаваная комплексная галіна права, нормы якога замацоўваюць асн. прынцыпы арг-цыі і дзейнасці с.-г. прадпрыемстваў і аб’яднанняў, рэгулююць іх узаемаадносіны паміж сабой і дзяржавай, з работнікамі сельскай гаспадаркі і грамадзянамі, якія вядуць індывід. сялянскую (фермерскую) гаспадарку. Прававымі ін-тамі аграрнага права з’яўляюцца: аграрныя праваадносіны, прававое рэгуляванне пераходу да рыначных адносін у аграпрамысл. комплексе, дзярж. рэгуляванне сельскай гаспадаркі, прававое становішча суб’ектаў гаспадарання, арганізацыйна-прававыя формы іх кіраўніцтва, права ўласнасці на зямлю і сродкі вытв-сці, рэгуляванне працоўных адносін, аплата працы і размеркаванне прыбыткаў і інш.Асн. крыніцы аграрнага права на Беларусі — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі, законы аб праве ўласнасці на зямлю, аб плацяжах за зямлю, аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАДАРВІНІ́ЗМ,
эвалюцыйная канцэпцыя, распрацаваная ням. вучоным А.Вейсманам на першым этапе развіцця генетыкі (у канцы 19 ст.). Тэарэт. аснова Н. — вучэнне аб зародкавай плазме і зародкавым шляху сцвярджае, што ў спадчыну перадаюцца тыя змены, якія адбываюцца ў спадчынных адзінках палавых клетак — дэтэрмінантах. Набытыя адзнакі ў спадчыну не перадаюцца. Гэтыя вывады шмат у чым прадвызначылі сучасныя прадстаўленні аб спадчыннай зменлівасці. Але ў цэлым адыход ад дарвінаўскіх палажэнняў аб прычынах зменлівасці і прыродзе спадчыннасці, спроба звязаць даныя генетыкі з эвалюц. тэорыяй і дапоўніць дарвінаўскае прадстаўленне аб натуральным адборы былі памылкай. У 2-й пал. 20 ст. Н. часам называюць сучаснае эвалюц. вучэнне.
Літ.:
Шмальгаузен И.И. Проблемы дарвинизма. 2 изд. Л., 1969;
Воронцов Н.Н. Развитие эволюционных идей в биологии. М., 1999.