1. Які мае адносіны да вярбы. Вярбовая кара.// Зроблены з вярбы. Жалейкай вярбовай Дражню жаўрука.Жычка.
2.узнач.наз.вярбо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца вярба, таполя і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гера́ніевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да герані. Гераніевая кветка.// Які здабываецца з лісця герані. Гераніевае масла.
2.узнач.наз.гера́ніевыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца герань, пеларгонія і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азнача́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Даступны для азначэння, які можа быць азначаны, які мае ў сабе азначэнне каго‑, чаго‑н. Азначальная табліца сямействаў раслін.
2. Які з’яўляецца азначэннем (у 2 знач.). Азначальны сказ. Азначальны займеннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагле́бавы, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца на глебе, які мае адносіны да глебы. Чарнічнік і бруснічнік, пахучы багун, духмяны ландыш, папараць, кісліца, мох, лугавы лён і шмат іншых раслін ўтвараюць так званае наглебавае покрыва.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́квець, ‑і, ж.
Абл. Кветкі, якія пачынаюць распускацца; цвіценне раслін. Падымае наквець сонны бэз, Каб сказаць, што кветак будзе многа.Шушкевіч.Вятры шумяць у полі, І дрэмле ў наквеці На схонах ніў сяло.Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паруча́йнік, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушкам.
2.‑у. Род шматгадовых травяністых атрутных раслін сямейства парасонавых з белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хларо́з, ‑у, м.
1. Адна з форм малакроўя, якая характарызуецца недахопам жалеза ў арганізме; бледная немач. Лячэнне хларозу.
2. Хвароба раслін, пры якой лісце жаўцее і бялее, пераважна з-за недахопу ў глебе жалеза.
[Лац. chlorosis ад грэч. chlōros — зялёны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэла́к, ‑у, м.
Смалістае рэчыва, якое здабываецца з маладых парасткаў некаторых раслін, ужываецца ў вытворчасці лаку, пластмасы, сургучу і пад. Здабываюць з некаторых дрэў смалу шэлак, якая з’яўляецца каштоўнай сыравінай для лакафарбавай прамысловасці.«ЛіМ».
[Гал. schellak.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСПЕ́КТ (ад лац. aspectus погляд, выгляд),
1) пункт погляду, з якога разглядаюцца прадметы, паняцці, з’явы; разуменне чаго-н. у пэўнай плоскасці.
2) У экалогіі — знешні выгляд расліннага згуртавання (фітацэнозу) у залежнасці ад пары года і відавога складу раслін. Ствараецца з агульнага фону расліннасці. Адрозніваюць аспект сезонны (па сезонным стане расліннасці) і аспект прыватны (паводле віду пераважных раслін, якія цвітуць або пладаносяць). Аспект наз. звычайна па афарбоўцы раслін, якія пераважаюць (напр., блакітны Аспект незабудкі, залаціста-жоўты аспект адонісу, буры аспект лісця высахлай асакі). Звычайна аспекты фітацэнозаў пастаянныя на працягу шэрагу гадоў і парушаюцца толькі ў гады масавага цвіцення або плоданашэння асобных відаў. Змена аспектаў рэгіструецца метадам каляровай фатаграфіі з зямлі або з космасу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТАНІ́ЧНЫ САД БЕЛАРУ́СКАЙ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЙ АКАДЭ́МІІ.
Размешчаны ў г. Горкі Магілёўскай вобласці. Ствараўся паступова з 1847 пры Горы-Горацкай земляробчай школе (з 1848 — ін-це). Пасля закрыцця ін-та ў 1863 сад занядбаны. Аднаўленне пачалося ў 1920 з аднаўленнем Горы-Горацкага земляробчага ін-та (1919). У садзе было каля 300 відаў дрэўных раслін. У аддзеле сістэматыкі амаль 400 відаў травяністых раслін. У Вял.Айч. вайну большая ч. калекцыі загінула. Аднаўляецца з 1950. Пл. каля 25 га. Рэстаўрыраваны аддзел сістэматыкі травяністых раслін (450 відаў). Створаны новыя бат. экспазіцыі. База для падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі, правядзення навук. даследаванняў і культ.-асв. работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды.
Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Рэліктавае дрэва гінкга двухлопасцевае.