го́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. гнаць (у 1–5 знач.).

2. звычайна мн. (го́нкі, нак). Спаборніцтвы ў скорасці язды, бегу, плавання і пад. Аўтамабільныя гонкі. Індывідуальныя гонкі. □ У юнакоў пераможцамі 50‑кіламетровай гонкі сталі мінчане. «Звязда».

•••

Гонка ўзбраення — узмоцненая падрыхтоўка да вайны (у імперыялістычных краінах).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Печань жывёлы як прадукт харчавання.

2. Тое, што і печань. Гэты чалавек раптам знайшоў у сябе сто хвароб: і гіпертанію, і язву, і камяні ў пячонцы. Шамякін.

•••

Адсадзіць пячонкі гл. адсадзіць.

Пячонкі выгрызці гл. выгрызці.

Сядзець у пячонках гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяшы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Вясёлая іскрынка, хітры агеньчык (у вачах). У карых вачах Наташы гарэзлівыя смяшынкі, валасы каштанавымі локанамі спадаюць на плечы, а на загарэлых шчоках — вясёлыя ямачкі. Бяганская. Але вось цень задуменнасці сышоў, на твары з’явілася вясёлая ўсмешка, у вачах зайгралі смяшынкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маслёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла. Зноў пайшла [жанчына] у хату і вярнулася з двума вялікімі кубкамі і збанком яшчэ свежай маслёнкі. Брыль.

2. Прыстасаванне для змазкі машын. Ручная маслёнка. Аўтаматычная маслёнка. □ Прамазучаны змазчык, жангліруючы на хаду пустой маслёнкай, пайшоў па пероне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лубя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Ручны кораб з дубу, бяросты для захоўвання, пераноскі, упакоўкі чаго‑н. Дзень за днём Марына змірылася з тым, што Мацвей хоча ехаць. І калі настаў той дзень, яна сабрала лубянку, перавязала яе раменьчыкам, каб вечка не адвальвалася, запрэгла каня і пад’ехала пад Некрашы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. расцэньваць — расцаніць (у 1 знач.).

2. Р мн. нак. Устаноўленая цана (за якія‑н. тавары), устаноўленая аплата (якой‑н. работы). Заніжаныя расцэнкі. Гарантаваныя расцэнкі. □ Ні стары, ні малы не верылі, што ім на расцяробе лініі «гэтулькі многа» будуць плаціць. Давялося паказаць расцэнкі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славя́не, ‑вян; адз. славянін, ‑а, м.; славянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. славянкі, ‑нак; ж.

Вялікая група роднасных па паходжанню і блізкіх па мове і культуры народаў, якія жывуць у Еўропе і Азіі і складаюць тры адгалінаванні: усходнеславянскае (рускія, украінцы, беларусы), заходнеславянскае (палякі, чэхі, славакі, лужычане), паўднёваславянскае (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смаля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Сорт груш.

смаля́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Тое, што і смалёўка (у 2 знач.). Не букет, а цэлы ахапак — пышны і яшчэ свежы, толькі дробненькія пялёсткі ружовых смалянак былі ўжо крануты згубнасцю [за]вядання. Ракітны. Ірдзелі на палянках чырвоныя смалянкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмуры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Памянш.-ласк. да хмурына; хмарка, воблачка. На небе ні хмурынкі; сонца пячэ, як летам. Пташнікаў. Неба сіняе-сіняе, плывуць па ім, нібы гусі-лебедзі, белыя хмурынкі. Навуменка. // перан. Пра тое, што азмрочвае, засмучае. А нада мной, як рой, снуюць Хмурынкі горкага адчаю. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. калона.

2. Назва розных тэхнічных прыстасаванняў у форме падоўжанага цыліндра, звязанага з цэнтральным рэзервуарам, з якіх адпускаецца бензін, газ, вада і інш.

Бензінавая к.

Газавая к.

3. Рад лічбаў, слоў, размешчаных па вертыкалі; слупок тэксту ў газеце, кнізе.

К. лічбаў.

К. газетнага тэксту.

|| прым. кало́нкавы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Калонкавае свідраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)