перытрэ́мы

(ад перы- + гр. trema = прысоска, адтуліна)

асобыя пласцінкі з дыхальнымі адтулінамі (стыгмамі) па баках цела кляшчоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ратафо́та

[ад лац. rota(re) = вярцець + фота]

фотанаборная машына з праграмным кіраваннем, па канструкцыі аналагічная машыне манафота.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энуклеа́цыя

(ад лац. enucleare = даставаць ядро з арэха)

аперацыя па выдаленню вочнага яблыка пры ўнутрывочнай злаякаснай пухліне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; -вёз, -ве́зла; -вязі́; -ве́зены; зак., каго-што.

1. Правезці вакол чаго-н.

А. турыстаў вакол горада.

2. Правезці кружным шляхам, мінаючы што-н.

3. Развозячы ва ўсе пункты, азнаёміць з чым-н.

А. загад па брыгадах.

|| незак. абво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць; -во́зь.

|| наз. абво́з, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблямава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак., што.

1. Абшыць па краях палоскай з іншага матэрыялу.

А. рукавы сукенкі.

2. перан. Акружыць што-н., размясціцца вакол чаго-н.

Алешнік прыгожа аблямаваў берагі возера.

|| незак. аблямо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аблямо́ўка, -і, ДМ -мо́ўцы, ж. (да 1 знач.) і аблямо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марадзёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто грабіць забітых і раненых на полі бою і займаецца грабяжом насельніцтва ў месцах катастроф.

Барацьба з марадзёрамі.

2. перан. Гандляр-спекулянт, які прадае што-н. па непамерна высокіх цэнах (разм.).

|| ж. марадзёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. марадзёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набажэнства, малебен, малебства, багамолле, богаслужэнне, служба, адправа / раніцай ці ў першай палавіне дня: абедня, імша, меса / увечары: вячэрня / з нагоды хрысцін, шлюбу, па нябожчыку: трэба / па нябожчыку: паніхіда

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

trópfen

1. vi (h, s) ка́паць;

die Náse tropft з но́са цячэ́;

das Wásser trópfte ihm vom Hut у яго́ вада́ ка́пала з капелюша́

2. vt нака́пваць (па кро́плі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

współcześnie

1. у наш час; цяпер;

2. адначасова; у адзін час; у адну эпоху;

istnieć współcześnie z kim — існаваць у адзін час з кім;

3. па-сучаснаму;

współcześnie myślący człowiek — чалавек, які мысліць па-сучаснаму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ábwechselnd

1. a зме́нлівы, зме́нны;

mit ~em Erfólg з пераме́нным по́спехам

2. adv па чарзе́, то адзі́н то другі́; упярэ́мешку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)