раздзел механікі суцэльных асяроддзяў, дзе вывучаюцца раўнавага і рух сыпкіх асяроддзяў (напр., пясчаных грунтоў, здробненага вугалю, зерня). Найб. развіты раздзел М.с.а. — механіка грунтоў.
Займае прамежкавае становішча паміж механікай суцэльных асяроддзяў і механікай сістэм матэрыяльных пунктаў, што абумоўлівае фенаменалагічны і статыстычны спосабы апісання руху асяроддзяў (напр., вызначэнне ціску асяроддзя на апорныя сценкі, магчымых форм паверхні асыпання адхонаў). Пры фенаменалагічным апісанні грануляваныя асяроддзі разглядаюцца як рэчывы з уласцівасцямі, прамежкавымі паміж уласцівасцямі цвёрдага цела і вадкасці. Пры статыстычным апісанні здапамогай розных працэдур асярэднення мікраўласцівасцей часцінак атрымліваюць ураўненні, якія апісваюць макраўласцівасці грануляванага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІННАЎЗРЫЎНЫ́Я ЗАГАРО́ДЫ,
сістэма мінных палёў, адзіночных мін і загарод выбуховага рэчыва, якія размяшчаюцца на мясцовасці. Выкарыстоўваюцца з мэтай перашкоды праціўніку ў прасоўванні і манеўры (гл.Загароды). Па прызначэнні падзяляюцца на процітанк., проціпяхотныя, процідэсантныя, змешаныя, паводле спосабу прывядзення ў дзеянне — на кіроўныя і некіроўныя. Устанаўліваюць уручную, здапамогай сродкаў механізацыі, у т. л. самалётаў, верталётаў, а таксама ракетамі і артылерыяй. На Беларусі пасля Вял.Айч. вайны выяўлена і абясшкоджана каля 27 млн.мін і інш. выбуховых рэчываў. У некат. раёнах размініраванне працягваецца.
Літ.:
Варенышев Б.В. Преодоление инженерных заграждений и препятствий. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ФРОНТ ВЫЗВАЛЕ́ННЯ ПАЎДНЁВАГА В’ЕТНА́МА (НФВПВ),
арганізацыя, якая вяла ўзбр. барацьбу супраць паўд.-в’етн. ўрада і амер. войск у 1960—70-я г. Створаны як падпольная арг-цыя 20.12.1960. У 1961 сфарміраваў узбр. сілы, якія зваен.дапамогайДэмакр. Рэспублікі В’етнам пачалі барацьбу супраць урада Паўдн. В’етнама (з 1964 і супраць войск ЗША). На 1-м з’ездзе НФВПВ (1962) яго старшынёй выбраны Нгуен Хыў Тхо. Са студз. 1969 прадстаўнікі фронту ўдзельнічалі ў чатырохбаковых перагаворах пра мірнае ўрэгуляванне ў В’етнаме. У чэрв. 1969 НФВПВ стварыў Часовы рэв. ўрад Рэспублікі Паўд. В’етнам. Пасля аб’яднання В’етнама ў 1976 спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙРО́ННАЯ ТЭО́РЫЯ,
тэорыя будовы, развіцця і функцый нерв. сістэмы; прыватны выпадак клетачнай тэорыі. Аснова Н.т. — прызнанне анат. адасобленасці структурнай адзінкі нерв. сістэмы — нейрона, яго генет. самастойнасці і функцыян. спецыфічнасці. Абгрунтавана на мяжы 20 ст. працамі ісп. вучонага С.Рамона-і-Кахаля і Ч.С.Шэрынгтана. Доказы поўнай структурнай адасобленасці нерв. клетак атрыманы здапамогай электроннага мікраскопа, які даў магчымасць устанавіць, што кожны нейрон абкружаны мембранай і паміж мембранамі асобных клетак ёсць свабодныя поласці. Да гэтага часу нерв. сістэма разглядалася як бесперапынны пераход клетачнага рэчыва аднаго нейрона ў другі з утварэннем адзінай цытаплазматычнай сеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭСТЫ́Ж САЦЫЯ́ЛЬНЫ,
параўнальная ацэнка грамадствам і яе членамі сац. значнасці розных аб’ектаў, з’яў, іх становішча ў грамадстве, уласцівасцей і характарыстык; адзін згал. рэгулятараў сац. паводзін, пераваг, рашэнняў, якія прымаюцца. У аснове П.с. ляжыць пэўная сістэма каштоўнасцей, П.с. выяўляецца ў ацэнках, здапамогай якіх людзі ранжыруюць аб’екты, а таксама ў дзеяннях, дзе яны паказваюць свае перавагі. Існуе складаная сістэма прэстыжных ацэнак фактараў і бакоў жыццядзейнасці грамадства. Як рэгулятар паводзін П.с. ўплывае на важныя сац. працэсы, напр., прафес. занятак, сац. перамяшчэнні, структуру спажывання і ўлічваецца ў галінах сац. кіравання, пры распрацоўцы сац. палітыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧАЛІ́НАЯ ВОШ, браўла (Braula caeca),
паразітычнае насякомае атр. двухкрылых. Пашырана ў раёнах пчалярства, у т. л. на Беларусі. Узбуджальнік браўлёзу.
Даўж. 1—1,5 мм. Цела чырвона-бурае, укрытае чорнымі шчацінкамі. Галава вял. і шырокая. Ногі кароткія. з грабеньчатымі кіпцюркамі, здапамогай якіх П.в. трымаецца на целе пчалы, на адной пчале паразітуе да 150 П.в. Корміцца выдзяленнямі пчол. Яйцы адкладвае на накрыўкі сотаў. Лічынка пашкоджвае соты, корміцца воскам, мёдам. Ператварэнне поўнае. Зімуюць дарослыя. Пры масавым расплоджванні П.в. пчаліная сям’я слабее ці гіне.
Пчаліная вош: 1 — знешні выгляд; 2 — на целе пчалы; 3 — хады лічынак на васковых накрыўках сотаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЛАВА́Я БУ́РА,
перанос вялікай колькасці часцінак глебы або пяску моцным ветрам у пустынях, паўпустынях і разараных стэпах. Найб. моцныя буры пераносяць мільёны тон пылу на сотні (зрэдку тысячы) кіламетраў, рэзка пагаршаюць бачнасць, за што іх называюць чорнымі бурамі. Часцей адзначаюцца летам, у час сухавеяў, але магчымы і ў бясснежныя зімы. Моцныя П.б. ўзнікаюць пры нерацыянальным выкарыстанні зямлі, наносяць вял. страты сельскай гаспадарцы, засыпаюць пасевы, знішчаюць паверхневы слой глебы. Барацьба з П.б. праводзіцца здапамогай полеахоўных лясных палос, снега- і водазатрымання, безадвальнага ворыва і інш. агратэхн. мерапрыемстваў. На Беларусі з’явы, падобныя на П.б., адбываюцца часам на асушаных тарфяніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁЛАКАЦЫ́ЙНАЯ ЗДЫ́МКА,
здымка зямной паверхні здапамогай радыёлакацыйнага зандзіравання. Праводзіцца з самалётаў, касм. лятальных апаратаў і інш., дзе ўстаноўлена радыёлакацыйная апаратура. Пры радыёлакацыйным зандзіраванні адбіты ад зямной паверхні сігнал пераўтвараецца ў відэасігнал і запісваецца на фатаграфічную стужку або перадаецца па радыёканалах на наземныя прыёмныя станцыі. У адрозненне ад фатагр. здымкі Р.з. праводзіцца ў любы час, мае высокую распазнавальную здольнасць, вял. паласу ахопу мясцовасці здымкай, аператыўнасць перадачы інфармацыі. Выкарыстоўваецца для вывучэння цяжкадаступных раёнаў, вызначэння маштабу стыхійных бедстваў, выяўлення ачагоў забруджвання навакольнага асяроддзя, складання тэматычных карт і інш.Гл. таксама Аэрафотаздымка, Касмічная здымка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁРЭЛЕ́ЙНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
від радыёсувязі, які грунтуецца на рэтрансляцыі радыёсігналаў на дэцы- ці сантыметровых хвалях. Выкарыстоўваецца для многаканальнай перадачы даных, тэлеф., тэлевізійных і факсімільных сігналаў і інш. паведамленняў.
Бывае актыўная і пасіўная. Актыўная Р.с. уключае прыём, пераўтварэнне, узмацненне і перадачу радыёсігналаў па радыёрэлейнай лініісувязі. На кожнай прамежкавай радыёрэлейнай станцыі можа быць некалькі камплектаў прыёмна-перадавальнай апаратуры. якія ўтвараюць шэраг т.зв. ствалоў, ёмістасць кожнага з якіх дасягае некалькіх тысяч тэлеф. каналаў (гл.Многаканальная сувязь). Пры пасіўнай Р.с. толькі змяняецца напрамак распаўсюджвання радыёхваль здапамогай люстранай антэны ці інш. пасіўнага адбівальніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁСУ́ВЯЗЬ,
перадача і прыём інфармацыі здапамогайрадыёхваль; від электрасувязі. Бывае адна- і двухбаковая сувязь, адна- і многаканальная сувязь. На вял. адлегласці (гл.Далёкая сувязь) інфармацыю перадаюць сродкамі касмічнай сувязі. У залежнасці ад формы перададзенай інфармацыі адрозніваюць радыётэлегр., радыётэлеф. сувязь, тэлебачанне, фотатэлеграф і інш.
Зыходная інфармацыя ў радыёперадатчыку пераўтвараецца ў радыёсігналы — эл. ваганні нясучай частаты, прамадуляванай на амплітудзе, частаце ці фазе ў адпаведнасці з зададзеным паведамленнем (гл.Мадуляцыя), якія выпрамяняюцца перадавальнай антэнай у навакольнае асяроддзе, дасягаюць прыёмнай антэны і паступаюць у радыёпрыёмнік. дзе пераўтвараюцца ў сігналы, адэкватныя перададзенаму паведамленню.