ляшчо́ткі, ‑так; адз. няма.

1. Раздвоеная з аднаго канца дошчачка для заціску чаго‑н. Ветэрынарныя ляшчоткі.

2. Абл. Лубок (у 3 знач.). У бальніцы доктар выраўняў Дзямідчыку пераламаныя косці і ўзяў нагу ў ляшчоткі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Абл. Паспець або сумець зрабіць што‑н. у зручны час, у найбольш спрыяльны момант. Падгадае [Петрусёк], калі Міхась у добрым гуморы са школы вернецца, падкоціцца да яго гэтакай хітрай лісічкай. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазу́р, ‑а; мн. пазуры, ‑оў; м.

Абл.

1. Кіпцюр. У адным пакоі .. некалькі .. плакатаў. Пілсудскі з бізуном у руках, Чэмберлен з д’ябальскімі пазурамі замест пазногцяў. Чорны.

2. Ногаць. З пазуроў цякла кроў. Пальцы склейваліся. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакалыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абл. Калывацца некаторы час. Ванька-ўстанька крыху пакалываўся і спыніўся. // Рухацца, хістаючыся. — Дзесяць хвілін стаіш! — аб’явіў шафёр, саскочыў на асфальт, ляпнуў дзверцамі і ўразвалку, крыху касалапа, пакалываўся да касы. Жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́цельнік, ‑а, м.

Абл. Куток у хаце, дзе мыюцца, мыюць пасуду. Засланіўшы печ і наспех прыбраўшы ў мыцельніку, Антаніна пайшла ў камору будзіць дзевяцігадовую Маньку. Васілевіч. [Маці] сядзела ў мыцельніку пры акне і абірала бульбу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́й, ‑я, м.

1. Пярэдні і задні валік у кроснах.

2. Абл. Тое, што навіта, наматана, накручана на што‑н. Абвешаны торбамі, Рыгор ішоў, абапіраючыся на кій.. Ногі ў лапцях, з тоўстымі навоямі ануч. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склець, е́ю, ‑е́еш, ‑е́е; незак.

Абл. Зябнуць, мерзнуць, стыць. [Сымон Мікуць:] Мы толькі ўдвух з канём былі сёння на полі. Дождж ідзе, а мы склеем удвух. Чорны. Склелі дрэвы, склелі будынкі. Ракаталі, заходзілася на марозе трактары. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцішка́, прысл.

Абл.

1. Ціха, нягучна. Настрой у нас быў прыўзняты, мы сцішка перагаворваліся, жартавалі. Ляўданскі.

2. Непрыкметна, патаемна. І вось, паявіўшыся неўзаметку, сцішка, усё больш і больш мяне пачынала трывожыць адчуванне нейкай няёмкасці. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Станавіцца таўсцейшым, больш тоўстым. Дрэвы ўсе раслі, таўшчалі, А закіданы дубок .. Змізарнелы і адметны, Для другіх дубоў чужы, З ім быў кожны непрыветны, Як той камень на мяжы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. увык, ‑ла; зак.

Абл. Прывыкнуць да чаго‑н. — Увыкла... Смаліць, як мужчына, проста сорам... Нядаўна заходжу дома на кухню, а .. [жонка] сядзіць і смокча: з маіх недакуркаў зрабіла папяроску. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)