заснава́ць¹, -ную́, -нуе́ш, -нуе́; -нуём, -нуяце́, -ную́ць; -ну́й; -нава́ны; зак., што.
1. Пакласці пачатак чаму-н., стварыць.
З.
Беларускую акадэмію мастацтваў.
З. суверэнную дзяржаву.
2. на чым. Зрабіць на аснове чаго-н., пакласці ў аснову што-н.
З. планы на разліках.
3. Плетучы, снуючы, зацягнуць якую-н. паверхню чым-н.
Павук заснаваў шыбу павуцінай.
|| незак. засно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
заснава́ць², -ную́, -нуе́ш, -нуе́; -нуём, -нуяце́, -ную́ць; -ну́й; зак.
Пачаць снаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
засне́жаны, -ая, -ае.
Занесены снегам.
Заснежаныя сцяжынкі і дарогі.
|| наз. засне́жанасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
засну́лы, -ая, -ае.
Які заснуў, прыціх.
З. мінтай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
засну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.
Прыйсці ў стан сну.
Не з. ні на мінутку.
Прырода заснула зімовым сном.
З. навекі або вечным сном (перан.: памерці).
|| незак. засына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
засо́вачны, -ая, -ае.
Такі, які можна зачыніць на засаўку.
Засовачныя дзверы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
засо́л, -у, м.
Тое, што і засолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
засо́лка, -і, ДМ -лцы, ж.
1. гл. саліць.
2. Спосаб, якасць салення прадуктаў.
Халодная з. рыжыкаў.
Спецыяльны рэцэпт засолкі агуркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
засо́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.
Тое, што і саліць (у 2 знач.).