Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Маньку́т1 ’манюка’ (Янк. 1, Янк. БП), маньку́ха, маньку́ціха ’ілгуха’ (Янк. 3.). З польск.mańkut, mańka ’ляўша’, якое змяніла семантыку: ’леварукі’ > ’які робіць не па-сапраўднаму’ > ’які хлусіць, падманвае’. Параўн. і польск.zażyć kogo z mańki ’ашукаць, падмануць, пажартаваць’. Польск.mańka, mańkut узыходзяць да італ.manca ’левая рука’.
Маньку́т2, маньку́та ’чучала, падобнае да цецерука, пры дапамозе якога палешукі лавілі цяцерак (Эр эм., Кіркор; браг., Нар. Гом.). У выніку семантычнага пераносу з манькут1 (гл.), якое, аднак, асацыіравалася з бел.мані́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зато́рыч ’выраз, паз, у які ўстаўляецца дно бочкі’ (Мат. Гом.). Параўн. утора ’тс’, рус., укр.утор, польск.wątor, чэш.útor і г. д. Прасл.ǫtorъ. Чэш.дыял.zátor ’падмыты бераг’. Форма заторыч пацвярджае корань тор‑ у слове утора (гл.); тор‑ суадносяць з церці < ter‑//tьr‑ (Фасмер, 4, 175), прычым Махэк., (672) указвае, што ён меў значэнне ’рэзаць’ (ст.-чэш.tříti). Заторыч утворана з суф. ‑ыч < ‑ičь, які далучаўся да аддзеяслоўнай з чаргаваннем галоснага асновы *zator‑. Час утварэння слова няясны. Параўн. зачыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калада́н, колодан ’гаспадарчы нож з драўлянай ручкай’ (ТС). Дакладных адпаведнікаў з суфіксацыяй ‑ан няма. Бліжэйшыя паралелі: укр.колодач ’вялікі нож’, ’нож, які носяць у ножнах па поясе’, зах.-укр.колодачик, рус.дан., тульск.колодей ’вялікі кухонны нож з драўлянай ручкай’, хоць у гэтым прыкладзе суфіксацыя не вельмі тыповая для такіх утварэнняў. Параўн., аднак, рус.смал.колодейка ’невялікі абрубак дрэва, цурбан’, дзе суфіксацыя, магчыма, генетычна суадносіцца з папярэдняй. Матывацыя ўтварэнняў празрыстая — ’нож, які ўбіваецца ў калодку’ (у адрозненне ад нажоў з тронкамі).