падхвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., каго-што (разм.).

Трохі пахваліць.

П. вучня за адказ.

|| незак. падхва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таксо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Механічны лічыльнік у таксі для ўліку яго работы і паказання кошту аплаты за праезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сос², -у, м. (разм.).

Нікацінавая смала, якая збіраецца пасля курэння ў цыбуку люлькі.

Ён прапах сосам, што за паўвярсты чуваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́куць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Ганаровае месца ў хаце за сталом пад абразамі.

Першы сноп жыта ставяць на п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праваздо́льны, -ая, -ае (афіц.).

Здольны ажыццяўляць якія-н. правы і адказваць за свае ўчынкі.

Праваздольная асоба.

|| наз. праваздо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́сць, -і, мн. -і, -ей, ж. (разм.).

Бяда, няшчасце.

Што за н. такая.

Ад напасці і чорт плача (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пае́здка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Кароткае падарожжа; выезд куды-н. на некаторы час.

П. за мяжу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакрытыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак., каго-што.

Выказаць крытычныя заўвагі пра каго-, што-н.

П. каго-н. за недахопы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўшчува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.

Пажурыць, падакараць каго-н. з выхаваўчай мэтай.

Панас паўшчуваў сына за паводзіны ў школе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыслу́жваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каму (уст.).

Выконваць абавязкі прыслугі (у 2 знач.).

П. за сталом.

|| наз. прыслу́жванне, -я, н.