КУРЛО́ВІЧ (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 28.7.1961, г. Гродна),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка, вагавая катэгорыя больш за 110 кг). Засл. майстар спорту СССР (1988). Засл. работнік фіз. культуры і спорту Беларусі (1992). Скончыў Гродзенскі ун-т (1983). З 1997 трэнер абл. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) i XXV (1992, г. Барселона, Іспанія) Алімп. гульняў. Чэмпіён (1987, г. Острава, Чэхаславакія; 1989, Афіны; 1991, г. Донаўэшынген, Германія; 1994, г. Стамбул, Турцыя) і сярэбраны прызёр (1983, Масква) чэмпіянатаў свету. Чэмпіён Еўропы (1989—90). Чэмпіён СССР (1983, 1989, 1991—92). 12-разовы рэкардсмен свету (1983—84, 1987, 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Мікалай Генадзевіч) (н. 11.3.1947, г. Ніжні. Ноўгарад, Расія),
рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Ніжагародскае тэатр. вучылішча (1972). Да 1979 у Пензенскім, з 1979 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Яго мастацтва адметнае тонкай псіхал. распрацоўкай характараў, спалучэннем эмацыянальнага стану героя са знешне стрыманай манерай выканання. Сярод роляў; Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Мастакоў («Стары» М.Горкага), Галядкін («Двайнік» паводле Ф.Дастаеўскага), Маляр («Дзікі Анёл» Л.Каламійца), Марк («Вечна жывыя» В.Розава), Рамахін («Заўтра была вайна» паводле Б.Васільева), Мікалай II («Змова» А.М.Талстога і П.Шчогалева).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́НІН (Сяргей Георгіевіч) (31.8.1906, с. Мядзведзіцкае Кімрскага р-на Цвярской вобл., Расія — 27.1.1977),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абл. у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1928. З чэрв. 1941 на Зах. фронце, нам. камандзіра танк. палка. З ліп. 1941 у партызанах: арганізатар атрадаў у Круглянскім і Шклоўскім р-нах, камандзір групы атрада «Сяргея», адначасова ў кастр. 1942 — жн. 1943 камандзір 8-й Круглянскай партыз. брыгады, у жн.—снеж. 1943 — Круглянскай ваенна-аператыўнай групы, потым — 8-й партыз. брыгады. Аўтар кн. «Ад Дняпра да Буга» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДАЛІ́РЫЙ (Iphiclides podalirius, або Papilio podalirius),
дзённы матыль сям. паруснікаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы. Трапляецца на лясных палянах, у зарасніках цёрну. На Беларусі вельмі рэдкі (адзначаны ў Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абл.). Занесены ў Чырв. кнігу.
Размах крылаў да 8 см. Афарбоўка бледна-жоўтая, на пярэдніх чорныя клінападобныя палосы, заднія з чорна-блакітнай аблямоўкай. Каля асновы задніх крылаў пляма, на канцы хвосцікі даўж. да 20 мм. Дарослыя кормяцца нектарам кветак, вусені — лісцем цёрну, вішні і інш. раслін, пераважна з сям. ружавых. 1—2 пакаленні за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гва́знуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Абл. З сілай стукнуцца, ударыцца аб што‑н. Мікіта падскочыў на лаве і знячэўку штурхнуў плечуком Мікалая Мірлікійскага. Абраз з шумам гвазнуўся наперад аб стол, а потым аб лаву.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабе́рац, ‑рца, м.
Абл. Дыванок пад ногі. На сценах віселі розныя фатаграфіі, малюнкі ў прыгожых аправах, мяккая, абітая чырвоным плюшам мэбля, каберац каля стала, прыгожы абрус, — усё казала за тое, што Грынько жыў панам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каве́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Рмн. ‑нек; ж.
Абл.Памянш.да кавяня; невялікая кавяня. Шлях доўгі — Вандроўнік выразае Кавенькі з сукаватага ядлоўц[у].Барадулін.[Васіль Сямёнавіч] пачаў мераць сцежку спорнымі крокамі, моцна грукаючы аб зямлю кавенькай.Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ашэ́стак, ‑тка, м.
Абл. Жэрдачка пад столлю ў сялянскіх хатах, на якую што‑н. вешаюць. — Ну, не разыходзься так, — спакойна азваўся Пракоп: — а то завярнуся і пайду, — пастрашыў ён жонку, вешаючы на ашэстак кажух.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
белазо́ры, ‑ая, ‑ае.
Абл. Светлы (пра вочы). Вочы белазорыя Упіваюць сінь.Глебка.Перад ім [Уладзікам], як жывы, стаяў.. Хмялевіч — вуграваты, асмуглы твар, белазорыя ўважлівыя вочы.Крапіва./упаэт.ужыв.Белазорае бабіна лета ў гародчыку расцвіло.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кія́х, ‑а, м.
Абл.
1. Пачатак кукурузы. На стале, засланым святочным абрусам, .. стаялі.. дзве пляшкі самагонкі, закаркаваныя кавалкамі кіяха.Шамякін.
2.толькімн. (кіяхі́, ‑оў). Кукуруза. На агародзе, у кіяшніку [радысты] спыніліся. Кіяхі — як лес.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)