Internet [ˈɪntənet] n. the Internet інтэрнэ́т;

I found information on the Internet. Я знайшоў гэтую інфармацыю ў інтэрнэце.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Internet, ~u

м. інтэрнэт;

mieć dostęp do ~u — мець доступ да інтэрнэту

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

portal1 [ˈpɔ:tl] n.

1. fml or lit. парта́л, гало́ўны ўвахо́д; дзве́ры, варо́ты

2. comput. інтэрнэ́т-катало́г спасы́лак на і́ншыя са́йты

3. comput. парта́л, вэб-рэсу́рс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ка́рдэр

(англ. carder)

падробшчык крэдытных картак, які выкарыстоўвае іх для набыцця тавараў і паслуг у Інтэрнэт-магазінах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ху́ткасць, -і, ж.

1. Ступень інтэнсіўнасці, шпаркасці руху каго-, чаго-н. або распаўсюджання чаго-н.

Поле ачышчалася ад снегу з небывалай хуткасцю.

Высокая х. стральбы.

2. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын (аўтамабіля, станка і пад.), звязанае з парадкам узаемадзеяння дэталей каробкі перадач.

Уключыць х.

Ехаць на трэцяй хуткасці.

3. У механіцы: адносіны пройдзенага целам шляху да часу, за які гэты шлях пройдзены.

Раўнамерная х.

|| прым. ху́ткасны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Х. аўтобус.

Х. доступ у інтэрнэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мас-ме́дыя

(англ. mass-media, ад лац. mass = масавы + medium = цэнтр)

сродкі масавай інфармацыі (прэса, тэлебачанне, радыё, Інтэрнэт, кіно).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

net1 [net] n.

1. се́тка (матэрыял);

a nylon net нейло́навая се́тка, се́тка з нейло́ну

2. се́тка (прыстасаванне);

a fishing net рыбало́ўная се́тка, не́вад;

a mosquito net маскі́тная се́тка, накама́рнік;

a tennis net тэ́нісная се́тка

3. the net се́тка (у тэнісе); варо́ты (у футболе, хакеі)

4. се́тка (пра сістэмы дарог, правадоў, прадпрыемстваў);

a radio net радыёсе́тка;

a communication(s) net камунікацы́йная се́тка;

the Net infml се́тка, інтэрнэ́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

по́шта

(іт. posta, ад лац. postus = пастаўлены)

1) установа, якая займаецца перасылкай пісем, пасылак, грошай і інш., а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца;

2) перасылка, дастаўка чаго-н. з дапамогай гэтай установы (напр. адправіць пасылку поштай);

электронная п. — сеткавая служба, якая дазваляе перасылаць тэкст электронным паведамленнем праз Інтэрнэт;

3) тое, што дастаўлена гэтай установай (пісьмы, пасылкі і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)