1. Крывяносны сасуд, якінясе кроў ад сэрца да розных органаў цела. Лёгачная артэрыя. Сонная артэрыя.
2.перан. Шлях зносін (асабліва водны). Транспартная артэрыя. □ Самая буйная рачная артэрыя Поўначы БССР — Заходняя Дзвіна.Прырода Беларусі.
[Грэч. atrēria.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пехаці́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пехацінца; прызначаны для пехацінца. Мне бачна ўся калона палонных. Яна страціла вайсковы выгляд: у каго цераз плячо шынельная скатка, хто нясе пад пахай ватоўку, сям-там відаць пехацінская ці кавалерыйская шапка.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПЕРО́Н (ад лац. operare працаваць, дзейнічаць),
участак генетычнага матэрыялу з аднаго, двух і больш счэпленых структурных генаў, якія кадзіруюць бялкі (ферменты), што ажыццяўляюць паслядоўныя этапы біясінтэзу якога-н. метабаліту. У аперон эўкарыёт уваходзіць, як правіла, адзін структурны ген. Рэгулятарныя элементы аперона складаюць таксама праматар (участак малекулы ДНК, з якім спецыфічна звязваецца фермент РНК-палімераза, што ажыццяўляе транскрыпцыю аперона) і аператар (участак ДНК, якінясе функцыю «ўключэння» або «выключэння» структурных генаў і рэгулюе функцыянальную актыўнасць аперона). Канцэпцыя аперона распрацавана франц. вучонымі Ф.Жакобам і Ж.Мано (1961) для тлумачэння механізму рэгуляцыі сінтэзу бялку ў бактэрыяльных клетках.
Рэгулятарная функцыя аперона адбываецца на стадыі транскрыпцыі і забяспечвае каардынацыю сінт. працэсаў і адпаведныя рэакцыі клеткі на ўплыў навакольнага асяроддзя. Кантралюе дзейнасць аперона ген-рэгулятар, які можа знаходзіцца ў розных участках храмасомы. Яго прадукт — бялок-рэгулятар — пастаянна сінтэзуецца ў клетцы ў невял. колькасці і здольны ўзаемадзейнічаць з двума рознымі субстратамі, з аператарам і эфектарам (нізкамалекулярным рэчывам). У рэпрэсібельных сістэмах комплекс бялку-рэгулятара з эфектарам набывае роднасць з аператарам і далучаецца да яго, у выніку адбываецца выключэнне генаў, якія кіруюцца гэтым аператарам. У індуцыбельных сістэмах эфектар, які далучаецца да бялку-рэгулятара, вызваляе аператар ад гэтага бялку. Такім чынам, запускаюцца ў работу гены, падпарадкаваныя дадзенаму аператару.
Да арт.Аперон. Асноўныя структуры і працэсы, якія ўдзельнічаюць у рэгуляцыі біясінтэзу бялкоў — ферментаў паводле гіпотэзы Жакоба—Мано. Лічбы паказваюць паслядоўнасць працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
саліда́рны
(фр. solidaire)
1) які выяўляе згоду з кім-н., чым-н., агульнасць інтарэсаў, адзінства поглядаў;
2) юр.якінясе сумесную з кім-н. адказнасць.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ма́чтавы, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да мачты. Мачтавы ліхтар.
2. З якога робяць мачты. Мачтавы лес. □ Пушча — гэта плямёны асілкаў-дубоў, Што сышліся на вечныя сходкі дуброў; Гэта мачтавых сосен бары-гушчары, Цёмны лог, дзе пасуцца дзікі і зубры.Куляшоў.
мачтавы́, ‑о́га, м.
Матрос, якінясе службу на мачце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электро́н1, ‑а, м.
Элементарная часціца рэчыва, якая нясе адмоўны электрычны зарад.
•••
Свабодныя электроны — электроны, якія аддзяліліся ад атамаў і перамяшчаюцца ў міжатамнай прасторы.
[Ад грэч. ēlektron — янтар.]
электро́н2, ‑у, м.
Спец.
1. Сплаў алюмінію з магніем, які мае вялікую трываласць і пластычнасць.
2. Сплаў серабра з золатам, які выкарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў.
[Ад грэч. ēlektron — янтар.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамагано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які завяршыўся перамогай, нясе перамогу. Гадавіна перамаганоснага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Перамаганоснае паўстанне. Перамаганоснае наступленне. □ З перамаганосным Кастрычнікам, з надыходам новай эры — эры сацыялізма — мы па праву звязваем і ўтварэнне ў снежні 1922 года Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.Машэраў.//Які перамагае ўсе перашкоды, пераможны. Перамаганоснае будаўніцтва камунізма. Перамаганосны рух наперад.//Які ўвасабляе перамогу. Перамаганосны сцяг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́ктар
(лац. vector = якінясе)
мат. 1) адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак;
2) велічыня, якая характарызуецца памерам і напрамкам і можа быць геаметрычна прадстаўлена ў выглядзе адрэзка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ахо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1.Якінясе ахову, прызначаны для аховы. Ахоўная служба. Ахоўная зона. Ахоўнае лесанасаджэнне.
2.Які засцерагае, служыць для аховы ад шкоднага ўплыву чаго‑н. Ахоўная маска. Ахоўныя акуляры.
3.Разм. Ахоўнай афарбоўкі. На ярусах увіхаліся людзі ў ахоўнага колеру пакалечаных шапках.Пестрак.
•••
Ахоўная афарбоўкагл. афарбоўка.
Ахоўная гранатагл. грамата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абра́злівы, ‑ая, ‑ае.
Здольны абразіць; такі, якінясе ў сабе абразу. З-за пуні прагучаў прарэзлівы свіст, а за ім паляцелі ліпкія сваёй брыдкасцю абразлівыя словы...Галавач.У жыцці.. бываюць моманты, калі мала ўсёй накопленай за гады вытрымкі, каб перажыць адну хвіліну абразлівай няёмкасці.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)