медыева́ль
(фр. médiéval = сярэдневяковы, ад лац. medium aerum = сярэдні век)
друкарскі шрыфт, блізкі па малюнку да лацінскіх шрыфтоў эпохі Адраджэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стадыя́л
(ад гр. stadion = перыяд, ступень, фаза)
адносна кароткачасовае пахаладанне ўнутры эпохі зледзянення, якое выклікае спыненне краю ледніка на месцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АМА́НІ,
назва залатых манет Афганістана, якія выпускаліся ад эпохі феадалізму да 1925 (вартасць 5, 2, 1 і 1/2 амані). Агульная маса 4,6 г, чыстага золата 4,1 г. Складала 30 рупій.
т. 1, с. 305
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плея́да
(гр. Pleias, -ados = назва групы з сямі старажытнагрэчаскіх паэтаў-трагікаў)
група выдатных дзеячаў навукі, культуры адной эпохі, аднаго напрамку (напр. п. пачынальнікаў беларускай літаратуры).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
плея́да
(ад гр. Pleias, -ados = назва сузор’я)
група выдатных дзеячаў навукі, культуры адной эпохі, аднаго напрамку (напр. п. пачынальнікаў беларускай літаратуры).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эалі́т
(ад эа- + -літ)
1) устарэлая назва эпохі каменнага веку (палеаліту);
2) камень з вострымі краямі, падобны на штучна апрацаваны камень.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Апшы́т ’выгнанне’ (Гарэц.) адстаўка’ (Нас., Шпіл.), дрэнны атэстат’ (Нас.). Рус. абшит ’адстаўка’ з Пятроўскай эпохі з ням. Abschied, магчыма, праз польск. abszyt (Шанскі, 1, А, 23; Фасмер, 1, 58), укр. абшит. Ст.-польск. abszyt ’адстаўка’, abszytować ’адпраўляцца ў адстаўку’. Беларускае слова з польскай, на што ўказваюць словы апшитоваць, апшитованый, фіксуемыя Насовічам, якія не адзначаюцца ў рускай мове, але вядомыя польскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арбі́тр, ст.-бел. арбитеръ (Гарб.), ст.-укр. арбитеръ з XVII ст., ст.-польск. arbiter з XVI ст. Рус. арбитр (з Пятроўскай эпохі) з франц. arbitre < лац. (Шанскі, 1, А, 135). Старабеларускае з лац. arbiter, магчыма, праз польскую мову. Калі сучаснае слова не лічыць працягам ст.-бел. (параўн. спартыўнае словаўжыванне), арбітр трэба тлумачыць як новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пісьме́ннасць ’уменне чытаць і пісаць’, ’адсутнасць памылак’, пі́сьменнасць ’сістэма графічных знакаў для пісання’, ’сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-небудзь эпохі пэўнага народа’, рус. пи́сьменность ’пісьменнасць’, польск. piśmienność ’граматнасць’, ’літаратура’, серб.-харв. пи̏сменост ’тс’, макед. писменост ’пісьменнасць’, ’граматнасць’, балг. писменост ’пісьменнасць’. Бел. пісьме́ннасць < пісьме́нны; а пісьменнасць, відаць, прыйшло з рус. мовы пісьмовым шляхам (пра рус. письменность гл. Вінаградаў, ДС ИЯ, 1959, 31–49).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
но́вы, -ая, -ае.
1. Упершыню створаны або зроблены; які ўзнік, з’явіўся нядаўна.
Новыя самалёты.
Н. горад.
2. Адкрыты, вынайдзены нядаўна.
Новая планета.
3. Незнаёмы, малавядомы.
Новыя мясціны.
Н. чалавек.
4. Які прыйшоў на змену ранейшаму, замяніў сабой тое, што было; чарговы, наступны.
Н. дырэктар.
Радавацца новаму дню.
5. Які мае адносіны да нашай эпохі, часу.
Новая гісторыя.
6. Не той, што раней; іншы.
Н. сэнс.
7. Гэтага года, апошняга ўраджаю.
Н. хлеб.
8. у знач. наз. но́вае, -ага, н. Навіна.
Што ў вас новага?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)