hrnig a гру́бы, цвёрды (як рог)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

усто́йлівы, -ая, -ае.

1. Які стаіць цвёрда, не хістаючыся, не падаючы.

Устойлівая апора.

Устойлівая раўнавага.

2. перан. Які не паддаецца ваганням, пастаянны, стойкі, цвёрды.

Устойлівыя ўраджаі.

Устойлівая валюта.

У. характар.

|| наз. усто́йлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cast-iron2 [ˌkɑ:stˈaɪən] adj.

1. чыгу́нны

2. цвёрды; мо́цны; трыва́лы; непахі́сны; нязло́мны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПЕЛІ́КУЛА (лац. pellicula памяншальнае ад pellis скура),

1) тонкі эластычны або цвёрды ахоўны слой пратаплазмы на паверхні цела многіх прасцейшых (жгуціканосцы, інфузорыі і інш.) і некат. аднаклетачных водарасцей (хрызаманадавыя, эўгленавыя). Вонкавая паверхня П. часта мае розныя вырасты.

2) Вонкавая плевачная лупіна насення раслін.

т. 12, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзюруто́ль

(ад фр. dur = цвёрды + лац. oleum = алей)

цвёрды какосавы алей; выкарыстоўваецца ў мылаварэнні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВЫСО́ЛЬВАННЕ,

тэхналагічны працэс выдзялення рэчыва з яго раствору шляхам прыбаўлення іншага рэчыва (найчасцей солі) з большай растваральнасцю. Пры высольванні рэчыва, якое высольваецца, утварае новую вадкую ці газавую фазу або цвёрды асадак. Выкарыстоўваюць у хім. тэхналогіі для вылучэння каштоўных рэчываў, у вытв-сці мыла, фарбавальнікаў і інш.

т. 4, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫШТАЛІ́ЧНЫ СТАН,

устойлівы цвёрды агрэгатны стан рэчыва, структура якога вызначаецца далёкім парадкам размяшчэння атамаў (гл. Далёкі і блізкі парадак). Пераход у менш упарадкаваныя станы (вадкі і газападобны) адбываецца скачком з паглынаннем цеплаты пры пэўных значэннях т-ры і ціску (гл. Плаўленне). Гл. таксама Крышталь, Полімарфізм, Цвёрдае цела.

т. 8, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ага́т, ‑у, М агаце, м.

Цвёрды мінерал, які складаецца з слаёў рознай афарбоўкі; выкарыстоўваецца для ўпрыгожанняў і дробных вырабаў.

[Грэч. achates.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвёрда... (а таксама цвёрда...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «цвёрды», напрыклад: цвёрданасенны, цвёрдападнябенны, цвёрдахарактарны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

firm2 [fɜ:m] adj.

1. цвёрды; мо́цны, трыва́лы;

a firm foundation трыва́лы падму́рак

2. усто́йлівы, стабі́льны;

firm prices стабі́льныя цэ́ны

3. цвёрды, непахі́сны;

a firm decision цвёрдае рашэ́нне;

a firm conviction цвёрдая ўпэ́ўненасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)