Тое, што засцілае, закрывае сабой што‑н.; покрыва, заслона. Петраград застаўся з правага боку ў засціле шэрых хмар.Хведаровіч.Ужо зусім чорным стаў сухі верас на белым засціле мёрзлага снегу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Рмн. ‑лівак; ж.
Салодкі напітак, настоены на фруктах або ягадах. Вішнёвая наліўка. □ Гасцінная гаспадыня ўмомант паслала на стале чысты абрус і паставіла графінчык дамашняй, вельмі пахучай наліўкі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уно́сіцца, уношуся, уносішся, уносіцца; незак.
1.Разм. Уносіць што‑н. куды‑н. (рэчы, прадметы і пад.). Крыху пастаяўшы,.. [бацька] дадаў: — Пойдзем уносіцца ў хату. Дасць бог дзень, дасць і сонца...Хведаровіч.
2.Зал.да уносіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́міна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і яма. Вуліца была ў ямінах, калдобінах.Хведаровіч.Стаялі тут яміны з вадою, нібы хтосьці выканаў студні.Бядуля.Пад рудой шчацінай не відаць былі ўпалыя яміны шчок.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балгарскі паэт, публіцыст, рэв. дзеяч. Нац. герой Балгарыі. У 1863—66 жыў у Расіі, вучыўся ў Адэскай гімназіі (1863—65), зблізіўся з сасланымі ўдзельнікамі паўстання 1863—64. У 1867 вярнуўся на радзіму, але вымушаны эмігрыраваць у Румынію, дзе знаходзіўся ў цэнтры балг.рэв. эміграцыі. Літ. працу спалучаў з рэв. дзейнасцю: перакладаў, пісаў вершы, фельетоны, апавяданні, выдаваў сатыр. і рэв. газеты. У публіцыстычных артыкулах выступіў як ідэолаг рэвалюцыі, філосаф-матэрыяліст, палітык. Рэаліст. і рэв. паэзія Боцева абапіралася на нац. фальклор, адлюстроўвала драматызм эпохі і веру ў будучыню (усяго больш як 20 вершаў, у т. л. «Барацьба», «На развітанне», «Хаджы Дзімітр»; незавершаная паэма «Гайдукі», 1871). Быў звязаны з М.К.Судзілоўскім, балг. (В.Леўскі і інш.), рус., польск. рэвалюцыянерамі-дэмакратамі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Красавіцкага паўстання 1876, у час якога загінуў. Дзень гібелі Боцева адзначаецца ў Балгарыі як дзень памяці герояў, што загінулі ў вызв. барацьбе. Яго творы на бел. мову перакладалі М.Хведаровіч, Н.Гілевіч, А.Разанаў.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Хай зорыць дзень. Мн., 1973;
Рус.пер. — Избранное. М., 1976.
Літ.:
Творчеството на Христо Ботев: Теоретически аспекти. Пловдив, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кедра́ч, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і кедр. Непралазнаю цёмнай сцяною Ў цёплых шапках стаяць кедрачы.Хведаровіч.
2. Лес з сібірскага кедра. Іван Сяргеевіч прыпомніў, што ў кедрачы, каля сухастояў, ляжала сухое галлё.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лапцю́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Бедны, адсталы. Браткі-таварышы! У машынным гудзе Не будзе Беларусь Лапцюжнаю стаяць.Хведаровіч.// Цяжкі, жабрацкі (пра лёс, долю і г. д.). Лапцюжная доля. □ Дзед заплятае аборы, Лёс свой лапцюжны кляне.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухжы́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з дзвюх звітых жыл, ніцей. Двухжыльны провад.
2.Разм. Вынослівы, моцны, дужы. Працаваў .. [Аляксей], як двухжыльны, з упартасцю.Карпаў.— Наша пакаленне двухжыльнае, ды усё зможам і зробім вызначанае намі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незлічо́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які цяжка або немагчыма палічыць; непамерны па колькасці. Па роўнай, бліскучай стужцы асфальту віруе незлічоны паток машын.Хведаровіч.Незлічонае птушынае царства на розныя галасы славіла радасць існавання, першы майскі дзень.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сама́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саману, з’яўляецца саманам. Саманная цэгла.// Зроблены з саману. Пасёлак Медзякова шырока рассыпаў па стэпе свае малюсенькія, як белыя гарошынкі, саманныя домікі.Хведаровіч.// Звязаны з прымяненнем саману. Саманнае будаўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)