АХРЫ́МЕНКА (Павел Паўлавіч) (н. 16.7.1919, с. Саланіца Лубенскага р-на Палтаўскай вобл.),
бел. і ўкр. крытык, літ.-знавец, фалькларыст. Д-рфілал.н. (1958), праф. (1959). Працаваў у Гомельскім ун-це (1950—72), з 1972 у Сумскім пед. ін-це. Даследчык бел. і ўкр.фальклору і л-ры, бел.-ўкр.фалькл. і літ. узаемасувязяў. Сааўтар падручнікаў і дапаможнікаў для студэнтаў («Беларуская вуснапаэтычная творчасць», 1966; «Старажытная беларуская літаратура», 1968; «Гісторыя ўкраінскай літаратуры», 1970, і інш.).
Тв.:
Тарас Шаўчэнка і Беларусь. Мн., 1969;
Летапіс братэрства. Мн., 1973;
Бібліяграфічны ўказальнік прац аб беларуска-ўкраінскіх літаратурных і фальклорных сувязях (1865—1965). Гомель, 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ НАВУКО́ВА-КУЛЬТУ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БНКТ) у Маскве, згуртаванне беларускай інтэлігенцыі ў 1918—19. Створана пры садзеянні Беларускага нацыянальнага камісарыята. Асн. задачы: развіццё навукі і культуры Беларусі, правядзенне культ.-асв. работы сярод беларусаў. На першым пасяджэнні (14.7.1918) прысутнічала больш за 1000 чал. У т-ва ўваходзілі У.І.Пічэта (старшыня праўлення), В.Р.Брайцаў, Я.Л.Дыла, В.І.Качалаў, М.К.Любаўскі, Ф.Ф.Турук, М.А.Янчук і інш.Т-ва планавала выданне матэрыялаў па этнаграфіі Беларусі, зборнікаў бел.фальклору і бел. л-ры, гіст. і эканам. літаратуры. Быў падрыхтаваны час. «Белорусская жизнь» (не выйшаў).
бел. казачнік з в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. Расказваў гумарыстычныя і сатыр. казкі і анекдоты сюжэтных тыпаў «Дзе чорт не зможа, туды бабу пашле», «Салдат гатуе кашу з сякеры», «Скупы поп і парабак» і інш. Выкарыстоўваў рыфмаваныя традыц. казачныя формулы, дыялогі, рабіў свае імправізацыі. Расказваў чарадзейныя казкі «Ілья Мурамец», «Бава Каралевіч». Выконваў свае вершаваныя гумарыстычныя апавяданні ў стылі «гутарак» пра розныя падзеі мясцовага жыцця: «Як сенакос дзялілі», «Як у суседа банкетавалі». Казкі Акулевіча зберагаюцца ў архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруАН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАДО́ЎСКІ (Марк Канстанцінавіч) (18.12.1888, г. Іркуцк — 24.11.1954),
рус. фалькларыст, этнограф, літ.-знавец. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1913). Даследаваў праблемы казказнаўства, асобныя жанры фальклору («Ленскія галашэнні», 1922; «Верхняленскія казкі», 1938), сувязь вуснай нар. творчасці і л-ры («Руская казка», т. 1—2, 1932; «Артыкулы па літаратуры і фальклоры», 1960, і інш.). Найб. значная праца «Гісторыя рускай фалькларыстыкі» (т. 1—2, 1958—63) змяшчае факты з гісторыі збірання і вывучэння бел.нар. творчасці. Бел. фальклорны матэрыял выкарыстаў у каментарыях да складзенага ім зб. «Народныя казкі пра бога, святых і папоў: Рускія, беларускія і ўкраінскія» (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНІПРО́ВА ЧА́ЙКА (сапр.Васілеўская Людміла Аляксееўна; 1.11.1861, с. Зялёны Яр Мікалаеўскай вобл., Украіна — 13.3.1927),
украінская пісьменніца. Скончыла гімназію ў Адэсе (1879). Майстар інтымнай і грамадз. лірыкі. Аўтар рытмізаваных лірычных мініяцюр, адметных сац. сімволікай, рамант. пафасам і філас. роздумам аб сэнсе жыцця: «Дзяўчына-чайка» (1892), «Скала» (1893), «Буравеснік» (1900), «Плаўні гараць» (1902) і інш. Побыт укр. сялянства і інтэлігенцыі канца 19 — пач. 20 ст. адлюстраваны ў апавяданнях «Знахарка» (1885), «Крыжанос» (1896), «У школе» (1909). Вядома як збіральніца фальклору, перакладчыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК (Валерый Іванавіч) (н. 25.7.1949, в. Паўстынь Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1973). У 1973—76 выкладчык Грозаўскай школы-інтэрната (Капыльскі р-н Мінскай вобл.). З 1976 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруНац.АН Беларусі (з 1992 вучоны сакратар). Даследуе дэкар.-прыкладное мастацтва. Аўтар кніг: «Сучасная беларуская кераміка. Тэндэнцыі развіцця» (1984), «Традыцыі і наватарства ў беларускім савецкім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве» (1985) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1996 (за ўдзел у выданні «Гісторыі беларускага мастацтва», т. 1—6, 1987—94).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЕ́ЛКА (Канстанцін Кандратавіч) (22.10.1915, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. — 8.1.1989),
бел. самадзейны майстар-разьбяр па дрэве. Засл. дз. маст. Беларусі (1957). Скульптурам К. характэрны складаная дынамічная кампазіцыя, дакладнасць мадэліроўкі і стараннасць апрацоўкі матэрыялу. Выкарыстоўваў сюжэты з фальклору, літ. твораў, гісторыі і сучаснага жыцця: «Віцязь» (1948), «Аляксандр Неўскі», «Сувораў», «Мужычок з ногцік» (усе 1949), «Багдан Хмяльніцкі», «Руслан і Рагдай», «Бой рыцара з турам», «Салават Юлаеў» (усе 1954), «Героі Брэста», «Беларусы едуць», «Паляванне на зубра» (усе 1957), «Цялятніца» (1958), «Будзёнаўцы» (1962), «Партызанская тачанка» (1965) і інш.
Літ.:
Леонова А.К. Народная деревянная скульптура Белоруссии. Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРА́ЎЦАЎ (Іван Фёдаравіч) (н. 28.6.1922, в. Сыцянец Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік, крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1954). Скончыў БДУ (1948). У 1947—88 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Беларусь», Ін-це педагогікі, Белдзяржфілармоніі, Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруАН Беларусі. Друкуецца з 1947. Аўтар манаграфіі «Кузьма Чорны: Ідэі і вобразы ў творчасці» (1956), артыкулаў пра творчасць К.Чорнага, Я.Коласа, З.Бядулі, П.Глебкі, А.Гурло і інш. Раман «Разгневаная зямля» (1984) пра барацьбу мінскіх патрыётаў супраць ням.-фаш. захопнікаў. Сааўтар (з У.Агіевічам) школьных падручнікаў па бел. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛАКО́ЎСКІ Аляксей Елісеевіч [16.3.1877, 4-ы Жэхсагонскі наслег Аляксееўскага р-на, Рэспубліка Саха (Якуція) —6.6.1926), якуцкі паэт, вучоны-асветнік; класік якуцкай л-ры. Аўтар песні «Заклінанне Баяная» (1900) — першага літ. твора на як. мове. У паэмах «Партрэты якутак» (1904), «Скупы багач» (1907), «Пракляты да нараджэння» (1913), «Надыход лета» (1924) адлюстраваў побыт і поравы дарэв. Якуціі, выступаў з асуджэннем самадзяржаўя, заклікаў да культ. абуджэння народа. Адзін з першых даследчыкаў мовы, фальклору, гісторыі і этнаграфіі Якуціі. Аўтар навук. прац «Матэрыялы да вывучэння вераванняў якутаў» (1923), «Якуцкія прыказкі і прымаўкі» (1925) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙБАРАДА (Платон Іларыёнавіч) (1.12.1918, с. Пелехаўшчына Глобінскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 8.7.1989),
украінскі кампазітар. Брат Г.І.Майбарады. Нар.арт. Украіны (1968). Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1947, клас Л.Равуцкага). Працаваў пераважна ў песенным жанры. У творчасці выкарыстоўваў формы, блізкія да ўкр.фальклору. Аўтар «Гераічнай уверцюры» для сімф.арк. (1947), вак.-сімф. паэмы «Таполі» (1966), папулярных песень, у т. л. «Ручнічок», «Родная маці мая», «Мы пойдзем, дзе травы паніклі», «Кіеўскі вальс», апрацовак нар. песень, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1962.