дэградзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Паступова страціць (страчваць) былыя добрыя якасці; прыйсці (прыходзіць) у заняпад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да смаку (у 1 знач.). Смакавыя нервы. Смакавыя якасці прадуктаў харчавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унармава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад унармаваць.

2. у знач. прым. Вызначаны ў якасці нормы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

a. E. =

1. am Ende – у канцы, напрыканцы

2. als Ersatz – у якасці замены [заменнік]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

графітапла́сты

(ад графіт + -пласт)

пластмасы, якія змяшчаюць у якасці напаўняльніка графіт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

áushilfsweise adv

1) у я́касці часо́вай дапамо́гі

2) часо́ва, на заме́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

газалі́н, ‑у, м.

Вадкі прадукт перагонкі нафты, які скарыстоўваецца ў якасці паліва для рухавікоў ўнутранага згарання; недаачышчаны бензін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыбаво́дства, ‑а, н.

Галіна рыбнай гаспадаркі, якая займаецца павелічэннем і паляпшэннем якасці рыбных запасаў у вадаёмах. Сажалкавае рыбаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фігура́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Танцоўшчык у групавых балетных выступленнях (уст.).

2. Тое, што і статыст (уст.).

3. Той, хто праходзіць у якасці абвінавачанага, падазраванага або сведкі па судовай справе.

Ф. крымінальнай справы.

|| ж. фігура́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Выступаць у якасці апанента на дыспуце, спрэчцы; быць чыім‑н. апанентам. // Наогул пярэчыць каму‑н. у спрэчцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)