по́ўнач¹, -ы, ж.

1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню, у бок якога накіравана намагнічаная стрэлка компаса.

З поўначы дзьмуў халодны вецер.

2. Мясцовасць, што ляжыць у гэтым напрамку.

На поўначы Беларусі.

3. Мясцовасць з халодным, суровым кліматам.

Расліннасць поўначы.

|| прым. паўно́чны, -ая, -ае.

Паўночнае ззянне (палярнае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сюдэ́й і сюдэ́ю, прысл.

Абл. У гэтым напрамку, у гэты бок. Я сюдэй пайду, — сказаў .. [чалавек], паказаўшы рукой у прасцяг сцежкі на ўзгорак, за якім мясціліся вясковыя гумны. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хадавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. ход.

2. Які знаходзіцца на хаду, у эксплуатацыі.

Х. транспарт.

3. Які мае вялікі попыт; які знаходзіцца ў шырокім ужытку (разм.).

Х. тавар.

Хадавая тэма.

4. Які многа дзе бываў, ведае справу; лоўкі, растаропны (разм.).

Хадавая жанчына.

5. Звязаны з перамяшчэннем у пэўны перыяд у пэўным напрамку (спец.).

Хадавая рыба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уе́хаць разм.

1. éinfahren* vi (s); hinéinfahren* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); heréinfahren* vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць); hinéinreiten* vi (s) (вярхом);

уе́хаць у двор in den Hof éinfahren*;

2. (пасяліцца) éinziehen* vi (s);

уе́хаць у кватэ́ру in éine Wóhnung éinziehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ігу́менша ’жанчына (тоўстая, непаваротлівая)’ (Мат. Гом.). Фемінатыў на ‑ш‑а ад ігумен (гл.). Семантычны зрух у напрамку ’жонка ігумена’ → ’увогуле тоўстая непаваротлівая жанчына’; параўн. падобную трансфармацыю калуж. и́гумен ’жартаўлівая назва старога чалавека’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уве́рх прысл. nach óben; heráuf (у напрамку да таго, хто гаворыць); hináuf (у напрамку ад таго, хто гаворыць);

падня́ць уве́рх heráufheben* vt; hináufheben* vt; empórheben* vt;

уве́рх па рацэ́ flússauf(wärts), strómauf(wärts);

◊

ру́кі ўве́рх! Hände hoch!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перала́зіць kléttern vi (s) (цераз што-н. über A); hinüberklettern* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); herüberklettern vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць);

перала́зіць це́раз парка́н über den Zaun kléttern, den Zaun überstéigen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вяха́, -і́, мн. ве́хі і (з ліч. 2, 3, 4) вяхі́, вех, ж.

1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы ці галінак на версе для абазначэння мяжы, напрамку, руху.

2. перан., чаго; звычайна мн. Важны момант, этап у развіцці чаго-н.

Асноўныя вехі творчасці пісьменніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і паўзці (у 1 і 2 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.

П. па траве.

П. перад кім-н. (перан.: прыніжацца).

|| наз. по́ўзанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́рх, прысл.

1. На верхнюю частку чаго-н., у напрамку да верху чаго-н.

Падняцца н.

Смала выступіла н.

2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, асобы, на верхнюю частку якіх ці паверх якіх накіравана дзеянне.

Накінуць плашч н. сукенкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)