манта́ж

(фр. montage)

1) зборка і ўстаноўка машын, абсталявання, канструкцый, збудаванняў у адпаведнасці з планамі і чарцяжамі (напр. м. электрастанцыі);

2) падбор і аб’яднанне розных частак чаго-н. у адно цэлае (напр. м. кінафільма).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кутня́ ’шум, разгул’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Параўн. рус. кутить ’гуляць’. Заходнеславянскія адпаведнасці да рускага слова семантычна далёкія. У рус. літ. мову слова трапіла з паўн.-рус. гаворак. У XVIII ст. і адсюль распаўсюдзілася на сумежную тэрыторыю (гл. Вінаградаў, Этимология–1966, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кон, ‑у, м.

1. Месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі, пікара і пад.). Абчарціць кон. Паставіць фігуры на кон. // Фігуры, расстаўленыя на гэтым месцы ў адпаведнасці з правіламі гульні. Выбіць кон з круга. // Месца, куды кладуць стаўку ў азартных гульнях. На коне ляжала капеек пяць медзі. Гарэцкі.

2. Адна партыя якой‑н. гульні. Згуляць кон у гарадкі.

•••

Ставіць на кон гл. ставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разла́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Адсутнасць адзінства, адпаведнасці, згоднасці. Душэўны разлад. □ Пісьменнік [Янка Брыль] трапна паказаў сацыяльны разлад паміж бацькамі і дзецьмі, разлад, які канчаткова і беспаваротна загубіў бацькоў-мукасеяў. Майхровіч.

2. Нязгода, нелады; раздор. У разладзе, які з прыходам Просі пасяліўся ў Антосевай сям’і, відавочна выяўлялася нейкая памылка: толькі — якая? чыя? Васілевіч. Пакутуючы ад разладу з Лёдзяй, .. [Юрка] цэлую ноч прыдумваў самыя неверагодныя кары сабе і Севу. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІЕРО́ГЛІФАЎ ТЭО́РЫЯ,

гнасеалагічная канцэпцыя, у адпаведнасці з якой адчуванні з’яўляюцца ўмоўнымі знакамі (сімваламі, іерогліфамі) рэчаў і не маюць нічога агульнага з самімі рэчамі і іх уласцівасцямі. Вылучана Г.Гельмгольцам у 19 ст. на аснове т.зв. «закона спецыфічнай энергіі органаў пачуццяў», сфармуляванага ням. фізіёлагам І.​П.​Мюлерам. У адпаведнасці з гэтым законам спецыфіка адчуванняў вызначаецца своеасаблівай будовай органаў пачуццяў, кожны з якіх уяўляе сабой замкнёную сістэму.

т. 7, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гармані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гармоніі (у 3 знач.); заснававы на прынцыпах гармоніі. Гарманічны рад. Гарманічны стыль у музыцы.

2. Стройны, мілагучны, зладжаны. Гарманічны верш.

3. Поўны гармоніі (у 2 знач.); які знаходзіцца ў стройным спалучэнні, у адпаведнасці з чым‑н. Уяўленні аб пажаданым, гарманічным грамадскім ладзе жывіліся ясным розумам народа, які захаваў багацейшы вопыт гісторыі. Перкін.

4. Спец. Раўнамерны, рытмічны. Гарманічныя ваганні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАДУЛЯ́ТАР у радыётэхніцы і электрасувязі,

складальная частка перадавальнай апаратуры, якая ажыццяўляе кіраванне якім-н. параметрам вагальнага працэсу ў адпаведнасці з сігналам перададзенага паведамлення (гл. Мадуляцыя ваганняў). Мае нелінейныя эл. ланцугі на электронных лямпах, паўправадніковых прыладах, ячэйках Кера ці інш., здольныя змяняць які-н. з параметраў вагальнага працэсу і выбраныя ў адпаведнасці з прынцыпам дзеяння перадатчыка. Выкарыстоўваецца ў апаратуры радыёсувязі, тэлебачання, радыёвяшчання, аптычных гуказапісвальных, оптаэлектронных і інш. прыладах.

т. 9, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫСЯ́ГА,

афіцыйнае і ўрачыстае абяцанне (клятва), якую даюць асобныя катэгорыі грамадзян у адпаведнасці з іх статутным становішчам у дзяржаве і грамадстве. П. прыносяць кіраўнікі дзяржаў (напр., Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з арт. 83, 84 Канстытуцыі дае клятву народу краіны), некаторыя катэгорыі дзярж. служачых (напр., прысяжныя засядацелі, прысяжныя павераныя), ваеннаслужачыя (гл. Прысяга ваенная), супрацоўнікі МУС, КДБ і інш. Урачы даюць клятву Гіпакрата. Гл. таксама Прысяга беларускага партызана.

Р.​Ч.​Лянькевіч.

т. 13, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

узако́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Надаць чаму‑н. законную сілу, зацвердзіць, аформіць у адпаведнасці з законам. Узаконіць шлюб. // Увесці ва ўжытак на правах агульнага прызнання; даць чаму‑н. правы грамадзянства. Крытык павінен уявіць сабе сувязь паміж адзінкавым выпадкам і агульнымі рысамі жыцця, зразумець сэнс пэўнага выпадку, вытлумачыць яго прычыны, узаконіць яго існаванне. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манта́ж, ‑у, м.

1. Зборка і ўстаноўка машын, збудаванняў з гатовых частак у адпаведнасці з планамі і чарцяжамі. Галя вельмі любіла ўвесь працэс наладкі лініі — ад мантажу станкоў да наладкі інструментаў на дэталі. Арабей. Сёння .. [Максім Сцяпанавіч] вырашыў пачаць абход з ліцейнага: трэба было праверыць, як ідзе мантаж новых, больш магутных вагранак. Карпаў.

2. Падбор і аб’яднанне асобных частак фільма, літаратурных або музычных твораў у адно цэлае ў мастацкіх і сэнсавых адносінах. // Фільм, літаратурны твор і пад., складзеныя такім чынам. Падрыхтаваць літаратурны мантаж. Фатаграфічны мантаж.

[Фр. montage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)