1. Заплятаючы, уставіць, увіць што‑н. у што‑н. Уплесці стужкі ў косы. □ Юля яшчэ раз паўтарыла сама сабе слова ў слова, што павінна яна перадаць камандзіру атрада.. Больш падрабязны план, кудою будуць наступаць карнікі і колькі іх, дзядзька Падабед напісаў на паперку і хацеў уплесці ў косы.Сачанка./уперан.ужыв.Дзе-нідзе сярод лістоты ўжо восень упляла першыя залатыя каснікі.Даніленка.//перан. Уключыць, уставіць што‑н. у што‑н. Уплесці ў рыфму слова — Няма страшнейшых мук.А. Александровіч.
2.перан.Разм. Уцягнуць, умяшаць у якую‑н. непрыемную справу.
3. Зрасходаваць, патраціць на пляценне чаго‑н. Усе лыкі ўплёў на лапці.
4.Разм. З’есці хутка, з апетытам. Згаладалыя, мы як бач уплялі ўсё сваё снеданне.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што, чаго.
Адрэзаць ад цэлага ці вялікага кавалка (часцей пра хлеб). А гаспадыня, увесь час шчабечучы, проста не даючы гасцях уставіць і паўслова, як ні спяшалася, а паспела толькі адкроіць ад доўгай белай булкі дзве і яшчэ дзве лустачкі.Брыль.//перан. Сказаць што‑н. рэзкае, грубае. І тут жа сказ адкроіў мудры На гэты конт Лямец Аўген.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Падмарозіўшы, зрабіць цвёрдым, зацягнуць лёдам; скаваць. Сена ў нас заўсёды вывозілі сярод зімы, калі маразы добра ўкуюць зямлю.Дамашэвіч./убезас.ужыв.Раней на дварэ падмарожвала, нават зусім было ўкавала ўсю гразь і ваду.Чорны.
3.Уставіць, замацаваць што‑н. шляхам канання. Укаваць звяно ў ланцуг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Уставіць сшытыя лісты кнігі, сшытка і пад. у вокладкі і сашчапіць або склеіць іх. Пераплесці кнігу.
2. Злучыць сплятаючы. Дрэвы пераплялі свае галіны.// Сашчапіць (пальцы рук). // Пакрыць, апутаць сеткай чаго‑н. Кар[а]ні дрэў густа пераплялі.. [дарогу], і воз кідала з боку на бок.Чарнышэвіч.
1.Уставіць на месца што‑н. вывіхнутае. Дзед Беласпай управіў Паўліку вывіхнуты сустаў, і хлопчык ужо мог наступаць на хворую нагу.Беразняк.
2.Разм. Усунуць, уставіць што‑н. куды‑н. Шульц раздзьмуў мяхі і ўправіў у агонь кавалак жалеза.Гартны.Каб зрабіць больш-менш паслухмяным [бугая], яму патрэбна было ўправіць у ноздры кальцо.Ракітны.
4.Разм. Даць увязнуць, увагнаць у што‑н. вязкае, грузкае. Так управіў воз у гразь, што ледзь выцягнулі. □ Цётка Іваніха зачыняе вароты, паказвае на дарогу: — Глядзіце ж, кабылу на.. грэблі не ўпраўце.Васілевіч.
5.Разм. Дагледзець, зрабіць усё па гаспадарцы. Маці працавала, мабыць, больш за нас усіх, разам узятых. Падумаць толькі! Дагледзець скаціну, управіць гаспадарку, напрасці і наткаць палатна і сукна на ўсю сям’ю.Дубоўка.[Андрэіха:] — Ай, Яўхім! Дзе б ты адным сваім канём дзве гаспадаркі ўправіў.Чарнышэвіч.Прошаным канём гаспадаркі не ўправіш.Прыказка.
6.перан.Разм. Загубіць каго‑, што‑н. Прыпала Зося губамі да болькі і заекатала, зайшлася з плачу.. Валасы рвала на сабе, праклінала, што сама сваё дзіця ўправіла.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)