запунсаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Зрабіцца пунсовым. Дзявочыя шчокі запунсавелі, нібы тыя ружы. Арочка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучыцца сваім пунсовым колерам, паказацца (аб чым‑н. пунсовым). У траве запунсавелі суніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жваць, жву, жвеш, жве; жвём, жвяце; незак., што.
Разм. Тое, што і жаваць. Ля ракі і суседка сядзіць на траве, свой гасцінец-праснак памаленечку жве. Дубоўка. Авечкі, ў кучу збіўшыся, драмалі. Каровы жвачку жвалі. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каро́тус
(н.-лац. carrhotus)
павук сям. скакуноў, які жыве на адкрытых сонечных месцах, на высокай траве, кустах, пад камянямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бакасі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бакаса. Мы ўдвух ляжым у маладой траве, і шаўкавісты метлюжок прыемна казыча твар. Слухаем шлюбныя бакасіныя песні. Карамазаў.
2. у знач. наз. бакасі́ныя, ‑ых. Сямейства птушак атрада сеўцападобных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заглыбле́нне, ‑я, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглыбляцца — заглыбіцца.
2. Паглыбленне, упадзіна, ямка ў чым‑н. У высокай траве.. ляжалі па крузе сем абчасаных камянёў, а ў цэнтры.. восьмы, з правільна круглым заглыбленнем наверсе. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зра́нку, прысл.
1. У пачатку дня; раніцай. Яшчэ зранку, на досвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды. Колас.
2. З пачатку дня, з раніцы. Запрасіла нас палянка: — Адпачніце на траве, На нагах вы сёння зранку. Галіноўская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рынг, ‑а, м.
Абгароджаная канатам плошча для спаборніцтваў па боксу. Вось і зараз Вараціла ішоў з гарадскога парку, дзе проста на траве, пад старымі ліпамі быў рынг. Карпюк. Незвычайную сабранасць адчувае баксёр перад выхадам на рынг. «Беларусь».
[Англ. ring.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЫ́ЧКА (Хведар Дзмітрыевіч) (н. 20.3.1927, пас. Марс Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1959). Служыў на флоце, працаваў у прэсе, у выд-вах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура», у 1972—76 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1947. Паэтызуе рамантыку марской службы, працу, хараство роднай прыроды (зб. «Стой на вахце, сэрца», 1961, «Настой», 1968, «Абрус», 1985, і інш.). У вострасюжэтных апавяданнях і аповесцях для дзяцей раскрывае сталенне характару юнага героя («Каштанавы «Масквіч», 1959, «Піфагоравы штаны», 1961, «Зброю бяруць сыны», 1964, «Дзе растуць бяссмертнікі», 1967, «Букет вяргіняў», 1970, «Дзень будзе ясны», 1981). На бел. мову пераклаў многія творы чэш., польскіх і славацкіх пісьменнікаў, драму Л.Украінкі «Лясная песня», аповесці М.Алейніка «Леся», Б.Ногейла «Паводка» і інш.
Тв.:
Абеліск. Мн., 1973;
Карэц калодзежнай вады. Мн., 1983;
Абдымкі сонца. Мн., 1988;
Сонца скача па траве. Мн., 1989.
т. 6, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нідзе́, прысл.
Няма ні ў якім месцы. — Што ж гэта вас не відаць нідзе? — прамовіла .. [Ядвіся]. Колас. Дзень ідзе, другі ідзе, Не відаць гары нідзе. Крапіва. Раніца была сухая. Нідзе ні расінкі: ні на траве, ні на лісці. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міметы́ды
(н.-лац. mimetidae)
сямейства павукоў брудна-карычневатай афарбоўкі; пашыраны ў зонах з вільготным цёплым кліматам на ствалах дрэў, высокай траве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)