электро́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Праваднік у выглядзе пласцінкі, стрыжня, шара і пад., праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ. Дадатны электрод. Адмоўны электрод. // Дэталь машыны, якая падводзіць ток да частак, што апрацоўваюцца пры электразварцы або рэзцы.

[Ад слова электра... і грэч. hodós — дарога.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Такаўны́, токоўны́й ’гразкі’: токоўнэ булото, можно по ім ходіть (лун., Шатал.). Сюды ж токо́васты, токо́ваты ’цвёрды, як ток’ (ТС). Да ток 2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

такаві́шча ​1, ‑а, н.

Месца, дзе такуюць птушкі. Прыляцелі, сабраліся [глушцы], дзівакі, Дзе было такавішча, на ўзбярэжжы ракі. Лукша.

такаві́шча ​2, ‑а, н.

1. Тое, што і ток ​2 (у 1 знач.).

2. Месца, дзе быў ток ​2 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паса́цка ’под’, ’ток’ (воран., Сл. ПЗБ). У выніку пераносу значэння ’падлога’ > ’ток’, ’под’ у лексемы, якая з польск. posadzka ’падлога’, ’паркет’. Параўн. пасадка? (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Dréschtenne f -, -n ток, гумно́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ténne f -, -n гумно́, ток

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

інвертава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Пераўтварыць (пераўтвараць) пастаянны электрычны ток у пераменны.

[Лац. invertere — пераўтвараць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тралейво́з, ‑а, м.

Грузавая аўтамашына з электрарухавіком, які атрымлівае ток ад падвесных правадоў тралейбуснай сеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

talk show [ˈtɔ:kʃəʊ] n. інтэрв’ю́ са знакамі́тасцю, ві́дным дзе́ячам і да т.п.; ток-шо́у (па тэлебачанні)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

toczek

м. ток (жаночы капялюш)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)