КРЫВАБЛО́ЦКАЯ Галіна Пятроўна (н. 26.6.1953, в. Янкі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). З 1976 на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва, з 1993 выкладчык каледжа мастацтваў у Мінску. Працуе пераважна ў галіне габелена ў тэхніцы аўтарскага ручнога ткацтва. Творы вызначаюцца стрыманай колеравай гамай, алегарычнасцю: габелены-заслоны «Жытнёвае поле» (1985) для гасцініцы «Беларусь», «Вясёлка» (1988—93) для Палаца Рэспублікі ў Мінску, «Бярдзічаў» (1986—87, з В.Грыдзінай) для Палаца культуры завода «Хіммаш» у г. Бярдзічаў (Украіна), серыі габеленаў «Краявіды» (1993), «Дыялог з прыродай» (1993—96), «Замкі Беларусі» (1997), габелены «Актава» (1978), «Ў Белавежскай дуброве» (1981), «Блакітны дзень» (1983), «Рэквіем. Трасцянец» (1984), «Шлях», «Курапаты» (абодва 1988), «Ахвярам 37-га» (1990), «Апошнія ліхтары» (1991), «Дзень» (1996) і інш. Аўтар сцэн. касцюмаў для ансамбляў «Харошкі», «Песняры» (1976—80) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЁРСКІ ГІСТО́РЫКА-ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1983 у г. Міёры Віцебскай вобл. на базе музея на грамадскіх пачатках, адкрыты ў 1994. Нл. экспазіцыі 131 м², каля 2,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999), 6 залаў. У зале археалогіі сярод экспанатаў прылады працы, касцяныя грабеньчыкі, шпількі-амулеты, шкляныя пацеркі, спражкі, вітыя бранзалеты з зааморфнымі выявамі з курганных могільнікаў і гарадзішчаў Міёршчыны. У залах ткацтва, ганчарства і бандарства тканыя вырабы, вышыванкі, прылады працы для апрацоўкі лёну і воўны, гаршкі, гарлачыкі, бандарны посуд, вырабы мясц. майстроў. 2 залы прысвечаны гісторыі краю з пач. 19 ст., у т. л. падзеям вайны 1812, паўстанняў 1830—31, 1863—64, рэвалюцыі 1905, 1-й сусв. вайны, дзейнасці падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну, развіццю сельскай гаспадаркі і прамысловасці ў пасляваенны час. У зале пляцення карабы і абутак з саломы, мэбля, кошыкі з лазы, маляваныя дываны мясц. мастакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́СНІЦА,
старадаўняя драўляная прылада для прадзення воўны, ільняной і пяньковай кудзелі. На Беларусі 4 асн. тыпы: лапатападобная, П.-грэбень, П.-вілы, П.-кій. Найб. пашыраны лапатападобная і П.-грэбень (Прыпяцкае Палессе). Лапатападобныя рабілі з суцэльнага кавалка дрэва (частка ствала з карэнішчам) ці з 2 частак — лопасць пад прамым вуглом устаўлялі ў днішча або ў адтуліну ў лаве (Зах. Палессе). Лопасць звычайна прамавугольнай формы з адносінамі бакоў 2:1; сустракаліся таксама вёслападобныя (Лідчына), мечападобныя (Брэстчына), П.-дошчачкі (мацаваліся да калаўрота) і інш. П. аздаблялі разьбой — фігурна апрацоўвалі ножкі, выпілоўвалі краі лопасці (Навагрудчына). На Гродзеншчыне, Віцебшчыне лопасць часам аздаблялі трохгранна-выемчатай ці контурнай разьбой. Асаблівым багаццем і разнастайнасцю дэкору вызначаюцца камянецкія прасніцы. У наш час са знікненнем ролі ручнога прадзення і ткацтва П. амаль выйшлі з ужытку.
Літ.:
Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́ЛІНСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Створаны ў 1954 па ініцыятыве і на базе збораў краязнаўца Б.В.Міралюбава, адкрыты ў 1955 у г. Столін Брэсцкай вобл.Пл. экспазіцыі 206 м², больш за 11,7 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Мае 4 аддзелы: археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, прыроды. Сярод экспанатаў ляпная і ганчарная кераміка, каменная сякера, жал. наканечнікі коп’яў і стрэл, бронзавыя жаночыя ўпрыгожанні, зброя 12—13 ст. з археал. помнікаў Велямічы, Дубай, Рубель, Хотамель і інш., прадметы сял. побыту 19—20 ст., матэрыялы пра дзейнасць падполля і партыз. рух у Вял.Айч. вайну, пасляваеннае развіццё раёна. Аддзел прыроды знаёміць з жыццём буйнейшай у Еўропе калоніі шэрай чаплі, гісторыяй спецыялізаванага балотнага запаведніка, экспанатамі расліннага і жывёльнага свету рэгіёна. У этнагр. аддзеле калекцыі традыц. ганчарнага промыслу, нар.ткацтва, адзення, вышыванак, карціны мясц. мастакоў, вырабы разьбяроў па дрэве, саломапляцення, вязання і макрамэ, калекцыя муз. інструментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАНІ́НА ТЭКСТЫ́ЛЬНАЯ,
выраб, атрыманы ў працэсе ткацтва перапляценнем нітак — падоўжных (аснова) і папярочных (уток); найб. пашыраны выраб тэкстыльнай прамысловасці.
Вырабляецца на ткацкіх станках. Знятая з ткацкага станка тканіна. наз. суравізнай. Яна становіцца гатовай для выкарыстання пасля адбельвання, фарбавання, спец. прамочвання (напр., апрэтавання, мерсерызацыі) і інш. відаў апрацоўкі. Таўшчыня Т.т. — 0,1—5 мм, шырыня — 0,4—1,5 м (тканіны шырынёй да 0,4 мназ. стужкамі). Т.т. падзяляюць на аднародныя (з аднаго віду валокнаў — баваўняная тканіна, ільняная тканіна, шарсцяная тканіна, шаўковая тканіна), мяшаныя (з нітак, атрыманых з некалькіх відаў валокнаў), неаднародныя (з розных нітак). Вырабляюць тканіны з гладкай паверхняй і з ворсам (гл.Ворсавая тканіна), стракатыя (з рознакаляровых нітак) і меланжавыя (гл. ў арт.Меланж), гладкафарбаваныя (афарбаваныя ў адзін колер) і набіўныя (з друкаваным узорам на добрым баку; гл.Друкаванне тканін), адна- і мнагаслойныя. Выкарыстоўваюць у быце (Т.т. бытавога прызначэння — бялізнавыя, адзежныя, дэкаратыўныя і інш.) і тэхніцы (гл.Тэхнічная тканіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЗДЗЕНСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1981, адкрыты ў 1986 у г.Узда Мінскай вобл.Пл. экспазіцыі 600 м², 7,2 тыс. экспанатаў асн. фонду, 6 залаў (2003). Сярод экспанатаў археал. знаходкі з селішча Магільна, гарадзішчаў Алёхаўка, Цеплень, курганных могільнікаў 10—11 ст. на тэр. раёна; прадметы хатняга ўжытку сялян, прылады працы рамеснікаў канца 19 — пач. 20 ст.; асабістыя рэчы ўдзельнікаў грамадзянскай вайны 1918—20, матэрыялы пра стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну, пра землякоў Герояў Сав. Саюза, пра карныя аперацыі ням. фашыстаў; матэрыялы пра жыццё і дзейнасць ураджэнцаў Уздзеншчыны пісьменнікаў Л.Арабей, П.Глебкі, І.Гурскага, К.Крапівы, П.Труса, А.Якімовіча і інш., акадэмікаў Г.Лыча, А.Махнача; узоры нар. адзення, вырабы нар. майстроў вышыўкі, ткацтва; чучалы насельнікаў лясоў і палёў рэгіёна, прадукцыя лясной гаспадаркі. Працуе вытв. майстэрня-экспазіцыя «Хата ганчара». У экспазіцыі творы бел. мастакоў і скульптараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РЫКАЎСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Створаны 10.6.1983, адкрыты 27.11.1986 у г.Чэрыкаў Магілёўскай вобл.Пл. экспазіцыі 318 м², больш за 6,5 тыс. адзінак асн. фонду (2002). Мае раздзелы: стараж. перыяд, міжваен. перыяд (1915—41), Леменская школа-камуна, Вял. Айч. вайна, пасляваенны перыяд. Сярод экспанатаў зуб і поўсць маманта, жал. сякера 16 ст. з археал. помнікаў раёна, абразы канца 18 — пач. 19 ст., экспазіцыя «Сялянская хатка» з прадметамі побыту, прыладамі працы, нар. адзеннем, вырабамі ткацтва і вязання канца 19 — пач. 20 ст., калекцыя ручнікоў з вёсак раёна, у т. л. адселеных пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У экспазіцыі Вял.Айч. вайны карта-схема абарончых баёў у 1941 на Чэрыкаўшчыне, матэрыялы пра дзейнасць падполля і партыз. рух, злачынствы ням. фашыстаў, макеты партыз. лагера і баёў партызан, матэрыялы пра землякоў Герояў Сав. Саюза. У раздзеле прыроды ўзоры карысных выкапняў, чучалы дзікіх птушак і жывёл Чэрыкаўшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. і адкрыты ў 1926 у г. Полацк у будынку Полацкага Сафійскага сабора, з 1937 у памяшканні б. лютэранскай кірхі 19 ст. Музей зберагаў стараж. рукапісы, калекцыю зброі, выданні 16—18 ст., слуцкія паясы і інш. У Вял.Айч. вайну калекцыя разрабавана. У 1948 музей аднавіў работу як абл. краязнаўчы, з 1954 раённы, з 1985 філіял Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Пл. экспазіцыі каля 550 м², 869 экспанатаў асн. фонду (2000). У экспазіцыі знаходкі з археал. помнікаў Полаччыны (крамянёвыя і каменныя прылады працы, керамічны посуд, шыйная грыўні, жаночыя ўпрыгожанні, манеты ВКЛ і Рэчы Паспалітай, бурштынавыя вырабы з Прыбалтыкі, візантыйскія рэчы са смальты і інш.), зброя і адзенне часоў вайны 1812, матэрыялы пра падзеі часоў грамадз. вайны. Этнагр. матэрыялы прадстаўлены экспазіцыяй «Куток бел. хаты канца 19 — пач. 20 ст.», нар. вырабамі ткацтва, ганчарства, пляцення і дрэваапрацоўкі. З 1997 працуе стацыянарная выстаўка, прысвечаная гораду-пабраціму Фрыдрыхсгафену (Германія). Самастойны раздзел экспазіцыі — Полацкі музей баявой славы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1952, адкрыты ў 1954 (у 1962—64 не працаваў) у г.Рэчыца Гомельскай вобл.Пл. экспазіцыі 377 м², больш за 21 тыс. экспанатаў асн. фонду, 3 аддзелы, выставачная зала (2002). Сярод экспанатаў каменныя і крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні 7—3 ст. да н.э. з археал. помнікаў раёна, скарбы манет ВКЛ і Рэчы Паспалітай, інтэр’ер сял. хаты і нац. адзенне пач. 20 ст., матэрыялы пра падзеі ваеннай інтэрвенцыі 1918—20. калектывізацыю, рэпрэсіі 1930—50-х г., пра стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну, злачынствы ням. фашыстаў, агучаная дыярама пра фарсіраванне сав. войскамі Дняпра на Пд ад Рэчыцы. У экспазіцыі матэрыялы пра землякоў — Герояў Сав. Саюза, удзельнікаў вайны ў Афганістане 1979—89, удзельнікаў ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС у 1986 і інш. Музей праводзіць выстаўкі твораў прафес. і самадз. мастакоў, вырабаў нар.ткацтва, дзіцячай творчасці, дэкар.-прыкладнога мастацтва і інш., выпускае буклеты пра гіст. мінулае горада і раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́МЕЖАВА,
вёска ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., на р. Морач. Цэнтр сельсавета і сельскай калект.-долевай гаспадаркі. За 32 км на Пд ад г. Капыль, 147 км ад Мінска, 23 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 1297 ж., 629 двароў (2001). Сярэдняя шкала-сад, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. С. — вядомы цэнтр ткацкага рамяства.
Засн. ў 2-й пал. 15 ст. У 1578 мястэчка Навагрудскага пав., уладанне кн. Слуцкіх, Магільніцкіх. У 1622 у С. 195 дымоў. У час Паўн. вайны 1700—21 шведы ў крас. 1706 загубілі амаль усё насельніцтва С. З 1793 у Рас. імперыі ў Мінскай губ. У 1886 мястэчка, 996 ж, 269 двароў, школа, 2 царквы, яўр. малітоўны дом, капліца, 3 крамы, цэнтр нар.маст.ткацтва У 1908 працавалі кравецкі і гарбарны цэхі, 2 млыны. У 1914 у С. 2818 ж., 518 двароў. З 1924 вёска, цэнтр сельсавета Чырвонаслабодскага, з 1959 Капыльскага р-наў.