ЛЕАНІ́Д (Leōnidas; 508 ці 507, Спарта — 480 да н.э.),
цар Спарты ў 488—480 да н.э. У час грэка-персідскіх войнаў узначаліў у 481 да н.э. аб’яднанае войска грэч. гарадоў супраць перс. цара Ксеркса I, які ўварваўся ў Грэцыю. Загінуў у бітве каля Фермапілаў, калі з невял. атрадам прыкрываў адыход асн. часткі грэч. войска. У ант. л-ры імя Л. — сімвал патрыятызму і воінскай доблесці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СТАР (Nestor),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар Піласа (у Месеніі). Лічыўся сынам Нелея (заснавальніка Піласа) і ўнукам Пасейдона. Вылучаўся мудрасцю і красамоўствам. Паводле «Іліяды» Н. — адзін з правадыроў грэч. войска ў Траянскай вайне. З-за старасці амаль не ўдзельнічаў у баях, але дапамагаў грэкам мудрымі парадамі. У сусв. л-ры імя Н. — сімвал мудрай старасці.
Літ.:
Кун Н.А. Легенды и мифы Древней Греции. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крэ́да, нескл., н.
1.Сімвал веры ў каталіцкай царкве.
2.перан.Кніжн. Погляды, перакананне асновы светапогляду. Палітычнае крэда. Паэтычнае крэда. □ Дэвізам для часопіса было ўзята крэда матэрыялізму: «Не свядомасць вызначае жыццё, а сацыяльнае жыццё вызначае свядомасць чалавецтва».У. Калеснік.
[Ад лац. credo — веру.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мельпаме́на
(гр. Melpomene = імя апякункі трагедыі, адной з дзевяці муз у старажытнагрэчаскай міфалогіі)
сімвал сцэнічнага мастацтва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАНДО́МСКАЯ КАЛО́НА,
манумент на Вандомскай плошчы Парыжа. Пастаўлена ў 1806—10 (арх. Ж.Гандуэн і Ж.Б.Лепер) у гонар перамог Напалеона I. Вышыня 43,5 м. Выканана з бронзы непрыяцельскіх гармат і ўвенчана статуяй імператара па праекце А.Д.Шадэ. У 1814 статуя заменена выявай лілеі, у 1833 адноўлена. У 1863 заменена новай статуяй Напалеона ў адзенні рым. цэзара. Паводле дэкрэта Парыжскай Камуны ў 1871 разбурана як сімвал мілітарызму і захопніцкіх войнаў. Адноўлена ў 1875.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Парфі́ра ’доўгая пурпуровая мантыя — сімвал улады манарха; параднае цырыманіяльнае ўбранне манарха’ (ТСБМ). Рус.порфи́ра ’тс’, рус.-ц.-слав., ст.-слав.поръфира, поръфѷра, рус.-ц.-слав. таксама пърфира, пърфура. З грэч.πορφἴρα ’тс’ (Праабражэнскі, 2, 111; Фасмер, 3, 336). У бел., відаць, кніжнае запазычанне з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыкі́р ‘трысвечнік’: наш трыкір, нашыя тры святліны (Н. Мацяш), укр.трикірій ‘тс’, рус.трики́рий ‘падсвечнік з трох свечак’, стараж.-рус.трикирии ‘тс’. Запазычана праз царкоўнаславянскую мову як сімвал святой Тройцы з грэч.τριχήριον ‘тс’ з адаптацыяй да асаблівасцей беларускай мовы; гл. Фасмер, 4, 102.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЫЯДЭ́МА (грэч. diadēma),
1) галаўная павязка стараж.-грэч. жрацоў.
2) Галаўны ўбор (лобная павязка з тканіны або металічны, расшыраны ў сярэдняй ч., абруч з аздобай) — сімвал улады ў старажытнасці і сярэдневякоўі. У Еўропе вядома з эпохі неаліту. На Беларусі знойдзены 2 Д. сярэднедняпроўскай культуры на могільніку Рудня-Шлягіна Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. (пляскатыя медныя пласціны, сагнутыя ў выглядзе абруча з завужанымі разамкнёнымі канцамі).
Медная дыядэма 22—14 ст. да н.э. з могільніка Рудня-Шлягіна Веткаўскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Байнэ́т
(англ. Bynet, ад Ву = інтэрнацыянальны сімвал, які абазначае Беларусь + net = сетка)
беларуская частка Інтэрнэта.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
стэрэаты́п, ‑а, м.
1. Металічная, гумавая або пластмасавая копія друкарскага набору, якая служыць для друкавання шматтыражных і паўторных выданняў; матрыца.
2.перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор, якога прытрымліваюцца; шаблон, трафарэт. У многіх артыкулах і вершах сталі стэрэатыпам «крывавыя мазалі» як сімвал працы і людскога гора.Грахоўскі.
[Ад грэч. stereos — цвёрды і typos — адбітак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)