вы́хваціць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., што.

Тое, што і выхапіць. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. Кожны год удзярэ ён якую-небудзь штуку: то выкаціць на чый-небудзь шнур стары .. труп дрэва, то выхваціць цэлую луку ў адных і прыточыць другім. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hairy [ˈheəri] adj.

1. валаса́ты, касма́ты

2. infml страшэ́нны, жу́дасны; небяспе́чны; ця́жкі;

a hairy experience небяспе́чная прыго́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

horrid [ˈhɒrɪd] adj. dated or infml бры́дкі, агі́дны; жахлі́вы, страшэ́нны;

What a horrid idea! Якая жудасная думка!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hideous

[ˈhɪdiəs]

adj.

1) ве́льмі брыдкі́; паску́дны; стра́шны, жахлі́вы

2) страшэ́нны, агі́дны (пра злачы́нства)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

terrific

[təˈrɪfɪk]

adj.

1) страшэ́нны, застраша́льны

2) informal цудо́ўны

3) informal ве́льмі суро́вы, мо́цны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПРЫМЕ́ТНІК,

знамянальная часціна мовы, якая абазначае прыкметы прадметаў, з’яў і жывых істот. Паводле значэння падзяляюцца на якасныя і адносныя.

Якасныя выражаюць якасці і ўласцівасці прадметаў, маюць ступені параўнання. формы суб’ектыўнай ацэнкі і меры якасці («бялюсенькі», «гаркаваты», «страшэнны», «даўжэзны»), могуць утвараць поўную і кароткую формы («дужы», «дуж»), бываюць невытворныя («добры», «новы») і вытворныя («клапатлівы», «працавіты»), Адносныя паказваюць на прыкмету прадмета праз адносіны да інш. прадметаў, асоб, дзеянняў ці акалічнасцей («летні вечар», «дзіцячы смех»), пры вобразна-пераносным ужыванні лёгка пераходзяць у якасныя («жалезная воля», «братні прыём»), бываюць толькі вытворныя («зімовы», «спартыўны»), Разнавіднасць адносных — прыналежныя П., якія абазначаюць прыкмету паводле прыналежнасці прадмета пэўнай асобе ці жывой істоце («бацькаў кажух», «вавёрчына дупло»), Формы роду, ліку і склону П. залежаць ад роду, ліку і склону назоўніка, з якім яны звязаны ў сказе ці ў больш шырокім кантэксце. Паводле склонавых форм падзяляюцца на 3 тыпы скланення: ад’ектыўнае (поўныя формы адносных і якасных П.), змешанае (прыналежныя П., якія ў назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую, а ва ўсіх астатніх склонах — поўную форму), нулявое (нязменныя П. — «касцюм беж»). Утвараюцца афіксальным (суфіксальным — «пчаліны»; прэфіксальным — «антываенны»; прэфіксальна-суфіксальным — «міжвідавы») спосабамі, асноваскладаннем («руска-беларускі»), асноваскладаннем у спалучэнні з суфіксацыяй («дробназярністы»), зрашчэннем кампанентаў («вышэйпамянёны»), У сказе выконваюць ролю азначэння ці выказніка.

Літ.:

Булахаў М.Г. Прыметнік у беларускай мове. Мн., 1964;

Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;

Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.

А.​І.​Наркевіч.

т. 13, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

terrible [ˈterəbl] adj.

1. жу́дасны, жахлі́вы;

terrible news жахлі́выя наві́ны

2. страшэ́нны; незвыча́йны, кашма́рны;

a terrible frost страшэ́нны маро́з;

He is a terrible bore. Ён невыносны зануда.

3. infml ве́льмі, надзвы́чай ке́пскі;

I’m terrible at tennis. Я вельмі кепскі тэнісіст.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

arrant [ˈærənt] adj. dated : an arrant hypocrite страшэ́нны крываду́шнік;

an arrant fool чы́сты ду́рань;

arrant nonsense чы́стая лухта́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fiendish [ˈfi:ndɪʃ] adj.

1. жо́рсткі; страшэ́нны

2. infml мудраге́лісты; склада́ны, ця́жкі;

a fi en dish question мудраге́лістае пыта́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hair-raising [ˈheəreɪzɪŋ] adj. страшэ́нны, жахлі́вы, жу́дасны;

a hair-raising story жу́дасная гісто́рыя, ад яко́й валасы́ ды́бам устаю́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)