be serious about smth.ста́віцца сур’ёзна да чаго́-н.
2. ця́жкі, сур’ёзны;
a serious illness ця́жкая хваро́ба;
a serious argument ва́жкі аргуме́нт
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
gewógen
1.part II ад wíegen*
2.a:
j-m ~ sein до́бра ста́віццада каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
белару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; м. і ж.
Той, хто з пагардай ставіццада фізічнай працы або не прывык да сур’ёзнай работы. Рука ў хлопца мазолістая, працавітая — сціснуў ён бацькаву так, што Іван Васільевіч, сам чалавек дужы, не беларучка, парадаваўся яго сіле.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАМАТЭ́ТЫЯ (ад гама + грэч. thetos размешчаны) у матэматыцы, пераўтварэнне, пры якім кожнаму пункту М плоскасці або прасторы ставіцца ў адпаведнасць такі пункт М′, што выконваецца роўнасць SM′=k∙SM, дзе S — цэнтр і k — каэфіцыент гаматэтыі. Пункты М і М′ ляжаць на адной прамой з аднаго боку ад пункта S, калі k>0, і з розных бакоў, калі k<0; у прыватнасці, калі k = -1, атрымліваецца сіметрыя адносна пункта S. Пры гаматэтыі прамая пераходзіць у прамую; захоўваецца паралельнасць прамых і плоскасцей; захоўваюцца вуглы (лінейныя і двухграневыя); кожная фігура пераходзіць у падобную ёй фігуру і наадварот, дзве любыя падобныя фігуры атрымліваюцца адна з адной паслядоўным выкарыстаннем гаматэтыі і перамяшчэння. Гаматэтыя выкарыстоўваецца пры павелічэнні відарысаў (праекцыйны апарат, кіно), пры здымках плана мясцовасці (мензульная здымка) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛКАГО́ЛЬНЫЯ ПСІХО́ЗЫ,
вострыя, зацяжныя і хранічныя псіхічныя расстройствы ад хранічнага алкагалізму. Найб. частая форма — алкагольны дэлірый (белая гарачка) узнікае, калі раптоўна спыніць прыём алкаголю. Пачынаецца з бяссоніцы і трывожнага настрою. Пазней з’яўляюцца зрокавая і слыхавая галюцынацыі; хворыя бачаць насякомых і дробных жывёл. Гэта выклікае страх і рухальны неспакой. Хвароба цягнецца некалькі дзён. Пры адсутнасці лячэння часта прыводзіць да смерці. Хворыя сацыяльна небяспечныя. Востры алкагольны галюцыноз і алкагольны параноід развіваецца таксама на фоне пахмельнага сіндрому і дэпрэсіўна-трывожнага настрою, але галюцынацыі слыхавыя: хворы «чуе» асуджальныя, абразлівыя або пагражальныя галасы. Параноід часцей бывае ў выглядзе алкагольнага трызнення рэўнасці. Пры энцэфалапатыі Гае—Вернікеда псіх. расстройстваў далучаюцца неўралгічныя і саматычныя парушэнні. Пры хранічных алкагольных галюцынозах слыхавыя галюцынацыі (хворы да іх прывыкае і часам ставіцца крытычна) цягнуцца многія гады, нават пры цвярозым ладзе жыцця. Корсакаўскі псіхоз (хвароба ўпершыню апісана рус. псіхіятрам С.С.Корсакавым) характарызуецца значнымі парушэннямі памяці і полінеўрытам (запаленнем перыферычных нерв. ствалоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разбо́рчивонареч.
1. выра́зна, разбо́рліва, чытэ́льна;
письмо́ напи́сано разбо́рчиво ліст напі́саны выра́зна (разбо́рліва, чытэ́льна);
2. перабо́рліва; патрабава́льна;
она́ разбо́рчиво отно́сится к лю́дям яна́ патрабава́льна (перабо́рліва) ста́віццада лю́дзей;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ігнарава́ць
(польск. ignorować, ад лац. ignorare = не ведаць, не прызнаваць)
свядома не звяртаць увагі на каго-н., што-н., пагардліва ставіццада каго-н., чаго-н. (напр. і. факты).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
аперэ́тачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да аперэты, звязаны з аперэтай. Аперэтачны акцёр. Аперэтачнае амплуа.
2. Які нагадвае тое, што бывае ў аперэце; такі, да якога нельга ставіцца сур’ёзна. Аперэтачныя прыгоды. Аперэтачнае адзенне. □ Шэравокія, светлавалосыя, іканапісныя, з вішнёвымі вуснамі і ненатуральна ружовымі шчокамі, ..[студэнты] вельмі нагадвалі аперэтачных пастушкоў.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)