ДЭПО́ (франц. dēpôt літар. склад, сховішча),

прадпрыемства і спецыяльна абсталяваны будынак для стаянкі, абслугоўвання і рамонту рухомага саставу чыгунак (лакаматыўныя і вагонныя Д.), гар. наземнага (трамвайныя і тралейбусныя Д.) і падземнага (Д. метрапалітэна) электратранспарту, а таксама пажарных машын і прыстасаванняў (пажарнае Д.). Для рухомага саставу гар. транспарту ўжываецца таксама назва парк (аўтобусны, тралейбусны, трамвайны паркі).

т. 6, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЦЭНТРА́Т [новалац. concentratus засяроджаны, сканцэнтраваны ад лац. con (cum) разам + centrum цэнтр],

1) спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы.

2) Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напр., зерне, макуха, вотруб’е). Гл. таксама Канцэнтраваныя кармы.

3) Прадукт абагачэння карыснага выкапня, у якім канцэнтрацыя каштоўнага мінералу вышэйшая, чым у зыходнай сыравіне.

т. 8, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́НЦЫЯ (ад лац. statio стаянне, стаянка),

1) пункт прыпынку сухапутнага транспарту, часцей за ўсё чыгуначнага, які мае спец. будынкі; таксама пункт размеркавання якіх-н. трансп. сродкаў (напр., трамвайная С.).

2) Спецыяльна абсталяванае прадпрыемства, якое абслугоўвае якую-н. галіну дзейнасці на вызначанай тэрыторыі, вядзе сістэматычныя назіранні і даследаванні, напр., метэаралагічная станцыя, санітарна-эпідэміялагічная С. і інш.

т. 15, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

басе́йн, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяльна збудаваны штучны вадаём для плавання, купання.

Зімні б.

Спартыўны б.

2. Тэрыторыя, з якой паверхневыя і грунтавыя воды сцякаюць у дадзены вадаём.

Б.

Прыпяці.

3. Зона залягання карысных выкапняў.

Каменнавугальны б.

|| прым. басе́йнавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скорагаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Хуткае маўленне.

Гаварыць скорагаворкай.

2. Спецыяльна прыдуманая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім яе хуткае вымаўленне (напр.: ліска лашчыць лісяня, а ласіха — ласяня), хуткапрамаўлянка.

|| прым. скорагаво́рачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З адным вокам. Аднавокі музыкант Савоська, які быў спецыяльна запрошан Габрусём для кірмашу, спрытна хадзіў кручкамі па цымбалах. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зернесушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Спецыяльна прыстасаванае памяшканне для сушкі зерня.

2. Механічная ўстаноўка для сушкі зерня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́мінг

(англ. camping)

спецыяльна абсталяваны лагер для аўтатурыстаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАНУ́Н,

традыцыйная бел. абрадавая страва, з якой пачыналі памінкі. Гатавалі з разбаўленай мёдам вады (сыты), крышанага спецыяльна спечанага прэснага каржа, гарачыкаў, булкі ці абаранкаў. Першую лыжку адлівалі для нябожчыка. Потым удзельнікі жалобнага стала чэрпалі адну або тры лыжкі К. з агульнай міскі, перадавалі яе па чарзе адзін аднаму, пасля чаго міску прыбіралі, тушылі памінальную свечку і працягвалі памінкі.

т. 8, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІЛУМЕНІ́Я (ад філ... + лац. lumen святло, свяцільнік),

галіна калекцыяніравання, прадметам якой з’яўляюцца этыкеткі ад запалкавых карабкоў, а таксама т.зв. бланкавыя этыкеткі і іх тэматычныя наборы, што спецыяльна выпускаюцца для аматараў-філуменістаў. Узнікла ў сярэдзіне 19 ст. з пашырэннем запалак. Мае, як правіла, тэматычны характар — у адпаведнасці з выявамі на этыкетках (напр., пэўныя прадметы і з’явы, падзеі і да т.п.).

т. 16, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)