аседлыя аселыя сяляне-земляробы ў краінах Аравійскага паўвострава і ў Егіпце (параўн.бедуіны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АМА́Н ((Aman) Тэадор) (20.3.1831, г. Кымпулунг — 19.8.1891),
румынскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Францыі (1850—58). Заснавальнік і дырэктар Школы прыгожых мастацтваў у Бухарэсце (1864). Удзельнік рэв. 1848—49 у Валахіі. Аўтар гіст. палотнаў, прасякнутых нац.-вызв. ідэямі («Выгнанне туркаў пры Кэлугэрэні», 1872), парадных партрэтаў («Тудор Уладзімірэску»), пейзажаў, гравюр на тэмы з сял. жыцця («Селянін з шапкай у руцэ», 1875).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гаспада́рны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і гаспадарлівы. Усё гэта [здзекі, пакуту] адчулі на сваім гарбе сяляне, а Мікола, гаспадарны селянін, самы рупны, але і бедны, — першы за ўсіх.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лапцю́жнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто носіць лапці; селянін-бядняк. Калачык стаяў перад вачамі — звычайны чалавек, бядак, лапцюжнік, галодны Сцяпан...Чарнышэвіч.//перан.Пагард. Пра адсталага, некультурнага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́сячнік1, ‑а, м.
Месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога‑н. грамадскага мерапрыемства. Месячны дзіцячай кнігі.
ме́сячнік2, ‑а, м.
Гіст. Прыгонны селянін, які атрымліваў месячыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мужы́к, ‑а, м.
1.Уст.Селянін.
2.Уст., лаянк. Аб грубым, нявыхаваным чалавеку.
3.Разм. Муж. [Зелянюк:] — Як маешся, Таццяна? Не думаеш яшчэ назад да мужыка вярнуцца?Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сяля́к ’жыхар сяла’ (Ласт.). Параўн. ст.-польск.siodłak ’селянін’, рэдкае sedłak ’тс’, в.-луж., н.-луж.sedłak ’тс’, чэш.sedlák ’тс’, славац.sedliak ’тс’. Вытворныя ад прасл.*sedlo (гл. сяло), якія ў асобных славянскіх мовах выцеснілі першасныя формы, што ўзыходзяць да *sedlʼaninъ (гл. селянін), параўн. Трубачоў, Этимология–1980, 14. З іншай суфіксацыяй экспр. селю́к ’мужык, вясковец’ (Растарг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЎЧО́К Алесь, бел.нар. казачнік. Селянін з в. Крылоўшчына Навагрудскага пав. У 1901 польскі лінгвіст Э.Кліх запісаў ад яго 18 казак і апавяданняў, урыўкі з якіх надрукаваў, дакладна перадаўшы асаблівасці мясц. дыялекту. У традыц. бытавых казачных сюжэтах («Як поп цяліўся», «Марка Багаты» і інш.) Ваўчок самабытна развіваў сац. матывы, жыва перадаваў жанравыя сцэнкі.
Тв.:
[Казкі] // Materiały i prace Komisji językowej Akademii Umiejętności. Kraków, 1903. T. 2, z. 1.