Гіст. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, створаны для падрыхтоўкі і правядзення ўзброенага паўстання ў Расіі ў кастрычніку 1917 года. //Рэвалюцыйны камітэт у час грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі як мясцовы надзвычайны орган Савецкай улады. Рэўкомы Беларусі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
revolutionary
[,revəlˈu:ʃəneri]1.
adj.
рэвалюцы́йны
2.
n., pl. -aries
рэвалюцыянэ́р -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
псеўдарэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які толькі знешне выказвае, выкарыстоўвае рэвалюцыйныя ідэі, рэвалюцыйны характар чаго‑н. Псеўдарэвалюцыйная фраза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
реввоенсове́т(революцио́нный вое́нный сове́т) рэўваенсаве́т, -та м. (рэвалюцы́йны вае́нны саве́т).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
катаклі́зм, ‑у, м.
Кніжн. Нечаканы разбуральны пераварот у прыродзе або сацыяльным жыцці; катастрофа. Вулканічныя катаклізмы. Рэвалюцыйны катаклізм.
[Ад грэч. kataklysmos — паводка, патоп.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАТАКЛІ́ЗМ (ад грэч. kataklysmos паводка, патоп),
нечаканы разбуральны пераварот у прыродзе або сацыяльным жыцці: катастрофа. Напр., вулканічныя К., рэвалюцыйны К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
байкатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.
Падвяргаць байкоту. Рэвалюцыйны Мінск па-ранейшаму байкатаваў чарнасоценпую газету «Белорусский вестник».«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарты́зм, ‑у, м.
Гіст. Масавы рэвалюцыйны рух англійскіх рабочых у 30–40 гг. 19 ст. за палітычныя правы і паляпшэнне эканамічнага становішча.
[Ад англ. chartism.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каму́на, -ы, мн. -ы, -му́н, ж.
1. Калектыў людзей, якія аб’ядналіся для супольнага жыцця пры абагуленні маёмасці і працы.
Жыць камунай.
Працоўная к.
2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.
○
Парыжская камуна — рэвалюцыйны ўрад паўстанцкіх працоўных мас у Парыжы ў 1871 г.; першая спроба ўстанаўлення дыктатуры пралетарыяту.
|| прым.камуна́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Камунальныя выбары.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РЭЎВАЕНСАВЕ́Т РЭСПУ́БЛІКІ (РВСР), Рэвалюцыйны ваенны савет Рэспублікі (з 28.8.1923 Рэвалюцыйны ваенны савет СССР),
калегіяльны орган вышэйшай ваен. улады ў 1918—34. Створаны 6.9.1918 паводле пастановы ВЦВК ад 2.9.1918 аб пераўтварэнні Сав. рэспублікі ў ваен. лагер. Аб’ядноўваў функцыі Вышэйшага савета, Наркамата па ваен. і марскіх справах і яго калегіі (члены калегіі ўвайшлі ў склад РВСР). Старшыня РВСР адначасова ўзначальваў Наркамат па ваен. і марскіх справах і зацвярджаўся ВЦВК РСФСР (з 1923 СНКСССР). РВСР кіраваў дзейнасцю ўсіх органаў ваен. ведамства, будаўніцтвам узбр. сіл, распрацоўваў планы па абароне краіны і інш. Яму падпарадкоўваліся ўсе органы і кіруючыя асобы ваен. ведамства: Галоўнакаманд. ўзбр. сіламі рэспублікі, Усерас.гал. штаб, Палявы штаб РВС Рэспублікі (з лют. 1921 — штаб РККА), Вышэйшая ваен. інспекцыя, Усерас. бюро камісараў (пазней Палітаддзел і Палітупраўленне РВСР) і інш. Скасаваны 20.6.1934.