ЛА́НГСДОРФ (Рыгор Іванавіч) (Георг Генрых фон) (18.4.1774, г. Вельштайн, Германія — 29.6.1852),
расійскі натураліст, этнограф, дыпламат.Акад. Пецярбургскай АН (1821). Па паходжанні немец. Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це. Удзельнік кругасветнай экспедыцыі І.Ф.Крузенштэрна (1803—06). У 1812—30 рас.ген. консул у Рыо-дэ-Жанейра (Бразілія). У 1821—28 узначальваў рас. экспедыцыю ва ўнутр. раёны Бразіліі. Навук. працы па флоры, фауне і этнаграфіі Бразіліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІПРЫЯНО́ВІЧ (Рыгор Якаўлевіч) (1851, в. Крайск Лагойскага р-на Мінскай вобл. — пасля 1915),
царкоўны гісторык, педагог. Магістр багаслоўя (1873). Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1869). Выкладаў у Літ. духоўнай семінарыі, Віленскай гімназіі і Віленскім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. Друкаваўся пераважна ў «Литовских епархиальных ведомостях». Аўтар прац, прысвечаных гісторыі праваслаўя, каталіцызму і уніяцтва ў Беларусі і Літве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Стругаючы, зрабіць гладкім; абчысціць. Абстругаць вудзільна. □ Рыгор моўчкі здзеў гарнітур і далікатна павесіў яго на сцяне, на драўляным круку, які.. сам абстругаў з дубовага дручка.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗУ́БАЎ (Рыгор Мікітавіч) (7.1.1911, с. Костылева Курганскай вобл., Расія — 3.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. З чэрв. 1941 на Ленінградскім, Зах., Сталінградскім, 2-м Укр. і 3-м Бел. франтах. 3.7.1944 механік-вадзіцель ст. сяржант З. у баі каля в. Пільніца Мінскага р-на сваім ахопленым полымем танкам тараніў варожы «тыгр».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНАЦЕ́НКА (Рыгор Канстанцінавіч) (н. 20.11.1930, в. Вусаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Народны ун-т мастацтваў у Маскве (1980). Друкуецца з 1961. Гал. тэма твораў — гармонія ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды. Аўтар зб-каў «Лясныя тынкоўшчыкі» (1964), «Урок у лесе» (1965), «Ластаўчына затока» (1967), «Рабчыкі спяваюць» (1970), «На заечых сцежках» (1973), «Дзе матылькі зімуюць» (1974), «Карабель вясны» (1980), «У зімовым садку» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́ЕЎРыгор Пракопавіч [22.1.1857, г. Магілёў — 6.4.1886], рэвалюцыянер-народнік. Удзельнік студэнцкага руху 1878—79 у Пецярбургу, падтрымліваў сувязь з гуртком магілёўскіх гімназістаў. З 1879 чл.тэрарыст. групы «Свабода або смерць», потым «Народнай волі» і яе выканкома. Удзельнік падрыхтоўкі замахаў на цара, рыхтаваў з М.А.Кібальчычам выбуховыя рэчывы. Арыштаваны ў крас. 1881, прыгавораны да пакарання смерцю, якое было заменена пажыццёвай катаргай. Памёр ад сухотаў у Шлісельбургскай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТКЕ́ВІЧ (Рыгор Мікалаевіч) (6.5.1923, в. Дваранінавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 18.10.1959),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на 1-м Бел. фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант М. вызначыўся на тэр. Польшчы ў жн. 1944 у баях за плацдарм на левым беразе р. Вісла, на тэр. Германіі ў 1945 у лютым пры фарсіраванні р. Одэр і сак. ў баі за населены пункт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жы́цца, жывецца; пр. жылося; безас.незак., каму, зпрысл.
Разм. Ісці, складвацца (пра ўмовы жыцця). — Няхай Рыгор скажа, як нам далей жыцца будзе.Галавач.Цяпер Федзя не сумняваўся, што Галі жывецца вельмі цяжка.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расійскі дзярж. і ваен. дзеяч. Граф (1762). Брат А.Р.Арлова. Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, дварцовага перавароту 1762, у выніку якога прастол заняла Кацярына II. У 1763—75 ген.-фельдцэйхмайстар рус. арміі. У 1771 кіраваў задушэннем «чумнага бунту» ў Маскве. У 1772 узначальваў рус. дэлегацыю на перагаворах з Турцыяй. Ініцыятар заснавання Вольнага эканам.т-ва (1765) і яго першы прэзідэнт. З 1775 у адстаўцы.