Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.
1.што,каму. Даць пісьмовы адказ на запытанне, пісьмо і інш. — А ты, Павел, адпішы Эльзе, перадай прывітанне ад усіх нас.Чарнышэвіч.
2.што,каму. Разм. Перадаць у спадчыну па завяшчанні, апісаць. [Цар:] — Каторы з вас дастане тую свінку.., таму ўсё царства адпішу!Якімовіч.
3.каго. Уст. Зняўшы з уліку, перавесці, перадаць куды‑н. Адпісаць з часці салдата.
4.Уст. Адабраць па вопісу; канфіскаваць. Адпісаць панскую маёмасць у фонд дзяржавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́сны1, ‑аў; адз.няма.
Губы, рот. Тонкія замкнёныя вусны рабілі твар дзяўчыны разам з тым і крыху строгім і сур’ёзным.Колас.Святлелі твары ў людзей, што сустракалі.. [чараду машын], словы радасці вырываліся з вуснаў.Хадкевіч.
•••
З вуснаў у вусны — распаўсюджвацца шляхам перадачы жывым словам, не пісьмова і без дапамогі іншых сродкаў.
Чуць з трэціх вуснаўгл. чуць.
ву́сны2, ‑ая, ‑ае.
Які вымаўляецца, не пісьмовы. Вусны пераказ. Вусная мова.// Не замацаваны пісьмова. Вусная народная творчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІ́ДЭРМЕЕР, бідэрмаер (ням. Biedermeier, Biedermaier),
кірунак, які развіваўся пераважна ў ням. і аўстр. мастацтве каля 1815—48. Назву атрымаў пазней ад выдуманага прозвішча ням. абывацеля з цыкла вершаў Л.Айхрота «Biedermaiers Liederlust» (1850). Для бідэрмеера характэрна перапрацоўка формаў ампіру (пераважна ў інтэр’еры і дэкар.-прыкладным мастацтве) у духу інтымнасці і хатняй утульнасці. У жывапісе бідэрмеер спалучаў адгалоскі рамантызму з цікавасцю да простага чалавека — маленькіх радасцяў дробнага буржуа, штодзённага побыту бюргераў і сялян, да прыроды, таму часам творы майстроў бідэрмееру адносяць да «ранняга рэалізму». Жывапісныя творы адметныя невял. фарматам, карпатлівым выпісваннем дэталяў. Разам з тым у мастацтве бідэрмееру адчуваецца тэматычная вузкасць, ідэалізацыя ціха-мірнага, пераважна сямейнага побыту (жанравыя партрэты Г.Ф.Керстынга, бытавыя ідылічныя сцэны на фоне пейзажу Л.Рыхтэра, эпізоды з жыцця дзівакоў К.Шпіцвега, інтымныя жанравыя карціны І.П.Газенклевера, замалёўкі вулічных сцэн Ф.Кругера). Тыповымі майстрамі бідэрмееру былі аўстр. жывапісцы М. фон Швінд і Ф.Вальдмюлер. Блізкая да бідэрмееру творчасць дацкіх мастакоў К.Кёбке і К.В.Экерсберга.
Літ.:
Geismeier W. Biedermeier. Leipzig, 1979.
Да арт.Бідэрмеер. К.Шпіцвег. Убогі паэт. 1839.Да арт.Бідэрмеер. Пісьмовы стол з гадзіннікам, 1820 (злева); столік з чырвонага дрэва, 1830.Да арт.Бідэрмеер. Гасціная эрц-герцагіні Сафіі ў Лаксенбургу каля Вены. 1820-я г.Да арт.Бідэрмеер. Ф.Вальдмюлер. Сям’я ў парку. 1840-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
writing
[ˈraɪtɪŋ]1.
n.
1) піса́ньне n.
2) пісьмо́вая фо́рма
to put in writing — напіса́ць
3) по́чырк -у m.
4) напі́санае n.
2.
adj.
пісьмо́вы
writing paper — папе́ра для піса́ньня
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ра́парт, ‑у, М ‑рце, м.
Пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым‑н. вышэйшай інстанцыі, начальству. Кірыла Арлоўскі не вытрымаў і напісаў рапарт свайму начальству, каб яго паслалі ў варожы тыл.Паслядовіч.Прыняўшы рапарт дзяжурнага, Свірын павёў хлопчыка да сябе ў кабінет.Пальчэўскі.// Урачыстае паведамленне на сходзе або ў друку аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў. Рапарт аб датэрміновым заканчэнне сяўбы. □ «Выканана партыі заданне» — Словы найярчэйшыя з усіх, Іх заўжды чытаем з хваляваннем У святочных рапартах сваіх.Танк.
[Фр. rapport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэскры́пт
(лац. rescriptum = літар.пісьмовы адказ)
1) адказ імператара на пададзенае яму для вырашэння пытанне ў Стараж. Рыме;
2) пісьмо манарха высокапастаўленай асобе з аб’яўленнем аб узнагародзе, з выражэннем удзячнасці за аказаныя паслугі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вы́кладм.
1. (дзеянне) Wíedergabe f -, -n; Dárlegung f -, -en, Dárstellung f -, -en;
каро́ткі вы́клад Zusámmenfassung f -, Resümée n -s, -s;
2. (пісьмовы) (schríftliche) Nácherzählung f -; Wíedergabe f;
3. (лекцыя) Vórlesung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)