АГА́Р-АГА́Р,
арганічнае рэчыва (поліцукрыдны прэпарат), якое вырабляецца з чырвоных і бурых марскіх водарасцяў. Складаецца з агарозы і агарапекціну, раствараецца ў вадзе пры 80—86 °C, застывае пры 40 °C, утвараючы шчыльную студзіну. Выкарыстоўваецца ў біялогіі як пажыўнае асяроддзе для вырошчвання клетак і мікраарганізмаў, а таксама ў харч. прам-сці, кулінарыі і медыцыне пры лячэбным харчаванні.
т. 1, с. 70
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мыш’я́к, ‑у, м.
1. Хімічны элемент, цвёрдае ядавітае рэчыва, якое ўваходзіць у састаў некаторых мінералаў.
2. Прэпарат з такога рэчыва, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКВАДА́Г,
калоідна-графітавы прэпарат для ўтварэння электраправодных пакрыццяў на ўнутр. і вонкавай паверхнях электравакуумных прылад. Для ўнутр. пакрыццяў выкарыстоўваюць водную суспензію танказдробненага графіту, для вонкавых — сумесь графітавага парашку з арган. лакамі. Можа выконваць ролю электродаў, служыць для адводу эл. зарадаў з унутр. паверхні абалонкі прылады, аховы яе ад дзеяння вонкавых эл. палёў і забеспячэння эл. кантактаў паміж асобнымі вузламі электравакуумных прылад.
т. 1, с. 187
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСЦЫ́ЗАВАЯ КІСЛАТА́,
гармон раслін. Па хім. будове ізапрэноід. Рэгулюе працэсы завядання і ападання лісця (паскарае ўтварэнне аддзяляльнага слоя), тармозіць рост адрэзкаў сцяблоў і калеоптыляў. Біясінтэз абсцызавай кіслаты і гармонаў росту — гіберэлінаў — адбываецца ў раслінах з мевалонавай к-ты. Мяркуюць, што сістэма біясінтэзу абсцызавай кіслаты або гіберэлінаў рэгулюецца лішкам аднаго з гэтых прадуктаў. Прэпарат абсцызавая кіслата выкарыстоўваецца для вывучэння тармажэння працэсаў росту.
т. 1, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕПСІ́Н (ад грэч. pepsis страваванне),
пратэалітычны фермент страўнікавага соку жывёл і чалавека, які ажыццяўляе расшчапленне бялкоў. Малекулярная маса каля 35 000. Утвараецца ў страўніку ў выглядзе неактыўнага пепсінагену, актывуецца пад уплывам салянай к-ты страўнікавага соку. П. гідралізуе ўнутр. пептыдныя сувязі ў бялках і пептыдах з утварэннем больш простых пептыдаў і свабодных амінакіслот. Прэпарат П. ужываюць пры хваробах страўнікавага тракту.
т. 12, с. 270
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
preparation [ˌprepəˈreɪʃn] n.
1. падрыхто́ўка; прыгатава́нне;
The preparations are complete. Пры гатаванні закончаны;
A new edition is in preparation. Ідзе падрыхтоўка новага выдання.
2. med. прэпара́т
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЛІЗАЦЫ́М (ад лізіс + zymē закваска),
мурамідаза, фермент класа гідралаз; разбурае абалонку бактэрыяльнай клеткі (лізіс). Бялок, малекулярная маса каля 14 000, функцыянуе як антыбактэрыяльны бар’ер. Адкрыты ў 1922 А.Флемінгам у слізі з поласці носа. Выяўлены ў многіх тканках і вадкасцях чалавечага арганізма (храстках, селязёнцы, лейкацытах, слязах), у раслінах, бактэрыях і фагах, найб. у яечным бялку. Першы фермент, для якога ўстаноўлена трацічная структура. Прэпарат Л. выкарыстоўваюць у медыцыне.
т. 9, с. 255
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРФІ́Н,
алкалоід опійнага маку, лекавы прэпарат з абязбольваючым дзеяннем. Выклікае санлівасць, аказвае прыгнечвальны ўплыў на дыханне, павышае тонус гладкай мускулатуры страўнікава-кішачнага тракту, мочавывадных шляхоў і бронхаў, павялічвае ўздзеянне сродкаў для наркозу і інш. Гідрахларыд М. выкарыстоўваюць як абязбольваючы сродак пры траўмах і захворваннях, якія суправаджаюцца моцнымі болямі (інфаркт міякарда, злаякасныя новаўтварэнні і інш.), у пасляаперацыйны перыяд. Працяглае ўжыванне вядзе да наркаманіі.
М.І.Федзюковіч.
т. 10, с. 144
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
powerful [ˈpaʊəfəl] adj. магу́тны (у розных знач.);
a powerful consortium of European companies магу́тны кансо́рцыум еўрапе́йскіх кампа́ній;
powerful drug мо́цны прэпара́т;
a powerful speech я́ркая, перакана́ўчая прамо́ва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МЕЛАНАТРО́ПНЫ ГАРМО́Н, меланатрапін, меланацытстымулюючы гармон,
гармон жывёл і чалавека, які выдзяляецца задняй і прамежкавай долямі гіпофіза. Поліпептыд, стымулюе сінтэз меланінаў, павелічэнне памераў і колькасці пігментных клетак у скурным покрыве, паляпшае вастрыню зроку, адаптацыю да цемры. Адрозніваюць α-М.г. з 13 рэшткаў амінакіслот і β-М.г. з 18 (у чалавека з 22 рэшткаў амінакіслот). Сакрэцыю М.г. рэгулююць гармоны гіпаталамуса. Прэпарат М.г. інтэрмедзін выкарыстоўваюць пры лячэнні хвароб зроку.
М.К.Кеўра.
т. 10, с. 270
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)