прыме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ‑мёрз, ‑мерзла; зак.

1. Прыстаць да чаго‑н. пад уздзеяннем марозу. Зашчэпка форткі, якую .. [Веля] ўзялася адчыняць, добра прымерзла. Савіцкі. Пахлі .. [бярвёны] смалой, лясной прэласцю, ігліцай, што прымерзла да вуглаватых камлёў з белымі елачкамі падсочкі. Шамякін.

2. Крыху, не поўнасцю замерзнуць; падмерзнуць. — Дзве каровы, як горы, зусім яшчэ свежыя.. Нават і прымерзлі крыху, так што мяса не трэба ні саліць, ні ў лядоўню цягнуць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыста́нішча, ‑а, н.

Месца, дзе можна прыстаць, прытуліцца, прыпыніцца; часовае жыллё. Драпеза загадаў патушыць усе пячуркі ў зямлянках, каб іх дым не выдаваў ворагу партызанскага прыстанішча. Паслядовіч. Стогнуць Бусліныя сосны: даўганосыя птахі сёлета занялі ў Грынях .. нечае шматгадовае прыстанішча. Пташнікаў. Па дарозе на горад выцягнуўся абоз у пошуках новага прыстанішча. Лобан. // перан. Пра таго (тое), хто (што) служыць аховай, абаронай. Абстрактная мара часам была адзіным прыстанішчам ад кашмараў жыцця. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкле́іцца, ‑клеюся, ‑клеішся, ‑клеіцца; зак.

Прымацавацца да чаго‑н. з дапамогай клею або чаго‑н. клейкага. Папера добра прыклеілася. // Прыліпнуць, прыстаць да чаго‑н. З-пад вязанай шэрай хусткі выбілася пасмачка русявых [валасоў] і прыклеілася да ўспацелага лба. Навуменка. // перан. Замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, прозвішча). Вось і прыклеілася да .. [Максіма] мянушка «Маўчун». Капусцін. Я і сам ведаў, што сёння вяселле Лаўрэнавага Жэнькі, хлопца, да якога з маленства яшчэ прыклеілася мянушка «Цыца». Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прысох, ‑ла; зак.

Падсохшы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. Скручаныя альховыя лісты прысохлі да галінак. Кулакоўскі. Таццяна развязала ручнікі, якімі яго перавязалі жанчыны і якія ўжо .. прысохлі. Шамякін. // перан. Захапіўшыся кім‑, чым‑н., закахацца. — Мала што. Трэба ўмець прываражыць. Эх, не на мяне .. [Уладзімір] нарваўся — прысох бы. Скрыган. Дзе гэта відана, каб шляхцянка ўпадабала бацькавага парабка і каб ён так прысох да яе. Грахоўскі.

•••

Язык прысох гл. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приле́чь сов., в разн. знач. прыле́гчы; (облечь — ещё) прыста́ць;

приле́чь на крова́ть прыле́гчы на ло́жак;

трава́ прилегла́ трава́ прылягла́;

пла́тье хорошо́ прилегло́ к фигу́ре суке́нка до́бра прыле́гла (прыста́ла) да фігу́ры (да ста́ну).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

далучыцца, прылучыцца, прымкнуць; прыстаць, прыстроіцца, прымазацца, прыткнуцца, уліцца, уключыцца, уступіць (кніжн.); прычасціцца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

berth

[bɜ:rӨ]

1.

n.

1) ло́жак -ка m., палі́ца для спа́ньня

2) я́карная стая́нка ў по́рце, ме́сца прыстава́ньня

3) во́льная прасто́ра для манэўрава́ньня вадапла́вам

4) каю́ты на караблі́

2.

v.t.

1) дава́ць ме́сца спаць

2) ста́віць вадапла́ў на я́кар

3.

v.i.

прывя́зваць о́дку на я́кар), прыста́ць

- give a wide berth

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прысты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.

Прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. пад уздзеяннем марозу, холаду. Пальцы прыстылі да жалеза. □ А за карабін голай рукой не возьмешся — прыстыне. Хомчанка. // перан. Прытуліцца, прыціснуцца да чаго‑н. [Аверка] саскочыў з падножкі і, пачуўшы за плячамі частакол, прыстыў да яго. Пташнікаў. [Эльвіра] заўважыла і спахапілася: — Што ж вы, Алека, прыстылі да вешалкі! Праходзьце, сядайце... Хадановіч. // Спыніцца дзе‑н.; застыць. Ад варот падыходзіў мужчына, высокі, як і Андрэй, у сялянскай вопратцы. Прыстыла [Ніна] на парозе, з рыбінай і нажом у руках. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przywrzeć

przyw|rzeć

зак.

1. прыстаць; прыліпнуць;

kasza ~arła do garnka — каша прыстала да каструлі;

zbieg ~arł do muru — уцякач прыціснуўся да сцяны;

2. уст. абл. прыперці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

привороти́ть сов.

1. разг. прывярну́ць;

привороти́ть ка́мень к стене́ прывярну́ць ка́мень да сцяны́;

2. прост. (повернув, подъехать) прывярну́ць, падвярну́ць;

привороти́ть к крыльцу́ прывярну́ць (падвярну́ць) да га́нка;

3. (пристать к берегу) прыста́ць, прыча́ліць;

4. уст., прост. прычарава́ць, прываражы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)