alkoholizm ~uje człowieka — алкагалізм прыводзіць чалавека да выраджэння (дэгенерацыі)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЛУКА́ЛЬНЫЯ ТО́КІ,
электрынныя токі, якія працякаюць у зямлі пры выкарыстанні яе як токаправоднага асяроддзя (напр., ва ўстаноўках электрасувязі, сістэмах электразабеспячэння электрыфікаванай чыгункі). Выклікаюць карозію метал. рэчаў у зямлі (абалонак кабеляў, трубаправодаў, буд. канструкцый і інш.), што прыводзіцьда іх разбурэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬВО́ЛІЗ (ад лац. solvo раствараю + грэч. lysis растварэнне, распад),
абменная рэакцыя паміж раствораным рэчывам і растваральнікам. Суправаджаецца раскладаннем малекул растваральніку і растворанага рэчыва. У адрозненне ад сальватацыіпрыводзіцьда ўтварэння новых хім. злучэнняў пэўнага саставу. С. у водных растворах наз.гідролізам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трагі́зм
(фр. tragisme, ад гр. tragikos = трагічны)
1) трагічная аснова мастацкага твора;
2) безвыходнасць, цяжкасць душэўнага стану, што прыводзіцьда катастрофы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АБРЭВІЯ́ЦЫЯў біялогіі,
скарачэнне індывід. развіцця органаў або іх частак у жывёльных арганізмаў. Адбываецца ў выніку выпадання канечных стадый антагенезу, прыводзіцьда недаразвіцця або рэдукцыі органаў у патомкаў. Тэрмін уведзены Б.С.Мацвеевым (1930); А.М.Северцаў назваў гэтую з’яву адмоўнай анабаліяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад а... + занальнасць),
пашырэнне прыроднай з’явы без сувязі з занальнымі асаблівасцямі пэўнай тэрыторыі. Абумоўлена геал. структурай, асаблівасцямі літалогіі, тэктанічным рэжымам, характарам рэльефу і інш.ўнутр. фактарамі. Прыводзіцьда прасторавых адрозненняў у клімаце, водным рэжыме, глебах і арган. свеце. Найб. яскрава выяўляецца ў гарах.
Даарт.Азанальнасць. Пяскі, якія развяваюцца, у тайзе Забайкалля (Чарская катлавіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАЛАГІ́ЧНАЕ РАСШЫРЭ́ННЕСусвету,
нестацыянарнасць Сусвету, якая выяўляецца ў яго расшырэнні. Характарызуецца тым, што адлегласць паміж кожнымі двума яго пунктамі (скопішчамі Галактык) павялічваецца паводле пэўнага закону. Прыводзіцьда эфекту «разбягання» галактык са скарасцямі, якія павялічваюцца з павелічэннем адлегласцей да галактык, што ўстаноўлена па наяўнасці чырвонага зрушэння ліній у іх спектрах (гл.Хабла пастаянная).