Апрата́ць (БРС), апра́тваць (Сцяц.), апря́тывыць, ‑цца (Бяльк.), апра́та́цца (Сцяшк.); апра́таць, ‑ацца, ‑ваць ’агледзець, памыць (дзіця, сябе, хворага, нябожчыка)’ (Янк. II); апратка (Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк., Жд.), опратка (Клім.), вопратка (БРС). Рус. дыял. опрятывать(ся)прыбіраць, прыводзіць у парадак; памыць, вычасаць, апрануць; пахаваць нябожчыка, абмыць, адзець яго’, рус. опрятный ’ахайны’ (аб яго паходжанні Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 180–181; Львоў, РР, 1968, 3, 66), укр. опрятувати, опратувати, прятати, опратати ’прыбраць; апрануцца ў прыгожае адзенне’; прятати ’ўбіраць, хаваць нябожчыка’; апратний ’ёмкі’ (Паламарчук, ЛБ, 6), польск. oprzątač ’убіраць, у прыватнасці наглядаць за дамашняй жывёлай’, sprzątaćпрыбіраць, убіраць’, славац. spratať ’убіраць, хаваць; есці’, spratný ’ёмкі; уступчывы (пра чалавека)’, балг. опретвам ’пачынаю працу, рыхтуюся да працы’, за̀претвам ’пачынаю працу, закасваю рукавы’, серб.-харв. за̀претати ’засыпаць вуголле попелам’, магчыма (паводле Праабражэнскага, Фасмера), славен. spréten ’спрытны, лоўкі’, ст.-бел. опрятка (Анічэнка, Праблемы філал., 11), опратали ’абмылі’ (1562, Карскі, Труды, 206). Ст.-рус. опрятати ’ўбраць, укрыць; падрыхтаваць нябожчыка да пахавання’, опрятатися ’прыбраць сябе, падрыхтавацца да смерці’, ст.-слав. пратѧти ’ўціскаць, стрымліваць’. Апратаць ад *pręt(ati) ’хаваць’ (// *prǫt‑) з развіццём значэнняў: ’пакрываць’ > ’апранаць’ > ’чапурыцца’ ці ’хаваць непатрэбныя рэчы’ > ’убіраць’ > ’мыць’; ’хаваць нябожчыка’ > ’рыхтаваць да пахавання’ > ’мыць’. Гэтыя значэнні ў сваім развіцці перакрыжоўваліся. Беларуская мова найбольш развіла ў словах вопратка (апратка), апратаць значэнні ’адзець’, што дае пэўную падставу для сцвярджэнняў аб «уласнабеларускім» характары згаданых слоў (адпаведныя рускія і ўкраінскія факты пашыраны найбольш на тэрыторыі, блізкай да Беларусі). Супрун, Веснік БДУ, 1971, 2, 62–64. Гл. апранаць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбо́р1 ’камплект, набор прадметаў для карыстання; прыстасаванне, апарат’ (Нас., Ласт., ТСБМ), ’вупраж’ (Сл. ПЗБ), ’ткацкая прылада’ (Сл. Брэс.). Запазычана з рус. прибо́р — аддзеяслоўнага назоўніка ад прибира́ть з рэалізацыяй гістарычнага чаргавання и/о ў корані. Гл. браць.

Прыбо́р2, прыбо́ры ’ўбор, убранне; адзенне; форма’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Касп., Растарг., Жд.; в.-дзв., бярэз., Сл. ПЗБ; Ян., Нар. Гом.), прыбо́ры ’прыбраны, адзенне’, прібо́ры ’прыборы, уборы’ (Бяльк.). Сюды ж прыбо́р ’зборы ў дарогу; падрыхтоўка да падарожжа’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Да прыбіра́ць, браць (гл.). Параўн. рус. паўдн. прибо́р ’адзенне, убор, убранне; набор прыгожых рэчаў’, ’галаўны ўбор’, ’аздабленне на адзенні ці на галаве’, укр. прибі́р ’адзенне, убор; апрананне, прыбіранне; узорная вышыўка каляровымі ніткамі па лацкане кажушка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stół, stołu

м.

1. стол;

siedzieć przy stole — сядзець за сталом;

proszę do stołu — запрашаю за стол;

sprzątać ze stołu — прыбіраць са стала;

2. стол; кухня

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ткаць, тку, тчэш, тчэ; тчом, тчаце, ткуць; пр. ткаў, ткала; незак., што і без дап.

Вырабляць тканіну шляхам перакрыжаванага перапляцення ніцей асновы (падоўжных) і ўтку (папярочных). Ткаць палатно. Ткаць кужаль. Ткаць ручнікі. □ Тут [у хаце Нявады] стаялі кросны, і час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі. Чорны. Зімой работы няшмат .. Толькі жанчыны працуюць; да палавіны зімы прадуць, а потым ткуць. Брыль. // Займацца ткацтвам, быць ткачом, ткачыхай. Усё ўмее жанчына Рукамі рабіць: Ткаць на кроснах тканіну І трактар вадзіць, І ўзводзіць палацы І пакой прыбіраць. А. Астапенка. // Упрыгожваць тканіну тканымі ўзорамі, рысункамі. Ткаць кветкі на ручніках. // Плесці, віць. Павук тчэ павуцінне. // перан. Ствараць што‑н. Дзяжа не спіць, не можа спаць, Хоць сон і хіліць прыдрамаць, А думкі ткуць сваю тканіну. Колас. Залатой непарушнаю пражаю Тчэ гісторыю моладзь сваю. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

säubern vt

1) чы́сціць, мыць, прыбіра́ць

2) (von D) перан. ачышча́ць, вызваля́ць (што-н. ад чаго-н., ад каго-н.);

das Land vom Finde ~ ачы́сціць краі́ну ад во́рага

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

lace

[leɪs]

1.

n.

1) кару́нкі pl. only.

2) шнуро́к, матузо́к -ка́ m.

shoelaces — матузкі́ для чараві́каў

3) галу́н -а́ m.

Some uniforms have laces on them — Некато́рыя ўніфо́рмы ма́юць галуны́

2.

v.t.

1) абшыва́ць кару́нкамі

2) шнурава́ць

3) прыбіра́ць галуна́мі, нашыва́ць галуны́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dress

[dres]

1.

n.

1) суке́нка f.

2) во́пратка f., убра́ньне n., адзе́жына f.

2.

v.t.

1) апрана́ць, адзява́ць

2) убіра́ць, прыбіра́ць

3) абску́бсьці й вы́трыбушыць у́рыцу)

4) перавя́зваць ра́ну

3.

v.i.

1) апрана́цца

2) Milit. выстро́йвацца ў про́стую лі́нію

- dress oneself

- dress up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

smooth2 [smu:ð] v. прыгла́джваць, рабі́ць ро́ўным, гла́дкім

smooth the path/way ліквідава́ць ця́жкасці на чыі́м-н. шляху́

smooth away [ˌsmu:ðəˈweɪ] phr. v. пазбаўля́цца; прыбіра́ць; ліквідава́ць;

He smoothed away all the problems. Ён ліквідаваў усе праблемы.

smooth down [ˌsmu:ðˈdaʊn] phr. v.

1. прыгла́джваць (валасы); абця́гваць (сукенку)

2. супако́йваць (каго-н.)

smooth out [ˌsmu:ðˈaʊt] phr. v. разгла́джваць (складкі)

smooth over [ˌsmu:ðˈəʊvə] phr. v. змякча́ць;

smo oth things over ула́джваць спра́вы;

smooth differences over згла́джваць рознагало́ссі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cofać

незак.

1. пасоўваць назад; адхопліваць; прыбіраць;

2. адмяняць; браць назад (абяцанне);

cofać swoje postanowienie — адмяняць сваё рашэнне;

cofać swoje słowa — адмаўляцца ад сваіх слоў; браць свае словы назад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pearl

[pɜ:rl]

1.

n.

1) пэ́рла, пэ́рліна f.

genuine pearls — запра́ўдныя пэ́рлы

2) кро́пля расы́, расі́нка f.; сьляза́ f.

3) = mother-of-pearl ма́ціца f., пэрламу́тар -ру m.

2.

v.

1) шука́ць або́ здабыва́ць пэ́рлы

2) прыбіра́ць або́ выклада́ць пэ́рламі, пэрламу́трам

3.

adj.

пэ́рлавы

- cast pearls before swine

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)