verslbern vt

1) пасерабры́ць

2) жарт. прадава́ць;

j-m die Hände ~ даць ха́бар каму́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

саспе́ць, ‑ее; зак.

Разм.

1. Паспець, стаць спелым (пра плады і пад.). Не сядзець жа, склаўшы рукі, на прызбе ды чакаць, пакуль жыта саспее. Хадановіч.

2. перан. Скласціся, набыць завершаную форму. У штабе саспеў новы план. Колас. У .. [Ганны] саспела рашэнне, якое яна не хацела прымаць адна. Кавалёў.

3. Спец. Набыць у працэсе вытрымкі найлепшыя для выкарыстання якасці. Як толькі саспелі сыры,.. [Пятрок] павёз іх прадаваць. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

realize, BrE -ise [ˈri:əlaɪz] v.

1. ажыццяўля́ць, здзяйсня́ць; выко́нваць, рэалізо́ўваць

2. уяўля́ць сабе́, разуме́ць; усведамля́ць;

We realized our mistake at once. Мы адразу зразумелі сваю памылку.

3. рэалізо́ўваць, прадава́ць, ператвара́ць у гро́шы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

verzpfen vt

1) змацо́ўваць шыпа́мі

2) прадава́ць распі́вачна

3) цадзі́ць

4) разм. балбата́ць;

dmmes Zeug ~ не́сці лухту́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гандлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

1. кім-чым, з кім-чым і без дап. Весці гандаль. Гандляваць лесам. Гандляваць з суседнімі краінамі. Вучыцца гандляваць. // перан.; кім-чым. Рабіць што‑н. прадметам гандлю, паступацца чым‑н. высакародным дзеля нежывы, матэрыяльнай выгады. Гандляваць сумленнем.

2. Быць гандляром, займацца гандлем як прафесіяй. Марцін зноў пачаў гандляваць. Цяпер рабіў гэта асцярожна, меў толькі невялікую мясную краму, асноўны капітал трымаў на кніжцы. Карпюк. // Прадаваць, адпускаць тавар пакупнікам. Гандляваў цэлы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

1. Правесці (праводзіць) у жыццё; ажыццявіць (ажыццяўляць), здзейсніць (здзяйсняць). Рэалізаваць планы. Рэалізаваць задумы. □ [Райхенау:] Перад пагрозаю смерці ваша галава пачала інтэнсіўна дзейнічаць. Ну што ж, паспрабуйце рэалізаваць свае планы. Дзейнічайце. Губарэвіч. Адстойваць дабро — значыць раззбройваць зло, вынішчаць яго карэнне і рэцыдывы.. Гэта добра разумее Мікола Маляўка, хоць яшчэ і не поўнасцю рэалізуе свае дэкларацыі. Грахоўскі.

2. Перавесці (пераводзіць) у грошы; прадаць (прадаваць). Рэалізаваць прадукцыю. Рэалізаваць тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Абляпацца чым‑н., вымазацца чым‑н. Уляпацца глінай.

2. Трапіць у бяду, непрыемную справу. [Фіма:] — Будзем прадаваць пралескі.. Ніхто з дэлегатаў сходу не ведае, дзе будзе збор. Такому чалавеку кажы: «Налева, да канца квартала». Бора там да трэцяга пашле, а трэці — да чацвёртага... Глядзі, не ўляпайся!.. Баранавых.

3. Закахацца ў каго‑н. [Васіль:] — Зоська, бач, так уляпалася ў Рыгора, што ані рады; вунь лісты ад яго мае, ды што... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

loss [lɒs] n.

1. (of) стра́та; пагі́бель;

loss of sight/memory стра́та зро́ку/па́мяці;

suffer heavy losses не́сці ця́жкія стра́ты;

sell at a loss прадава́ць са стра́тамі

2. (to) про́йгрыш

be at a loss разгубі́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паскупі́цца, ‑скуплюся, ‑скупішся, ‑скупіцца; зак.

Праявіць скупасць, празмерную эканомію. Мікодым, хоць і быў жмінда, на гэты раз не паскупіўся. Сабаленка. У нядзелю пайшла Маўра на базар прадаваць шчаўе... Да базары паскупілася пусціць дзешавей, прасядзела ледзь не да вечара. Сяркоў. — Сёння Амархан не паскупіўся, плоў прыгатаваў, — адказаў Мікола. Даніленка. // на што. Даць, выказаць мала чаго‑н. Паскупіцца на пахвалу. □ Але ж яшчэ не было такога, каб паляўнічы паскупіўся на фарбы для апісання велічыні той дзічы, якую ён упаляваў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pęczek

pęcz|ek

м. пучок;

sprzedawać co na ~ki — прадаваць што пучкамі;

mieć czego na ~ki разм. мець чаго ўдосталь

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)