паўночная звужаная да 160 км частка Карэйскага п-ва ў КНДР, паміж Зах.-Карэйскім і Усх.-Карэйскім залівамі. На З — нізінная раўніна, у цэнтры — лясісты хр. Пуктэбон (выш. да 1833 м), на У — Вансанская раўніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
the Blue and the Gray
сі́нія й шэ́рыя (паўно́чная й паўдзённая а́рміі ў амэрыка́нскую грамадзя́нскую вайну́)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Кулі́да ’баханка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Сержп., Грам., Серб., Маш., Янк. Мат., Вешт., Шн.). Укр.куліда. Як вызначае Вештарт (Лекс. Палесся, 109–110), куліда інавацыйная лексема, пашыраная на кампактнай тэрыторыі (Мазыршчына, Магілёўшчына, паўночная Жытоміршчына). Магчыма, іншамоўнага паходжання, паколькі не існуе карэнных семантычна блізкіх лексем і суфікса ‑іда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапечкі ’мальва пагрэбаваная, Malva ncglecta Wallr.’ (маг., Кіс.; Гарэц., Інстр. 2, Дэмб. 2), ’мальва паўночная, Malva Borealis’ (Гарэц., Дэмб. 1). Да перапечка (гл.). Назва звязана з дзеясловам пячы, таму што расліна ў старажытныя часы ўжывалася ў ежу, параўн. чэш.chlebik, chlebiček, pečenek, kolcičify, ciganskė tvaružky (Махэк, Jména, 146–147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАЛБЕ́Я, Галбея Паўночная,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,35 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 480 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Схілы катлавіны выш. 6—8 м, разараныя. Берагі нізкія, на У і Пн зліваюцца са схіламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮРВІ́ЛЯ МО́РА (d’Urville Sea),
ускраіннае мора Індыйскага ак., каля берагоў Антарктыды. Абмывае Зямлю Адэлі. Паўд.ч. мора знаходзіцца ў межах мацерыковай водмелі (глыб. каля 500 м), паўночная — мацерыковага схілу (глыб. да 3610 м). Дрэйфучыя ільды; шмат айсбергаў. Салёнасць каля 34‰. Адкрыта ў 1914 аўстрал. антарктычнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Д.Моўсана. Названа ў гонар франц. мараплаўца Ж.Дзюмон-Дзюрвіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХІКА́ЛІ (Mexicali),
горад на ПнЗ Мексікі, у бас.р. Каларада, на граніцы з ЗША. Адм. ц. штата Ніжняя Каліфорнія Паўночная. Каля 500 тыс.ж. (1997). Аэрапорт. Цэнтр буйнога раёна арашальнага земляробства (бавоўнік, пшаніца і інш.). Прам-сць: металаапр., харч., бавоўнаачышчальная. Шматлікія зборачныя прадпрыемствы амер. кампаній па вытв-сці эл.-тэхн., радыёэлектронных і спажывецкіх тавараў. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
hemisphere
[ˈhemɪsfɪr]
n.
паўку́ля f., паўша́р’е n.
Western, Eastern, Southern and Northen hemisphere — Захо́дняя, Усхо́дняя, Паўдзённая і Паўно́чная паўку́ля
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПАЛЯ́РНЫ УРА́Л,
паўночная частка Урала ад вярхоўяў р. Хулга (бас.р. Об) на Пд да гары Канстанцінаў Камень на Пн. Даўж. 380 км, выш. да 1499 (г. Паер). Складзена пераважна з кварцытаў, крышт. сланцаў, вывергнутых і асадкавых горных парод. Захаваліся сляды горна-далінных зледзяненняў. Шмат азёр. Схілы паўд.ч. ўкрыты таежным рэдкалессем, вышэй і ў больш паўн.ч. — горныя тундры, ледавікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКТЫ́ЧНЫХ ПУСТЫ́НЯЎ ЗО́НА,
самая паўночная прыродная зона сушы ў межах арктычнага пояса. Ахоплівае б.ч. Грэнландыі і а-воў Паўн. Ледавітага ак. Клімат арктычны. Пераважаюць ландшафты ледзяных і халодных камяністых пустыняў з вельмі разрэджанай лішайнікавай і нізкарослай травяністай расліннасцю (каменяломнік, снежны казялец, палярны мак і інш.). Жывёльны свет: белы мядзведзь, пясцы, лемінгі, мускусны бык. На прыбярэжных скалах птушыныя кірмашы (кайры, чысцікі, гагары і інш.).