Які трохі прыпух, успух. Іван Паўлавіч падняў вочы з-пад тоўстых прыпухлых павек.Колас.Чорныя, кучаравыя валасы яе «полькі» растрэсліся на падушцы, а чырвоныя, нібы прыпухлыя губы ўсміхаліся.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навідаво́ку, прысл.
Разм. Так, што ўсе бачаць. У хаце пачынала ўжо змяркацца, а вайскоўцы сядзелі не надта навідавоку, дык Юрый Паўлавіч у першы момант не пазнаў Андрэя.Кулакоўскі.Дзівіўся я: Навідавоку Смяецца яблык залаты, А людзі ўсе чамусьці збоку Бяруць зялёныя плады.Маляўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Зрабіць вялікім па аб’ёму, памеру. — Хочаш мець нешта накшталт рабочага кабінета, — усміхнуўся Арцём Паўлавіч. — Я табе ў сваім з прыемнасцю куток аддаў бы, гэта мой папярэднік разбухаў такі вялікі.Шахавец.
разбуха́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да разбухнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падапрэ́ць, ‑эе; зак.
1. Крыху, злёгку сапрэць; сапрэць знізу. — Павел Паўлавіч, — падаючы ўзор азіміны, звярнуўся Верамейчык да Шаманскага, — па нізінах жыта крыху падапрэла.Дуброўскі.
2.Разм. Крыху падтаць. Пасярэдзіне [ракі] то моцна, можна было б прайсці смела, а .. каля берагоў, пад вадою, лёд мог падапрэць і паламацца.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сканчэ́нне, ‑я, н.
Завяршэнне, давядзенне чаго‑н. да канца; канец. За вячэрай старшыня сказаў колькі слоў аб ударным сканчэнне малацьбы, сяўбы, нарыхтовак.Чорны.Ад імя камісіі Іван Паўлавіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы.Васілевіч.
•••
Да сканчэння свету — назаўсёды; вельмі доўга.
Сканчэнне свету — у хрысціянскім веравучэнні — канец, пагібель свету.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампліме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Прыемная заўвага, пахвала каму‑н. — Я рады, што пасля мяне школа пераходзіць у моцныя, умелыя рукі, залатыя рукі, — зусім несвядома і шчыра зрабіў камплімент настаўніцы Іван Паўлавіч.Васілевіч.Кожны стараўся сказаць [Тамары Аляксееўне] самы прыемны .. камплімент, а калі ў каго не знаходзілася такога, то хоць .. прыемнаю ўсмешкаю выказаць сваё захапленне яе прыгажосцю.Колас.
[Фр. compliment.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
байко́т, ‑у, М ‑коце, м.
Спосаб палітычнай і эканамічнай барацьбы, калі цалкам або часткова спыняюцца адносіны з якой‑н. асобай, арганізацыяй ці дзяржавай. Байкот, гэта — не лінія тактыкі, а асобы сродак барацьбы, прыгодны пры асобых умовах.Ленін.//Разм. Спыненне адносін з кім‑н. у знак незадавальнення чыімі‑н. паводзінамі. [Іваненка:] — Ты ведаеш, Рыгор Паўлавіч, што койдзіцкія дзяўчаты абвясцілі байкот трактарыстам?Хадкевіч.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІРПІЧО́Ў (Іларыён Паўлавіч) (н. 21.10.1914, в. Якаўлевічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арлоўскае танк. вучылішча (1941). У Чырв. Арміі з 1936. Камандзір танка старшына К. вызначыўся 22—23.2.1940 у сав.-фінл. вайну 1939—40. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік абароны і вызвалення Паўн. Каўказа. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКО́РА (Іван Паўлавіч) (7.9.1885, в. Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1966),
бел. селекцыянер-аматар, паслядоўнік І.У.Мічурына. Займаўся гібрыдызацыяй і адборам пладова-ягадных і дэкар. культур. Вывеў каля 500 сартоў яблыні (найб. вядомы названы яго імем «Памяць Сікоры»), каля 100 — груш, 70 — сліў, сарты ляшчыны, бэзу, руж і інш.
савецкі вучоны-механік. Акад.АНСССР (1966). Герой Сац. Працы (1956). У 1930 скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча, дзе працаваў (з 1960 праф.). Асн. працы па кампрэсарабудаванні, халадзільнай тэхніцы, машынабудаванні, механіцы, стартавых комплексах ракет. Аўтар адкрыццяў і вынаходстваў у галіне механікі і машынабудавання. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1967, 1977.