2) тайныя таварыствы ў Грэцыі 18 — пач. 19 ст., мэтай якіх было вызваленне краіны ад турэцкага панавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пры́хваткамі, прысл.
У перапынках паміж іншымі справамі і заняткамі; нерэгулярна, урыўкамі. Паэма пісалася прыхваткамі, аўтара часта адрывалі грамадскія абавязкі, нямала часу забіралі палітычныя злабадзённыя вершы і публіцыстычныя артыкулы.У. Калеснік.— Дык калі ж я табе шалік зраблю? Толькі прыхваткамі і раблю...Васілевіч.Раней не даводзілася, каб па-людску сеў ды пад’еў, а ўсё прыхваткамі, на хаду.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
máusernvi і~, sich
1) ліня́ць (пра птушак)
2) разм. мяня́ць свае́паліты́чныя перакана́нні
3) мяня́цца да ле́пшага, (па)прыгажэ́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
біясацыяло́гія
(ад бія- + сацыялогія)
1) сінонім біяцэналогіі ў многіх еўрапейскіх краінах;
2) канцэпцыя, якая тлумачыць сацыяльныя і палітычныя працэсы зыходзячы з біялагічных і фактараў, зведзеных да паняцця аб расе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
атама́н, ‑а, м.
1. Выбарны начальнік дружыны.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назначаны або выбарны начальнік у казацкіх войсках і пасяленнях, які выконваў ваенныя, палітычныя і адміністрацыйныя функцыі. Вайсковы атаман. Казацкі атаман. Станічны атаман. □ Цярпі, казак, атаманам будзеш.Прымаўка.
3. Важак, завадатар (банды, групы, шайкі). Атаман бандытаў.//перан. Завадатар, важак, канавод. У гэтых гульнях дзеці вёскі Чарамхі мелі свайго атамана.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палі́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, якая адлюстроўвае грамадскі лад і эканамічную структуру краіны, а таксама дзейнасць грамадскіх класаў, партый і інш. класавых арганізацый, грамадскіх груповак, якая вызначаецца іх інтарэсамі і мэтамі.
Міжнародная п.
П. мірнага суіснавання.
2. Падзеі і пытанні грамадскага, дзяржаўнага жыцця.
Цікавіцца палітыкай.
Бягучая п.
3. Характар дзеянняў, накіраваных на дасягненне таго, што вызначае адносіны з людзьмі (разм.).
Хітрая п. ў вас, мы яе навылёт бачым.
|| прым.паліты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Палітычная актыўнасць мас.
П. дзеяч.
Палітычныя навукі.
П. кругагляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́ртыя, -і, мн. -і, -тый, ж.
1. Палітычная арганізацыя грамадскага класа, якая выражае і абараняе яго інтарэсы.
Палітычныя партыі.
Сацыял-дэмакратычная п.
2. Група людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, а таксама тых, што сабраліся з якой-н. мэтай.
П. геолагаў.
3. Асобная частка ў шматгалосым музычным творы, якая выконваецца адным інструментам, адным спеваком.
П. фартэпіяна.
П. Сяргея ў оперы Я.Цікоцкага «Дзяўчына з Палесся».
4. Адна гульня (у шахматы, шашкі, карты і пад.).
Шахматная п.
5. Пэўная колькасць тавару.
П. летняга адзення.
6. Пра жаніцьбу або замужжа (уст.).
Выгадная п.
|| прым.парты́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГВІЧАРДЫ́НІ, Гуічардыні (Guicciardini) Франчэска (6.3.1483, г. Фларэнцыя, Італія — 22.5.1540), італьянскі гісторык, паліт. дзеяч. Праф. акадэміі права ў Фларэнцыі. Сябра і вучань Н.Макіявелі. У 1511—14 пасол Фларэнцыі ў Іспаніі. У 1516—34 нам. рымскага папы Льва Х у гарадах Мадэна, Рэджа-нель-Эмілія і Парма. З 1534 дарадчык Медычы, да 1537 адыгрываў значную ролю пры фларэнційскім двары. Аўтар прац: «Гісторыя Італіі» (1537—40, апубл. ў 1561—64, ахопліваў перыяд 1492—1532); «Дыялог аб кіраванні Фларэнцыяй» (1525); «Нататкі палітычныя і грамадзянскія» (1525—29) і інш. У сваіх працах выступаў за нац. і дзярж. аб’яднанне Італіі ў форме федэрацыі дзяржаў, за алігархічна-рэсп. форму кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЁРЭ́НТЭ ((Llorente) Хуан Антоніо) (30.3.1756, Рынкан-дэль-Сота, каля г. Калаора, Іспанія — 5.2.1823),
іспанскі гісторык інквізіцыі. Святар, доктар кананічнага права. У 1785—1801 на розных пасадах ва ўстановах інквізіцыі, у 1793—94 распрацаваў план яе рэарганізацыі. За спачуванне ідэям Асветніцтва звольнены з пасады сакратара інквізіцыі. У час франц. акупацыі (1808—14) падтрымліваў Жазефа Банапарта. Пасля скасавання інквізіцыі (1808) узначаліў яе архіў. У 1814 эмігрыраваў у Парыж, дзе апублікаваў «Крытычную гісторыю іспанскай інквізіцыі» (т. 1—4, 1817—18). У 1822 за публікацыю працы «Палітычныя партрэты пап ад св. Пятра да Пія VII» (1822) высланы з Францыі.
Тв.:
Рус.пер. — Критическая история испанской инквизиции. Т. 1—2. М., 1936.