Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ВЕЦ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Палата, за 26 км на ПнУ ад Полацка, сярод лесу. Пл. 0,3 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 400 м. Пл. вадазбору 4,88 км². Пратокай злучана з воз. Чарвятка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРЫ́ЛЛЯ (ісп. camarilla ад camara палата, двор манарха),
група прыдворных, якая ўплывае сваімі інтрыгамі на дзярж. справы ў карыслівых мэтах. Тэрмін стаў ужывацца ў часы праўлення ісп. караля Фердынанда VII [1808, 1814—33], калі прыбліжаныя фактычна кіравалі краінай. З часам стаў устойлівым выразам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Палата, за 38 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,2 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км Схілы невыразныя. Берагі забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХПАЛА́ТНАЯ СІСТЭ́МА,
у дзяржаўным праве наяўнасць у складзе прадстаўнічага органа дзвюх палат — верхняй і ніжняй, якія дзейнічаюць раздзельна. Узнікла ў 13 ст. ў Англіі, парламент якой меў палату лордаў і палату абшчын. У практыцы парламентарызму фарміраванне палат адбываецца па-рознаму: верхняя палата фарміруецца пераважна шляхам назначэння ці спадчынна (палата лордаў у Вялікабрытаніі) або шляхам непрамых выбараў (сенат у Францыі); ніжняя — шляхам прамых выбараў насельніцтвам У Рэспубліцы Беларусь з ліст. 1996 заснаваны парламент — Нацыянальны сход, які складаецца з дзвюх палат: Палаты прадстаўнікоў, якая выбіраецца насельніцтвам на аснове ўсеагульнага выбарчага права, і Савета Рэспублікі — палаты тэр. прадстаўніцтва, члены якога выбіраюцца на мясц. Саветах дэпутатаў (па 8 ад кожнай вобласці і г. Мінска) і прызначаюцца Прэзідэнтам дзяржавы (8 членаў). Гл. таксама Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь.