с. рабо́тнік — стара́тельный (усе́рдный) рабо́тник;
с. ву́чань — стара́тельный (приле́жный) учени́к;
2. тща́тельный;
~нная падрыхто́ўка — тща́тельная подгото́вка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«АДУКА́ЦЫЯ»,
легальнае т-ва асветнага кірунку ў Віцебску ў студз.—вер. 1913. Аб’ядноўвала 1268 чл. розных сац. груп і паліт. партый. Заснавальнікі і кіраўнікі: Р.Н.Шулепнікаў (старшыня), К.В.Пісарэнка (нам. старшыні), В.А.Прус. Мэта т-ва — падрыхтоўка да стварэння нар. ун-та. Сацыял-дэмакраты Віцебска выкарыстоўвалі «Адукацыю» як легальную трыбуну для рэв. прапаганды. Закрыта за антыўрадавую дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЭ́ЙШАЕ ПАЖА́РНА-ТЭХНІ́ЧНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧАМіністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1992 у Мінску на базе вучэбнага цэнтра пажарнай аховы (створаны ў 1933). Рыхтуе інжынераў па пажарнай тэхніцы і бяспецы. У 1996/97 навуч.г.ф-т завочнага навучання, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі; 5 кафедраў. Навучанне дзённае і завочнае. У вучылішчы праводзіцца прафес.падрыхтоўка спецыялістаў ваенізаванай пажарнай службы. Мае музей гісторыі вучылішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Vórrichtungf -, -en
1) прыстасава́нне, прыла́да, апара́т, механі́зм
2) падрыхто́ўка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВЫШЭ́ЙШАЯ АДУКА́ЦЫЯ,
падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для патрэб навукі, тэхнікі, культуры. На Беларусі ствараецца шматузроўневая сістэма вышэйшай адукацыі (гл.Вышэйшыя навучальныя ўстановы). Яна дазваляе пашырыць магчымасці вышэйшай школы ў забеспячэнні культ.-адукац. запатрабаванняў асобы і грамадства; павысіць гнуткасць агульнаадук., навук. і прафес. падрыхтоўкі спецыялістаў з улікам патрабаванняў эканомікі і рынку працы; стварыць умовы для больш поўнага забеспячэння падрыхтоўкі моладзі па кірунках, што адпавядаюць яе здольнасцям і інтарэсам. Шматузроўневая сістэма заснавана на прынцыпах дзярж. палітыкі ў галіне адукацыі, вызначаных законам «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991) і міжнар. стандартнай кваліфікацыяй, прынятай ЮНЕСКА. Структура гэтай сістэмы мае 2 узроўні: 1-ы ўзровень (падрыхтоўка спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, тэрмін навучання 4—5 гадоў) складаецца з 2 ступеняў. Першая ступень — 2 гады навучання, дае студэнту базавую падрыхтоўку (агульную гуманітарную, агульную навук. і пэўны аб’ём прафесійнай); 2-я ступень — працяг навучання 2—3 гады, дае прафес. падрыхтоўку па спецыяльнасці разам з дадатковай гуманітарнай і навук., у т. л. па праграме бакалаўрыята (гл.Бакалаўр). 2-і ўзровень (тэрмін навучання 1—2 гады) прадугледжвае спецыялізаваную (паглыбленую) падрыхтоўку спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, у канкрэтным кірунку прафес. дзейнасці, падрыхтоўку магістраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА ПАДХАРУ́НЖЫХ,
змова Высоцкага, тайная арг-цыя, заснаваная 15—16.12.1828 у варшаўскай Школе падхарунжых пяхоты па ініцыятыве падпаручніка П.Я.Высоцкага. Ва ўстаноўчым пасяджэнні ўдзельнічалі Ю.Гуроўскі, Ю.Дабравольскі, К.Каршніцкі, А.Ласкі, К.Махнацкі, С.Панінскі, К.Пашкевіч, С.Ціхоўскі. Духоўным папярэднікам прызнавалі кіраўніка Нац. масонства маёра В.Лукасінскага. Т-ва падтрымлівала сувязь з сеймавай апазіцыяй (калішанамі і інш.), мела кантакты з І.Лялевелем, Ю.У.Нямцэвічам і інш. Мэтай т-ва была падрыхтоўкаўзбр. паўстання. Першы раз планавалася ўзняць яго ў сакавіку, другі раз — 20.5.1829 у час каранацыі Мікалая I у якасці польскага караля, але планы не здзейсніліся. Са жн. 1830 пачала фарміравацца структура больш разгалінаванага т-ва, у якое апрача падхарунжых уступалі студэнты, інтэлігенцыя. Да кастр. ў т-ва ўваходзіла каля 200 малодшых афіцэраў; яго секцыі ўтвораны ў большасці варшаўскіх палкоў пяхоты, у асобных батальёнах і батарэях, Варшаўскім ун-це (гурткі М.Швейзера, Н.Шыманскага, Я.Барткоўскага). Новы план паўстання прадугледжваў забойства цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча, раззбраенне рус. войска ў Варшаве і нейтралізацыю польскіх генералаў, верных цэсарэвічу. У сувязі з арыштамі студэнтаў і часткі падхарунжых, зменай міжнар. абставін (падрыхтоўкарас. інтэрвенцыі з удзелам польскай арміі ў Бельгію) вырашана прыспешыць план паўстання (гл.Паўстанне 1830—31).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДА́ЛЬ ДЭ ЛА БЛАШ (Vidal de la Blache) Поль (22.1.1845, г. Пезнас, Францыя — 5.4.1918),
французскі географ; заснавальнік франц.геагр. школы. Даследаванні ў галіне фіз. геаграфіі і геаграфіі насельніцтва. Аўтар вял. атласа па геаграфіі і гісторыі свету (карты па стараж., сярэдніх вякоў і новай гісторыі, геаграфіі мацерыкоў і краін). Навук. працы абагульнены ў кн. «Прынцыпы геаграфіі чалавека» (1922). Па яго ідэі і пад яго кіраўніцтвам пачата падрыхтоўка шматтомнай працы па сусветнай геаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАНА́ЎТ (ад космас + грэч. nautēs мараплавец),
астранаўт, чалавек, які выпрабоўвае і эксплуатуе касм. тэхніку, праводзіць навук. даследаванні ў касм. палёце. К. праходзяць спец. медыка-біял. і тэхн. падрыхтоўку. Падрыхтоўка К. пачалася ў ЗША у 1959, у СССР у 1960. Першы К. — Ю.А.Гагарын (1961); першы ў свеце выйшаў у адкрыты космас А.А.Лявонаў (1965); першы К., які ступіў на Месяц, — Н.Армстранг (1969); К. — ураджэнцы Беларусі: П.І.Клімук, У.В.Кавалёнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стралко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стралка (у 2 знач.); складаецца з стралкоў. Стралковы полк.
2. Які мае адносіны да стральбы з агнястрэльнай зброі, звязаны са стральбой. Стралковы спорт. Стралковая падрыхтоўка. □ — Дзе ж ты [Майка] налаўчылася страляць так? — Ды ’шчэ ў стралковым гуртку ў камсамоле.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)