Go slow with your decision. Не спяшайся з рашэннем.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
limp3[lɪmp]v.
1. кульга́ць
2. ру́хацца паво́льна, з ця́жкасцю, валачы́ся (пра пашкоджаны карабель, самалёт і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БРОМАРГІРЫ́Т,
мінерал класа галагенідаў, брамід серабра, AgBr. Утварае цвёрдыя растворы з хлораргірытам, т.зв.эмбаліт Ag(Cl, Br), іншы раз з прымессю ртуці. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае скарынкі, налёты, жаўлакі, суцэльныя масы, радзей дробныя крышталі. Колер зялёны, жоўты, на паветры павольна цямнее. Бляск крышталёў алмазны, смаляны. Цв. каля 2,5. Шчыльн. каля 6,4 г/см³. Утвараецца ў зонах акіслення радовішчаў сераброзмяшчальных сульфідных рудаў. Уваходзіць у састаў сярэбраных рудаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСЕРВАТЫ́ЗМу біялогіі,
захаванне пэўнай ступені ўстойлівасці біял. сістэмы (напр., геному, папуляцыі) у нязменным стане або павольнае яго змяненне, пасіўнае супрацьдзеянне знешнім фактарам, якія ўздзейнічаюць на сістэму і могуць парушыць яе раўнавагу і сувязі, што ўсталяваліся паміж арганізмамі ў сістэме і навакольным асяроддзем (напр., гнездавы К. — прыхільнасць птушак да месцаў гнездавання). Кансерватыўныя прыкметы біял. сістэмы імкнуцца захавацца нязменнымі або павольна змяняюцца ў ходзе эвалюцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zóckelnvi
1) бе́гчы [е́хаць] трушко́м; тру́хаць
2) паво́льна ісці́; пле́сціся
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
безвало́сы, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены валасоў. І мускулістая безвалосая рука Раўбіча, упрыгожаная жалезным бранзалетам, павольна паказала на .. [курган].Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўнава́жкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае поўную, нармальную вагу; важкі. Павольна гойдаюцца на ветры паўнаважкія каласы пшаніцы.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даклы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога‑н. месца. Ледзь даклыпаў да дзвярэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асклі́злы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Аслізлы. Пастаяў [Макоўчык] хвіліну панура, павольна пайшоў уніз, упіраючыся абцасамі ботаў у асклівлы грунт.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДРЭЙФ ІЛЬДО́Ў,
рух ільдоў у вадаёмах пад уздзеяннем вятроў і цячэнняў. Ад дзеяння сілы вярчэння Зямлі адбываецца адхіленне лёду ад напрамку ветру ў сярэднім на 30° управа ў арктычных і ўлева ў антарктычных шыротах. Скорасць ветравога Д.і. у 50 разоў меншая за скорасць ветру. На характар Д.і. уплываюць берагі, астравы, водмелі. Больш павольна, чым ледзяныя палі, дрэйфуюць айсбергі. Магутныя халодныя цячэнні (Лабрадорскае, Перуанскае) выносяць палярныя льды ва ўмераныя, радзей субтрапічныя шыроты.