нашмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Шморгаючы, вырваць або нарваць у якой‑н. колькасці. Нашморгаць нітак з тканіны. Нашморгаць кошык ягад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Пакруціць на што‑н. усё, многае. Панакручваць гайкі. Панакручваць нітак на шпульку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПІ́НСКА-ІВАЦЭ́ВІЦКІЯ РУЧНІКІ́,

тып бел. традыц. тканых ручнікоў, якія вырабляюць нар. майстры вёсак Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Пінскага р-наў Брэсцкай вобл. Вядомы з 19 ст. Даўж. 180—250, шыр. 23—30 см. Па колеравай гаме, стылістыцы арнаменту, якасці палатна блізкія да мотальскіх ручнікоў. Ткуць з ільняных і баваўняных нітак, па краях аздабляюць шматколерным вышытым гладдзю арнаментам (выявы букстаў, ваз, гірляндаў кветак і інш.). Бываюць звычайныя і з прышытымі па канцах вузейшымі кавалкамі палатна. Звычайныя ткуць у 3 ніты арнаментам «у коскі», канцы аздабляюць мохрыкамі ці паскамі карункаў (плеценыя з нітак асновы або вязаныя з белых баваўняных). У арнаментыцы пашыраны палоскі: вузкія папярочныя, адзінкавыя ці згрупаваныя па некалькі (чырвоныя, чырвона-блакітныя, шэра-белыя), а таксама падоўжныя і папярочныя, якія ўтвараюць буйнарапортную клетку. Ручнікі з прышытымі канцамі ткуць у 2 ніты, асн. (шырэйшую) частку аздабляюць гладкімі ці ўзорыстымі палосамі геам. арнаменту, канцы — дробна-ажурнымі вузельчыкавымі карункамі, плеценымі з суканых нітак асновы, вышытым крыжыкам арнаментам антрапаморфнага, зааморфнага, расліннага характару, выкананым чырвонымі і чорнымі ніткамі бавоўны-горынь. Шырока выкарыстоўваюцца ў афармленні інтэр’ераў хат, традыц. абрадах, служаць узорамі пры распрацоўцы сувенірных вырабаў.

М.​Ф.​Раманюк.

Пінска-Івацэвіцкія ручнікі 1-я пал. 20 ст.

т. 12, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Зашываць дзіркі ў тканіне, вырабе густымі пераплеценымі сцяжкамі з нітак.

Ц. рыбалоўную сетку.

|| зак. зацырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. цырава́нне, -я, н. і цыро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нітак. Нітачная фабрыка. □ Тоўстую шэрую нітку [Іван] шморгае кавалачкам воску, каб даўжэй быў нітачны век. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; пр. прыпраў, ‑прала; зак., што і чаго.

Спрасці яшчэ, у дадатак да спрадзенага. Прыпрасці трохі нітак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таршо́н, ‑у, м.

1. Баваўняная тканіна з рэдкім перапляценнем нітак, звычайна клятчастая.

2. Папера з шурпатай паверхняй, якая нагадвае перапляценне гэтай тканіны.

[Фр. torchon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

армю́р

(фр. armure)

разнавіднасць перапляцення нітак у дробнаўзорыстай тканіне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

павуці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Сетка з тонкіх нітак, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком.

Плесці павуціну.

П. хлусні (перан.).

|| памянш. павуці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. павуці́нны, -ая, -ае і павуці́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВО́РСАВАЯ ТКАНІ́НА,

тканіна з ворсам з аднаго боку. Ворс утвараюць густа размешчаныя вертыкальныя канцы паразразаных дадатковых нітак ворсавай асновы (асноваворсавыя тканіны) ці ворсавага ўтку (уточнаворсавыя тканіны). Ворсавая тканіна з асн. ворсам — плюш, аксаміт, штучнае футра, дываны, уточнаворсавыя — паўаксаміт, пліс, вельвет.

т. 4, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)