Гаварыць невыразна, шапялявячы. Вось яны [дзяўчаты] адважылі хлеб старому чалавеку, бадай што дзядулю. У яго трэсліся рукі, калі браў хлеб, і нешта шамкаў бяззубы рот, відаць, дзякаваў дзяўчатам.Лынькоў.[Журко:] — Мог выказаць сваю нязгоду і на камітэце. А то стаіць, шамкае нешта.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляпе́та ’балбатун’ (смарг., Сцяшк. Сл.), лепе́та ’сабака (у загадцы)’ (ТС). Укр.лепе́тя, рус.кубан.лепе́тя ’тс’, валаг.лепе́та ’той, хто гаворыць невыразна’, кур. ’сабака (у загадцы)’. Балтызм. Параўн. літ.lepetà ’балбатун’ і лепет.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
gibber
[ˈdʒɪbər]1.
v.i.
1) гавары́ць абы́ што, мало́ць; балабо́ніць
2) гавары́ць ху́тка і невыра́зна, балбата́ць, саката́ць
2.
n.
балбатня́f., трапа́ньне языко́м
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; незак.
Гаварыць ціха і невыразна; бубніць. Чалавек стаяў, прыпёршыся да варот, цяжка варушыўся і мармытаў сабе нешта пад нос.Зарэцкі.Платон нешта мармыча, пераварочваецца на другі бок і засынае зноў.Пестрак.Гартаю тоўсты сшытак у клетку.. Там сапраўды вершы.. — Ану, не мармычы, чытай уголас! — падганяюць хлопцы.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Талато́ніць ’плявузгаць, гаварыць’ (ТС). Параўн. рус.талата́ ’хто невыразна гаворыць’. Звязана з талала́ (Фасмер, 4, 15), утварэнне ад гукапераймальнай асновы *талатаць з экспрэсіўным суф. ‑оні‑, параўн. польск.fafłonić ’гаварыць, плявузгаць’ (адносна словаўтварэння параўн. Борысь, Leksyka słów., 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
prattle
[ˈprætəl]1.
v.
1) лепята́ць; гавары́ць невыра́зна(як дзіця́)
2) балбата́ць, мало́ць языко́м
3) зюзю́каць (як немаўля́тка)
2.
n.
лапата́ньне, зюзю́каньне, балбата́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Трулі́ць ‘маніці, хлусіць’ (Вушац. сл.), ‘гаварыць няпраўду, выдумляць’ (докш., Бел. дыял. 2), ‘нешта вярзці, невыразна гаварыць (пра п’янага)’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. польск.trulać ‘курлыкаць, трубіць (пра голас жураўля і гусі ў палёце)’, рус.трум‑трум ‘голас жураўля’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макулату́ра ’невыразна надрукаваныя, запэцканыя лісты’, ’непрыгодная папера, кнігі, прызначаныя для перапрацоўкі’, ’бяздарныя літаратурныя творы’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з ням.Makulatur ’запэцканая папера, адыходы’ < лац.macula ’пляма’ праз с.-лац.macularium ’чарнавік’ (Лёхін, 419; Голуб-Ліер, 299).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бу́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што і без дап.
Невыразна, з адценнем незадаволенасці сказаць што‑н. Адна старая сялянка не выцерпела — буркнула: — Пану цівуну варон страляць, а нам спіны гнуць!Бядуля.[Глушкевіч] хацеў загаварыць з ёю, але жанчына нешта буркнула ў адказ, і нельга было зразумець, ці то яна павіталася так, ці выказала незадаволенасць.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)